Які сёння дзень: 30 мая 2024 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 30 мая 2024 года
Які сёння дзень: 30 мая 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 215 дзён.
Якія падзеі адбыліся 30 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 мая

У 1999 годзе ў Мінску адбылася трагедыя на Нямізе.
У 2001 годзе запрацаваў філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне.

Хто нарадзіўся 30 мая

1910 год: Анатоль Трус, беларускі акцёр.
1937 год: Ігар Раеўскі, дырыжор, хормайстар, заслужаны артыст Беларусі, народны артыст Расіі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі джазавы кларнетыст і дырыжор Бені Гудмен.

30 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Еўдакіі і апостала ад 70 Андроніка.
Святую Еўдакію ў народзе называлі Аўдоцця Свістуння – таму што звычайна ў гэты дзень быў моцны вецер, які "свісцеў". Надышоў час саджаць памідоры, перац. Калі зрабіць гэта пазней, увосень дажджы маглі сапсаваць ураджай.
Па гэтым дні вызначалі надвор'е летам. Калі на Аўдоццю дзьме халодны вецер, лета таксама будзе халоднае. Калі ідзе дождж, лета будзе вільготнае.
Стужка навiн
0