https://bel.sputnik.by/20240531/galochanka-belarus--rf-ne-abystssya-bez-paskoranay-rabatyzatsy-1086735527.html
Галоўчанка: Беларусі і РФ не абысціся без паскоранай рабатызацыі
Галоўчанка: Беларусі і РФ не абысціся без паскоранай рабатызацыі
Sputnik Беларусь
Саюзны праект "Саюзны станок" прадугледжвае сумесныя праекты станкаінструментальных прадпрыемстваў дзвюх краін, стварэнне вытворчасцей. 31.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-31T17:17+0300
2024-05-31T17:17+0300
2024-05-31T17:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
орша
расія
эканоміка
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
прамысловасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082908329_0:46:3475:2001_1920x0_80_0_0_cab0e34458988289ba55f612eaec9534.jpg
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларусь і Расія завяршаюць распрацоўку агульнага пагаднення ў рамках сумеснай праграмы "Саюзны станок", заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, відэа яго выступлення апублікавала прэс-служба Саўміна."У рамках сумеснай праграмы "Саюзны станок" мы завяршаем з Расійскай Федэрацыяй ужо распрацоўку агульнага пагаднення абсалютна вялікай такой матрыцы, але цяпер прынята гэта называць дарожная карта", - сказаў прэм’ер.Ён удакладніў, што не вельмі любіць назву дарожная карта, бо яна для тых, хто не ведае, куды ехаць. А Беларусь і РФ ведаюць, куды рухацца, як развівацца.Па словах прэм’ера, у гэтай матрыцы літаральна па станку распісана, хто і што будзе рабіць у дзвюх краінах і на якія мадэлі трэба выйсці.Раней Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў станкабудаванні. Пра тое, што будзе больш дэталёвы дакумент – дарожная карта, – паведамлялася ў канцы жніўня 2023-га. У Мінпраме Беларусі таксама адзначалі, што асаблівая ўвага будзе ўдзелена не толькі ключавым прадуктам, але і стварэнню ўласнай элементнай базы.Аб сур’ёзнай патрэбнасці ў станках заяўляў пасол Беларусі ў Расіі, экс-міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, найбуйнейшыя расійскія канцэрны адчуваюць сур’ёзную патрэбнасць у станках, і беларусам "не трэба спаць у шапку".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240530/tamenka-prezdent-belarus-padtryma-novyya-sumesnyya-praekty-z-altaem-1086679082.html
беларусь
орша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082908329_373:0:3104:2048_1920x0_80_0_0_56a33944b56dfa57c31f1073ccdaa078.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, орша, расія, эканоміка, саюзная дзяржава, раман галоўчанка, прамысловасць, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, орша, расія, эканоміка, саюзная дзяржава, раман галоўчанка, прамысловасць, навіны
Галоўчанка: Беларусі і РФ не абысціся без паскоранай рабатызацыі
Саюзны праект "Саюзны станок" прадугледжвае сумесныя праекты станкаінструментальных прадпрыемстваў дзвюх краін, стварэнне вытворчасцей.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларусь і Расія завяршаюць распрацоўку агульнага пагаднення ў рамках сумеснай праграмы "Саюзны станок", заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка, відэа яго выступлення апублікавала прэс-служба Саўміна.
"У рамках сумеснай праграмы "Саюзны станок" мы завяршаем з Расійскай Федэрацыяй ужо распрацоўку агульнага пагаднення абсалютна вялікай такой матрыцы, але цяпер прынята гэта называць дарожная карта", - сказаў прэм’ер.
Ён удакладніў, што не вельмі любіць назву дарожная карта, бо яна для тых, хто не ведае, куды ехаць. А Беларусь і РФ ведаюць, куды рухацца, як развівацца.
Па словах прэм’ера, у гэтай матрыцы літаральна па станку распісана, хто і што будзе рабіць у дзвюх краінах і на якія мадэлі трэба выйсці.
"Калі мы хочам кратна павялічваць аб’ёмы выпуску прадукцыі, нам не абысціся без паскоранай рабатызацыі", - рэзюміраваў Галоўчанка.
Раней Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў станкабудаванні. Пра тое, што будзе больш дэталёвы дакумент – дарожная карта, – паведамлялася ў канцы жніўня 2023-га. У Мінпраме Беларусі таксама адзначалі, што асаблівая ўвага будзе ўдзелена не толькі ключавым прадуктам, але і стварэнню ўласнай элементнай базы.
Аб сур’ёзнай патрэбнасці ў станках заяўляў пасол Беларусі ў Расіі, экс-міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, найбуйнейшыя расійскія канцэрны адчуваюць сур’ёзную патрэбнасць у станках, і беларусам "не трэба спаць у шапку".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"