https://bel.sputnik.by/20240604/lukashenka-pastralya-z-mangolskaga-luka--abmyanyasya-padarunkam-z-khurelsukham-1086798147.html
Лукашэнка пастраляў з мангольскага лука і абмяняўся падарункамі з Хурэлсухам
Лукашэнка пастраляў з мангольскага лука і абмяняўся падарункамі з Хурэлсухам
Sputnik Беларусь
Беларускаму лідару паказалі, як спаборнічаюць у нацыянальных мангольскіх відах спорту – барацьбе, скачках на конях і стральбе. 04.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-04T09:53+0300
2024-06-04T09:53+0300
2024-06-04T09:53+0300
манголія
беларусь
палітыка
аляксандр лукашэнка
навіны
у свеце
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/04/1086793884_65:0:1141:605_1920x0_80_0_0_23b5d84d5fd867027a18d1e49361f364.jpg
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Манголіі Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух прадоўжылі размову, на гэты раз у нефармальнай абстаноўцы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.Гэтай раніцай Лукашэнка разам з мангольскім калегам наведаў загарадны Цэнтр мясцовай культуры, каб азнаёміцца з самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа гэтай краіны.Перш за ўсё лідары дзвюх краін пасадзілі на тэрыторыі цэнтра сібірскія яліны.А затым да дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў цэнтры ўзнавілі праграму штогадовага фестывалю Наадам – нацыянальнага свята ў гонар стварэння Адзінай Мангольскай імперыі. Гэтае свята звычайна праводзіцца ў ліпені. Высокапастаўленым гасцям прадэманстравалі як вакальныя і харэаграфічныя нумары, так і прэзентацыі традыцыйных мангольскіх відаў спорту – барацьба, скачкі на конях, стральба з лука.Лукашэнку таксама паказалі і далі апрабаваць традыцыйны мангольскі лук для стральбы. Першая ж страла кіраўніка беларускай дзяржавы паляцела больш як на 75 метраў.Лук адметны тым, што яго стрэлы робяць з аленевых рагоў і бамбуку, а цеціва – з шоўку.Зносіны прэзідэнтаў працягнуліся за нефармальным абедам.Абмен падарункаміПрэзідэнт Беларусі падарыў Хурэлсуху два трактары "Беларус" розных мадэлей. А мангольскі калега ў сваю чаргу падарыў Лукашэнку пару мангольскіх скакуноў.Абодва жарабцы буланай масці. Ім ужо далі мянушкі: Мір і Хуткі, перадае БелТА.Асаблівасць мангольскіх конейНягледзячы на свае невялікія памеры, мангольскія коні не маюць ніякага дачынення да поні. Гэта адна з самых старажытных у свеце і найбольш цягавітых парод коней, якія практычна не зведалі змен за сваю гісторыю.Мангольскія коні вядомыя тым, што з’яўляліся баявымі скакунамі арміі Чынгісхана. У гады Вялікай Айчыннай вайны Манголія аказвала дапамогу СССР, у тым ліку і пастаўкамі коней.Пра гэтых коней цёпла адклікаўся двойчы герой СССР, генерал Іса Пліеў. Ён адзначаў, што непатрабавальныя мангольскія коні разам з савецкімі танкамі дайшлі да Берліна. Амаль кожны пяты конь у Чырвонай Арміі быў мангольскі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240603/lukashenka-adkaza-na-krytyku-mangolskkh-sm-1086769553.html
манголія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/04/1086793884_200:0:1007:605_1920x0_80_0_0_1dd52e48b09a53732e11dae8080c887f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
манголія, беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, навіны , у свеце, культура
манголія, беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, навіны , у свеце, культура
Лукашэнка пастраляў з мангольскага лука і абмяняўся падарункамі з Хурэлсухам
Беларускаму лідару паказалі, як спаборнічаюць у нацыянальных мангольскіх відах спорту – барацьбе, скачках на конях і стральбе.
МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Манголіі Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух прадоўжылі размову, на гэты раз у нефармальнай абстаноўцы, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Гэтай раніцай Лукашэнка разам з мангольскім калегам наведаў загарадны Цэнтр мясцовай культуры, каб азнаёміцца з самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа гэтай краіны.
Перш за ўсё лідары дзвюх краін пасадзілі на тэрыторыі цэнтра сібірскія яліны.
А затым да дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў цэнтры ўзнавілі праграму штогадовага фестывалю Наадам – нацыянальнага свята ў гонар стварэння Адзінай Мангольскай імперыі. Гэтае свята звычайна праводзіцца ў ліпені. Высокапастаўленым гасцям прадэманстравалі як вакальныя і харэаграфічныя нумары, так і прэзентацыі традыцыйных мангольскіх відаў спорту – барацьба, скачкі на конях, стральба з лука.
Лукашэнку таксама паказалі і далі апрабаваць традыцыйны мангольскі лук для стральбы. Першая ж страла кіраўніка беларускай дзяржавы паляцела больш як на 75 метраў.
Лук адметны тым, што яго стрэлы робяць з аленевых рагоў і бамбуку, а цеціва – з шоўку.
Зносіны прэзідэнтаў працягнуліся за нефармальным абедам.
Прэзідэнт Беларусі падарыў Хурэлсуху два трактары "Беларус" розных мадэлей. А мангольскі калега ў сваю чаргу падарыў Лукашэнку пару мангольскіх скакуноў.
Абодва жарабцы буланай масці. Ім ужо далі мянушкі: Мір і Хуткі, перадае
БелТА.
Асаблівасць мангольскіх коней
Нягледзячы на свае невялікія памеры, мангольскія коні не маюць ніякага дачынення да поні. Гэта адна з самых старажытных у свеце і найбольш цягавітых парод коней, якія практычна не зведалі змен за сваю гісторыю.
Мангольскія коні вядомыя тым, што з’яўляліся баявымі скакунамі арміі Чынгісхана. У гады Вялікай Айчыннай вайны Манголія аказвала дапамогу СССР, у тым ліку і пастаўкамі коней.
Пра гэтых коней цёпла адклікаўся двойчы герой СССР, генерал Іса Пліеў. Ён адзначаў, што непатрабавальныя мангольскія коні разам з савецкімі танкамі дайшлі да Берліна. Амаль кожны пяты конь у Чырвонай Арміі быў мангольскі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"