Відэа

Трактары, малочныя кактэйлі і прэм’ер з сякерай на выставе "БелАГРА" – відэа

Падпісацца
Кіраўнікі ўрад краін ЕАЭС напярэдадні перад пасяджэннем міжурадавага савета ўсклалі кветкі да мемарыяла на Кургане Славы пад Мінскам, а потым пабывалі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", дзе праходзіць выстава "БелАГРА".
Госці з ЕАЭС прыбылі ў Беларусь на двухдзённае пасяджэнне Еўразійскага міжпраўсавета, якое праходзіць у Мінску і Нясвіжы, перад стартам пасяджэння прэм’еры наведалі мемарыяльны комплекс "Курган славы" пад Мінскам, дзе адбылася цырымонія ўскладання вянкоў, кіраўнікі ўрадаў ушанавалі памяць савецкіх воінаў, якія змагаліся на франтах Айчыннай вайны.
Таксама частка праграмы Еўразійскага міжурадавага савета адбылася напярэдадні ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", дзе кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі праблемы харчовай бяспекі і агледзелі экспазіцыю Міжнароднай спецыялізаванай выставы "БелАГРА".
Вядомы ў Беларусі вытворца малочнай прадукцыі прапанаваў прэм’ерам прадэгуставаць малочныя кактэйлі "як у дзяцінстве" і новыя віды глазураваных сыркоў, а беларускія кандытары паабяцалі, што ў краіне не будзе дэфіцыту шакаладу з-за росту цэн на какава-бабы.
Абавязковая частка ўсіх сельскагаспадарчых выставак у Беларусі – гэта трактары, іх на адкрытай пляцоўцы каля "Вялікага каменя" – вялізная колькасць розных мадыфікацый, тут жа беларускаму прэм’еру прадэманстравалі сякеру айчыннай вытворчасці, якую зусім нядаўна запатрабаваў распрацаваць, а затым і асабіста пратэсціраваў прэзідэнт Лукашэнка. Прэм’ер Галоўчанка таксама асабіста апрабаваў сякеру і пахваліў інструмент у прысутнасці калег па ЕАЭС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0