https://bel.sputnik.by/20240531/vyarkhony-sud-amal-28-tys-chalavek-pazbaleny--belarus-batskoskkh-pra-1086714044.html
Вярхоўны суд: амаль 2,8 тыс чалавек пазбаўлены ў Беларусі бацькоўскіх праў
Вярхоўны суд: амаль 2,8 тыс чалавек пазбаўлены ў Беларусі бацькоўскіх праў
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Дня абароны дзяцей суд апублікаваў статыстыку аб такой выключнай меры, як пазбаўленне бацькоўскіх праў. 31.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-31T11:15+0300
2024-05-31T11:15+0300
2024-05-31T11:15+0300
дзеці
бацькі і дзеці
правы чалавека
вярхоўны суд рб
статыстыка
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082368496_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_1a414731b806fa3e2eb8d2161b7c261c.jpg
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларускімі судамі ў 2023 годзе былі пазбаўлены бацькоўскіх праў амаль 2,8 тыс чалавек, пры гэтым практычна трэць з іх – гэта жанчыны, такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда краіны.У Беларусі пазбаўленне бацькоўскіх праў нядбайных бацькоў і маці з’яўляецца выключнай мерай для абароны праў дзяцей. У Асноўным законе краіны змяшчаецца норма аб тым, што бацькоўскіх праў можа пазбавіць толькі суд.У 2023 годзе было разгледжана 1 547 спраў аб пазбаўленні праў на адно дзіця, амаль 500 спраў – у дачыненні да двух дзяцей, больш за 160 спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх праў на траіх дзяцей, больш за 50 спраў было – на чатырох дзяцей і 40 спраў – у дачыненні да пяці і больш дзяцей.Як вынікае з судовай статыстыкі, сярод пазбаўленых бацькоўскіх праў амаль 40% складаюць жанчыны – такіх у 2023 годзе было больш за тысячу, мужчын – 1,7 тысячы.Па выніках 2023 года колькасць дзяцей, бацькі якіх судамі пазбаўлены бацькоўскіх праў, склала амаль тры з паловай тысячы.Гэта больш за 220 дзяцей ва ўзросце да аднаго года, больш за 280 малых ва ўзросце ад двух да трох гадоў, ва ўзросце ад чатырох да шасці гадоў – 610 дзяцей. Амаль тысяча дзяцей былі ва ўзросце ад сямі да 10 гадоў, калі іх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх праў, амаль 800 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў, 542 – ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў.Сярод тых, хто быў пазбаўлены бацькоўскіх праў, – бацькі загінулага 3-гадовага Сямёна Таратуты. У 2023 годзе ўсю краіну ўзрушыла жахлівая гісторыя пра гібель хлопчыка, якога забілі бацькі. Судом ім было прызначана максімальнае пакаранне – маці 25 гадоў пазбаўлення волі, бацьку – смяротнае пакаранне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240109/vyarkhony-sud-paknu-u-sle-smyarotny-prysud-za-zaboystva-3-gadovaga-dztsyats-1082673593.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/1a/1082368496_131:0:2862:2048_1920x0_80_0_0_6713d644fb2e2621d3ddd7a726f21c28.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзеці, бацькі і дзеці, правы чалавека, вярхоўны суд рб, статыстыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
дзеці, бацькі і дзеці, правы чалавека, вярхоўны суд рб, статыстыка, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь
Вярхоўны суд: амаль 2,8 тыс чалавек пазбаўлены ў Беларусі бацькоўскіх праў
Напярэдадні Дня абароны дзяцей суд апублікаваў статыстыку аб такой выключнай меры, як пазбаўленне бацькоўскіх праў.
МІНСК, 31 мая – Sputnik. Беларускімі судамі ў 2023 годзе былі пазбаўлены бацькоўскіх праў амаль 2,8 тыс чалавек, пры гэтым практычна трэць з іх – гэта жанчыны, такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда краіны.
У Беларусі пазбаўленне бацькоўскіх праў нядбайных бацькоў і маці з’яўляецца выключнай мерай для абароны праў дзяцей. У Асноўным законе краіны змяшчаецца норма аб тым, што бацькоўскіх праў можа пазбавіць толькі суд.
"У мінулым годзе былі пазбаўлены бацькоўскіх праў 2 776 чалавек. Але ёсць і тыя, хто вырашыў змагацца за сваё дзіця – 97 асоб былі адноўлены ў бацькоўскіх правах", - паведамілі ў Вярхоўным судзе.
У 2023 годзе было разгледжана 1 547 спраў аб пазбаўленні праў на адно дзіця, амаль 500 спраў – у дачыненні да двух дзяцей, больш за 160 спраў аб пазбаўленні бацькоўскіх праў на траіх дзяцей, больш за 50 спраў было – на чатырох дзяцей і 40 спраў – у дачыненні да пяці і больш дзяцей.
Як вынікае з судовай статыстыкі, сярод пазбаўленых бацькоўскіх праў амаль 40% складаюць жанчыны – такіх у 2023 годзе было больш за тысячу, мужчын – 1,7 тысячы.
Па выніках 2023 года колькасць дзяцей, бацькі якіх судамі пазбаўлены бацькоўскіх праў, склала амаль тры з паловай тысячы.
Гэта больш за 220 дзяцей ва ўзросце да аднаго года, больш за 280 малых ва ўзросце ад двух да трох гадоў, ва ўзросце ад чатырох да шасці гадоў – 610 дзяцей. Амаль тысяча дзяцей былі ва ўзросце ад сямі да 10 гадоў, калі іх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх праў, амаль 800 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў, 542 – ва ўзросце ад 15 да 17 гадоў.
Сярод тых, хто быў пазбаўлены бацькоўскіх праў, – бацькі загінулага 3-гадовага Сямёна Таратуты. У 2023 годзе ўсю краіну ўзрушыла жахлівая гісторыя пра гібель хлопчыка, якога забілі бацькі. Судом ім было прызначана максімальнае пакаранне – маці 25 гадоў пазбаўлення волі, бацьку – смяротнае пакаранне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"