Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін і Лукашэнка паразмаўлялі па тэлефоне

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2024
Падпісацца
Адной з тэм размовы стаў будучы саміт ШАС, на якім плануецца рашэнне аб наданні Беларусі статуса члена арганізацыі.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Тэлефонная размова лідараў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася ў пятніцу, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта РФ.
"Уладзімір Пуцін яшчэ раз выказаў удзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць, аказаныя падчас візіту ў Мінск 24 мая", - гаворыцца ў паведамленні.
Абодва лідары падкрэслілі, што па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні далейшае развіццё расійска-беларускіх адносін атрымала істотны імпульс.
Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі некаторыя пытанні, звязаныя з самітам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які павінен адбыцца ў ліпені. Чакаецца, што на ім будзе прынята рашэнне аб наданні Беларусі статусу дзяржавы-члена ШАС.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся працягваць кантакты на розных узроўнях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Афіцыйны візіт прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 24.05.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін: Беларусь – гэта надзейны саюзнік і стратэгічны партнёр РФ
Стужка навiн
0