https://bel.sputnik.by/20240604/galochanka-u-eaes-gandal-u-natsyyanalnykh-valyutakh-peravys-80-1086801893.html
Галоўчанка: у ЕАЭС гандаль у нацыянальных валютах перавысіў 80%
Галоўчанка: у ЕАЭС гандаль у нацыянальных валютах перавысіў 80%
Sputnik Беларусь
Узаемны гандаль паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза за апошнія дзесяць гадоў фактычна падвоіўся ў лічбавым выражэнні. 04.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-04T10:26+0300
2024-06-04T10:26+0300
2024-06-04T10:26+0300
еаэс
раман галоўчанка
нясвіж
еўразійскі міжурадавы савет (емус)
навіны
палітыка
эканоміка
у беларусі
беларусь
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084259467_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_2a69ba23e8ff77b9564141b1048d1df3.jpg
НЯСВІЖ, 4 чэр – Sputnik. Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас у ЕАЭС да лічбы, якая перавышае 88 млрд долараў, паведаміў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, у пачатку мая бягучага года адзначалася дзесяцігоддзе Еўразійскага эканамічнага саюза, што прадугледжвае падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню.Раман Галоўчанка адзначыў, што за мінулыя 10 гадоў ВУП саюза ў супастаўных цэнах вырас больш як на 12% і па выніках мінулага года ацэньваецца ў 2,4 трлн долараў. Рэальны ўзровень даходаў хатніх гаспадарак павысіўся ад 10% да 40%. Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас на 4,7% (88,7 млрд долараў). Аб’ём узаемнага гандлю ў саюзе за 10 гадоў практычна падвоіўся.Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць у Нясвіжы 3-4 чэрвеня.Міжурадавы савет – орган ЕАЭС, які складаецца з кіраўнікоў урадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Міжурадавы савет неабходны для рэалізацыі рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240603/galochanka-apk-dae-7-vup-belarus-1086783525.html
нясвіж
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/06/1084259467_22:0:1159:853_1920x0_80_0_0_09d9fcc784ca4cbb43e6f2b1cbebfdd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, раман галоўчанка, нясвіж, еўразійскі міжурадавы савет (емус), навіны , палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, гандаль
еаэс, раман галоўчанка, нясвіж, еўразійскі міжурадавы савет (емус), навіны , палітыка, эканоміка, у беларусі, беларусь, гандаль
Галоўчанка: у ЕАЭС гандаль у нацыянальных валютах перавысіў 80%
Узаемны гандаль паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза за апошнія дзесяць гадоў фактычна падвоіўся ў лічбавым выражэнні.
НЯСВІЖ, 4 чэр – Sputnik. Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас у ЕАЭС да лічбы, якая перавышае 88 млрд долараў, паведаміў прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, у пачатку мая бягучага года адзначалася дзесяцігоддзе Еўразійскага эканамічнага саюза, што прадугледжвае падвядзенне вынікаў і фарміраванне планаў на будучыню.
"Стабільнасць, устойлівасць і прадказальнасць развіцця саюза – гэта ўсё вынік зладжанай работы, які стаў магчымы дзякуючы спалучэнню патэнцыялаў эканомік нашых краін", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка адзначыў, што за мінулыя 10 гадоў ВУП саюза ў супастаўных цэнах вырас больш як на 12% і па выніках мінулага года ацэньваецца ў 2,4 трлн долараў. Рэальны ўзровень даходаў хатніх гаспадарак павысіўся ад 10% да 40%. Узаемны гандаль у 2023 годзе вырас на 4,7% (88,7 млрд долараў). Аб’ём узаемнага гандлю ў саюзе за 10 гадоў практычна падвоіўся.
"Доля нацыянальных валют у гандлі паміж краінамі ЕАЭС у мінулым годзе перасягнула 80%", - звярнуў асаблівую ўвагу беларускі прэм’ер.
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета праходзіць у Нясвіжы 3-4 чэрвеня.
Міжурадавы савет – орган ЕАЭС, які складаецца з кіраўнікоў урадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Міжурадавы савет неабходны для рэалізацыі рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"