https://bel.sputnik.by/20240603/galochanka-vzt-takaeva--belarus-mozha-adbytstsa--lstapadze-kastrychnku-1086781188.html
Галоўчанка: візіт Такаева ў Беларусь можа адбыцца ў лістападзе-кастрычніку
Галоўчанка: візіт Такаева ў Беларусь можа адбыцца ў лістападзе-кастрычніку
Sputnik Беларусь
Мінск лічыць Астану стратэгічным саюзнікам і разлічвае на павелічэнне ўзаемнага тавараабароту да 1,5 млрд долараў. 03.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-03T14:34+0300
2024-06-03T14:34+0300
2024-06-03T16:38+0300
еаэс
казахстан
раман галоўчанка
еўразійскі міжурадавы савет (емус)
эканоміка
палітыка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/19/1076940389_0:161:3070:1888_1920x0_80_0_0_487b7ad7589f185bee0754ad7fd3ecbd.jpg
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Беларускі бок спадзяецца на далейшую актывізацыю ўзаемадзеяння з Казахстанам, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з казахстанскім калегам Алжасам Бекценавым перад пленарным пасяджэннем Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС).Паводле слоў прэм’ера, абодва прэзідэнты глыбока пагружаны ў двухбаковы парадак дня.Галоўчанка падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі чакаюць прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева з афіцыйным візітам. Гэтая паездка можа адбыцца ў кастрычніку-лістападзе 2024 года.Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў таксама, што апошнія тры гады тавараабарот дзвюх краін перавышае млрд долараў.Імпарт і экспартПры гэтым Галоўчанка не лічыць, што павінен расці толькі беларускі экспарт у Казахстан. Ён запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў росце імпарту. Тая сітуацыя, якая ёсць зараз у гэтым плане, Мінск не задавальняе."Падступаліся ўжо да гэтага пытання, але, відаць, не давялі яго да канца", - падкрэсліў Галоўчанка. Кіраўнік Саўміна даручыў стварыць спісак казахстанскіх прадпрыемстваў, якія зацікаўлены ў пастаўках у Беларусь.Таксама Беларусь хацела б павялічыць турпаток з Казахстана. Размова ідзе і аб класічным турызме, і аб аздараўленні, дзелавых паездках, медыцынскім турызме.Казахстан зацікаўленыУ сваю чаргу Олжас Бекценаў запэўніў, што Казахстан надае вялікае значэнне адносінам з Беларуссю. Адносіны дзвюх краін, на яго думку, развіваюцца "выключна ў духу "стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва"."Рэспубліка Беларусь – важны гандлёва-эканамічны партнёр нашай краіны", - сказаў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240603/mnselgaskharch-u-belarus-samazabespyachenne-malochkay-vyshey-chym-u-es-1086778095.html
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/19/1076940389_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_4fe64404c0ed179909034dc4ec5dcb0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, казахстан, раман галоўчанка, еўразійскі міжурадавы савет (емус), эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
еаэс, казахстан, раман галоўчанка, еўразійскі міжурадавы савет (емус), эканоміка, палітыка, у беларусі, беларусь, навіны
Галоўчанка: візіт Такаева ў Беларусь можа адбыцца ў лістападзе-кастрычніку
14:34 03.06.2024 (абноўлена: 16:38 03.06.2024) Мінск лічыць Астану стратэгічным саюзнікам і разлічвае на павелічэнне ўзаемнага тавараабароту да 1,5 млрд долараў.
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Беларускі бок спадзяецца на далейшую актывізацыю ўзаемадзеяння з Казахстанам, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з казахстанскім калегам Алжасам Бекценавым перад пленарным пасяджэннем Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС).
"Казахстан з’яўляецца для нас брацкай краінай, стратэгічным саюзнікам і партнёрам… Вядома ж, тон двухбаковаму супрацоўніцтву задаюць прэзідэнты нашых краін", - падкрэслівае Галоўчанка на відэа, якое апублікавала прэс-служба беларускага ўрада.
Паводле слоў прэм’ера, абодва прэзідэнты глыбока пагружаны ў двухбаковы парадак дня.
Галоўчанка падкрэсліў, што ў Беларусі вельмі чакаюць прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева з афіцыйным візітам. Гэтая паездка можа адбыцца ў кастрычніку-лістападзе 2024 года.
Кіраўнік беларускага ўрада адзначыў таксама, што апошнія тры гады тавараабарот дзвюх краін перавышае млрд долараў.
"Лічу, што цалкам па сілах выйсці на мяжу паўтарамільярдную. Гэта цалкам рэальна ў бліжэйшыя год-два", - сказаў ён.
Пры гэтым Галоўчанка не лічыць, што павінен расці толькі беларускі экспарт у Казахстан. Ён запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў росце імпарту. Тая сітуацыя, якая ёсць зараз у гэтым плане, Мінск не задавальняе.
"Падступаліся ўжо да гэтага пытання, але, відаць, не давялі яго да канца", - падкрэсліў Галоўчанка. Кіраўнік Саўміна даручыў стварыць спісак казахстанскіх прадпрыемстваў, якія зацікаўлены ў пастаўках у Беларусь.
"Мы аператыўна адпрацуем гэту тэматыку. Выявім пул афіцыйных контрагентаў і арганізуем адпаведныя мерапрыемствы для зацікаўленых прадпрыемстваў абедзвюх краін", - запэўніў прэм'ер.
Таксама Беларусь хацела б павялічыць турпаток з Казахстана. Размова ідзе і аб класічным турызме, і аб аздараўленні, дзелавых паездках, медыцынскім турызме.
У сваю чаргу Олжас Бекценаў запэўніў, што Казахстан надае вялікае значэнне адносінам з Беларуссю. Адносіны дзвюх краін, на яго думку, развіваюцца "выключна ў духу "стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва".
"Рэспубліка Беларусь – важны гандлёва-эканамічны партнёр нашай краіны", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"