https://bel.sputnik.by/20240604/belarus-ustanavla-dyplamatychnyya-adnosny-z-esvatsn-1086818401.html
Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эсваціні
Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эсваціні
Sputnik Беларусь
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі лічыць, што трэба развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі. 04.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-04T17:21+0300
2024-06-04T17:21+0300
2024-06-04T17:21+0300
эсваціні
навіны
беларусь
палітыка
у свеце
афрыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/04/1086816656_0:0:2112:1188_1920x0_80_0_0_badacac6d0add4a484723a87352e1e17.png
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Эсваціні падпісана ў Афрыцы, паведаміла Sputnik прэс-служба МЗС Беларусі.Урачыстая цырымонія прайшла ў Прэторыі, сталіцы ПАР. Подпісы ў дакуменце паставілі пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы і Высокі камісар Пасольства Эсваціні ў ПАР Ліндзіве Кунене.Як лічаць у беларускім МЗС, гэта адкрыла магчымасці для развіцця ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі. Гэта і палітычны дыялог, і гандаль, і адукацыя, і ахова здароўя, а таксама іншыя сферы.Знешнепалітычнае ведамства лічыць актуальным развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі. На фоне "неакаланіяльных падыходаў асобных міжнародных гульцоў" усё больш кіраўнікоў дзяржаў Афрыкі бачаць перспектывы ў супрацоўніцтве з Мінскам.Што за краінаЭсваціні – гэта невялікая дзяржава, якая не мае выхаду да сусветнага акіяна. З усіх бакоў яна акружана тэрыторыямі ПАР і Мазамбіка. Сваю цяперашнюю назву краіна атрымала зусім нядаўна – у 2018 годзе. Да гэтага яе называлі Свазілендам.Краіна ўтворана ў XIX стагоддзі, але доўгі час залежала ад Брытанскай імперыі. Поўную незалежнасць атрымала ў 1968 годзе.Цяпер эканоміка Эсваціні ў значнай ступені залежыць ад буйнога суседа – ПАР. Асноўная прадукцыя краіны – прадукты харчавання, тэкстыль. Таксама ёсць запасы карысных выкапняў, у тым ліку алмазы, золата і жалезная руда.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240306/prezdent-rf-stalenne-zakhadu-da-kran-afryk-nespravyadlva-1084281828.html
эсваціні
беларусь
афрыка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/04/1086816656_143:0:1727:1188_1920x0_80_0_0_43cbadd454cb27518c962d1ae759f09c.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эсваціні, навіны , беларусь, палітыка, у свеце, афрыка
эсваціні, навіны , беларусь, палітыка, у свеце, афрыка
Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эсваціні
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі лічыць, што трэба развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з афрыканскімі дзяржавамі.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Сумеснае камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Эсваціні падпісана ў Афрыцы, паведаміла Sputnik прэс-служба МЗС Беларусі.
Урачыстая цырымонія прайшла ў Прэторыі, сталіцы ПАР. Подпісы ў дакуменце паставілі пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы і Высокі камісар Пасольства Эсваціні ў ПАР Ліндзіве Кунене.
Як лічаць у беларускім МЗС, гэта адкрыла магчымасці для развіцця ўсяго комплексу адносін паміж дзвюма краінамі. Гэта і палітычны дыялог, і гандаль, і адукацыя, і ахова здароўя, а таксама іншыя сферы.
"Работа па асобных напрамках супрацоўніцтва дзвюх краін ужо вядзецца. Ёсць узаемная зацікаўленасць у фарміраванні дагаворна-прававой базы беларуска-эсвацінскіх адносін", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Знешнепалітычнае ведамства лічыць актуальным развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі. На фоне "неакаланіяльных падыходаў асобных міжнародных гульцоў" усё больш кіраўнікоў дзяржаў Афрыкі бачаць перспектывы ў супрацоўніцтве з Мінскам.
Эсваціні – гэта невялікая дзяржава, якая не мае выхаду да сусветнага акіяна. З усіх бакоў яна акружана тэрыторыямі ПАР і Мазамбіка. Сваю цяперашнюю назву краіна атрымала зусім нядаўна – у 2018 годзе. Да гэтага яе называлі Свазілендам.
Краіна ўтворана ў XIX стагоддзі, але доўгі час залежала ад Брытанскай імперыі. Поўную незалежнасць атрымала ў 1968 годзе.
Цяпер эканоміка Эсваціні ў значнай ступені залежыць ад буйнога суседа – ПАР. Асноўная прадукцыя краіны – прадукты харчавання, тэкстыль. Таксама ёсць запасы карысных выкапняў, у тым ліку алмазы, золата і жалезная руда.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"