Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў: вучэнні Беларусі і Расіі з нестратэгічнай ядзернай зброяй павінны навучыць Захад

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкАТРК "Искандер М"
АТРК Искандер М  - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2024
Падпісацца
Вучэнні з нестратэгічнай ядзернай зброяй плануецца правесці ў тры этапы, на другім этапе да іх далучыцца Беларусь.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Масква разлічвае, што расійска-беларускія вучэнні з нестратэгічнай ядзернай зброяй навучаць краіны Захаду, заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.
Па словах міністра, краіны Захаду паказваюць сваю незацікаўленасць у завяршэнні канфлікту на тэрыторыі Украіны, працягваючы нашпігоўваць Кіеў усё больш разбуральнымі відамі ўзбраенняў, пра гэта гавораць і планы па пастаўкі баявых самалётаў F-16.

"Тым не менш, разлічваем, што расійска-беларускія вучэнні па адпрацоўцы выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі, якія праводзяцца ў гэтыя дні, навучаць нашых апанентаў", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю агенцтву РІА Навіны.

Кіраўнік МЗС мяркуе, што такім чынам можна будзе нагадаць Захаду аб катастрафічных наступствах далейшага прасоўвання па лесвіцы ядзернай эскалацыі.

Пастаўка баявых самалётаў F-16

Раней ЗША дазволілі саюзнікам перадаць Украіне самалёты F-16, пры гэтым Вашынгтон удзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў для іх пілатавання і абслугоўвання.
Па словах Лаўрова, расійскі бок будзе разглядаць пастаўку знішчальнікаў як наўмыснае сігнальнае дзеянне НАТА ў ядзернай сферы.
Міністр растлумачыў, што гэтыя самалёты доўгі час з’яўляліся асноўным сродкам дастаўкі ў рамках так званых сумесных ядзерных місій НАТА. Менавіта таму Расея будзе разглядаць іх пастаўку Кіеву як наўмыснае сігнальнае дзеянне НАТА ў ядзернай сферы.
"Нам спрабуюць даць зразумець, што ва Украіне ЗША і НАТА гатовы літаральна на ўсё", - сказаў кіраўнік дыпламатычнага ведамства.
Пры гэтым ён лічыць, што пастаўка баявых знішчальнікаў F-16 не здолее змяніць сітуацыю на лініі баявога судакранання.
"Гэтыя самалёты будуць знішчацца, як і іншыя віды ўзбраенняў, якія пастаўляюцца краінамі НАТА ва Украіну", - падкрэсліў Лаўроў.

Вучэнні з нестратэгічнай ядзернай зброяй

Першы этап вучэння з практычнай адпрацоўкай пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі пачаўся ў Расіі 21 мая.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней паведамляў, што вучэнні па адпрацоўцы выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі на гэты раз пройдуць у тры этапы. На другім этапе да Расіі далучыцца Беларусь. Адпаведнае ўказанне дадзена міністэрствам абароны і генеральным штабам.
Расійскі лідар таксама падкрэсліваў, што Масква рэгулярна праводзіла вучэнні нестратэгічных ядзерных сіл стрымлівання і ядзерных сіл, і размовы аб нагнятанні сітуацыі не ідзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Аператыўна-тактычныя комплексы Искандер - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: межы Саюзнай дзяржавы знаходзяцца пад надзейнай абаронай
Стужка навiн
0