https://bel.sputnik.by/20240530/lukashenka-zdzeysnts-dzyarzhany-vzt-u-mangolyu-1086663076.html
Лукашэнка здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію
Лукашэнка здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію
Sputnik Беларусь
Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў. 30.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-30T09:44+0300
2024-05-30T09:44+0300
2024-05-30T09:44+0300
аляксандр лукашэнка
манголія
беларусь
навіны
палітыка
эканоміка
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084513282_0:15:3072:1743_1920x0_80_0_0_8ca98e6ad5b7cfb5f50729d6fb03b602.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-4 чэрвеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію, аб гэтым паведамляе агенцтва БелТА.Беларускі лідар ва Улан-Батары правядзе афіцыйныя перагаворы з мангольскім калегам Ухнаагійн Хурэлсухам у вузкім і пашыраным складах.Чакаецца, што па выніках перагавораў бакі падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў, якія ўмацуюць фундамент двухбаковага супрацоўніцтва.Адначасова з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца Мангола-Беларускі бізнес-форум.Візіт міністраУ сакавіку Манголію наведаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Алейнік. Ён сустрэўся са сваім мангольскім калегам, а таксама прэзідэнтам краіны.Як заявіў Алейнік па выніках перагавораў, Беларусь і Манголія дамовіліся вывесці адносіны на больш высокі палітычны і эканамічны ўзровень.Тады ж стала вядома, што Лукашэнка прыняў запрашэнне мангольскага прэзідэнта наведаць Улан-Батар, аднак канкрэтныя даты не называліся.Беларусь і МанголіяПаводле даных беларускага МЗС, сярод найбольш значных тавараў, якія пастаўляліся ў Манголію з Беларусі за апошнія гады, кар’ерныя самазвалы, аўтамабілі спецназначэння, сухое малако, сметанковае масла, сыры, дарожная і будаўнічая тэхніка, аўтамабілі для перавозкі 10 і больш чалавек, трактары, машыны і механізмы для ўборкі сельгаскультур, сельскагаспадарчыя машыны, запчасткі для аўтамабіляў і трактароў, лекі, мучныя кандытарскія вырабы, мэбля і многае іншае.З Манголіі ў Беларусь пастаўляўся толькі плавіковы шпат і вырабы з кашміру.Як адзначаюць у беларускім знешнепалітычным ведамстве, ва ўзаемным гандлі Беларусі і Манголіі традыцыйна пераважаюць пастаўкі беларускіх тавараў, мангольскі імпарт у краіну зусім нязначны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240521/laro-mangolya-pavnna-stats-nastupnym-kandydatam-na-chlenstva--shas-1086388322.html
манголія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0f/1084513282_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_60ee2d5d8cde12506c2c5a763daa3ae7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, манголія, беларусь, навіны , палітыка, эканоміка, у беларусі
аляксандр лукашэнка, манголія, беларусь, навіны , палітыка, эканоміка, у беларусі
Лукашэнка здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію
Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1-4 чэрвеня здзейсніць дзяржаўны візіт у Манголію, аб гэтым паведамляе агенцтва
БелТА.
Беларускі лідар ва Улан-Батары правядзе афіцыйныя перагаворы з мангольскім калегам Ухнаагійн Хурэлсухам у вузкім і пашыраным складах.
Чакаецца, што па выніках перагавораў бакі падпішуць шэраг двухбаковых дакументаў, якія ўмацуюць фундамент двухбаковага супрацоўніцтва.
Адначасова з мерапрыемствамі дзяржаўнага візіту ва Улан-Батары адбудзецца Мангола-Беларускі бізнес-форум.
У сакавіку Манголію наведаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Алейнік. Ён сустрэўся са сваім мангольскім калегам, а таксама прэзідэнтам краіны.
Як заявіў Алейнік па выніках перагавораў, Беларусь і Манголія дамовіліся вывесці адносіны на больш высокі палітычны і эканамічны ўзровень.
Тады ж стала вядома, што Лукашэнка прыняў запрашэнне мангольскага прэзідэнта наведаць Улан-Батар, аднак канкрэтныя даты не называліся.
Паводле даных беларускага МЗС, сярод найбольш значных тавараў, якія пастаўляліся ў Манголію з Беларусі за апошнія гады, кар’ерныя самазвалы, аўтамабілі спецназначэння, сухое малако, сметанковае масла, сыры, дарожная і будаўнічая тэхніка, аўтамабілі для перавозкі 10 і больш чалавек, трактары, машыны і механізмы для ўборкі сельгаскультур, сельскагаспадарчыя машыны, запчасткі для аўтамабіляў і трактароў, лекі, мучныя кандытарскія вырабы, мэбля і многае іншае.
З Манголіі ў Беларусь пастаўляўся толькі плавіковы шпат і вырабы з кашміру.
Як адзначаюць у беларускім знешнепалітычным ведамстве, ва ўзаемным гандлі Беларусі і Манголіі традыцыйна пераважаюць пастаўкі беларускіх тавараў, мангольскі імпарт у краіну зусім нязначны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"