Памерла актрыса Анастасія Заваратнюк

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАнастасія Заваратнюк
Анастасія Заваратнюк - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2024
Падпісацца
Вядомая расійская актрыса шмат гадоў змагалася з анкалагічным захворваннем, пра час і месца развітання стане вядома пазней.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Расійская кінаактрыса Анастасія Заваратнюк памерла ноччу ў чацвер пасля працяглай хваробы, паведамляецца на яе старонцы ў сацыяльнай сетцы.
"Немагчыма ўсвядоміць і вельмі складана падабраць патрэбныя словы. Сёння ноччу пасля працяглай і цяжкай хваробы пайшла з жыцця наша Насця", - паведамляецца ў пасце на афіцыйнай старонцы Заваротнюк у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".
Адзначаецца, што пра месца і час развітання з актрысай стане вядома ўвечары 30 мая.
Заваратнюк было 53 гады. У жніўні 2019 года ў СМІ з’явіліся паведамленні, што ў артысткі дыягнаставалі сур’ёзнае захворванне. Пазней стала вядома, што артыстка праходзіць лячэнне ад гліябластомы. З таго моманту Заваротнюк спыніла ўдзел у тэатральных пастаноўках.
Найперш актрыса вядома сваёй роляй у тэлесерыяле "Моя прекрасная няня", дзе яна сыграла Вікторыю Пруткоўскую. Яе фільмаграфія налічвае больш за 30 карцін, сярод найбольш прыкметных – "Код Апокалипсиса", "Служебный роман. Наше время", "Мамы" і "Мамы 3".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Зоя Зялінская - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2024
Памерла актрыса Зоя Зялінская – зорка перадачы "Кабачок 13 стульев"
Стужка навiн
0