Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Уладзімір Пуцін уручыў Аляксею Талаю ордэн Дружбы – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Расіі ў Екацярынінскай зале Крамля ўручыў вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку, ордэнам Дружбы расійскі лідар узнагародзіў беларускага паралімпійца, кіраўніка дабрачыннага фонду, матывацыйнага спікера Аляксея Талая.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні ўзнагародзіў ордэнам Дружбы дырэктара дабрачыннага фонду Аляксея Талая.
Расійскі лідар сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды ў Крамлі. Сярод узнагароджаных – спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін, мэр Масквы Сяргей Сабянін, губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Таксама ордэн Дружбы з рук прэзідэнта атрымаў спецпрадстаўнік МЗС Расіі па гуманітарных сувязях, акцёр Стывен Сігал.
"Для мяне вялікі гонар быць сёння тут. Гэта сапраўды адзін з самых важных дзён у маім жыцці. Дазвольце перадаць вялікія прывітанні і нізкі паклон ад усіх патрыётаў Рэспублікі Беларусь. Мы вас вельмі цэнім і паважаем", - сказаў у прывітальным слове Аляксей Талай пасля ўручэння узнагароды.
Грамадскі дзеяч адзначыў, што Беларусь рэалізуе сваю гуманітарную місію ў Данбасе. Па словах Талая, дзесяткі тон грузаў збіраюцца кожны месяц і адпраўляюцца ў Данбас.
"Увесь народ згуртаваўся ў дапамозе блізкаму свайму, нашым людзям", - падкрэсліў Талай.
Sputnik рыхтуе вялікае інтэрв’ю з Аляксеем Талаем. Сачыце за абнаўленнямі партала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0