https://bel.sputnik.by/20240605/galochanka-amal-2-mln-srodka-lchbavaga-podpsu-vydadzena--belarus-1086864222.html
Галоўчанка: амаль 2 млн сродкаў лічбавага подпісу выдадзена ў Беларусі
Галоўчанка: амаль 2 млн сродкаў лічбавага подпісу выдадзена ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Улады рэспублікі маюць намер максімальна перавесці ўзаемадзеянне дзяржавы, грамадзян і бізнесу ў лічбу. 05.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-05T12:24+0300
2024-06-05T12:24+0300
2024-06-05T12:24+0300
tibo
навіны
раман галоўчанка
лічбавізацыя
у беларусі
беларусь
форум
грамадства
эканоміка
лічбавая прастора
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083507866_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_eb4128852d97b847be795172fc641c81.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для дынамічнай лічбавай трансфармацыі, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на адкрыцці міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.Паводле яго слоў, дзяржава хоча максімальна аблічбаваць узаемадзеянне з грамадзянамі і бізнесам.Галоўчанка паведаміў, што з 2014 года ў краіне выдадзена амаль 2 млн сродкаў лічбавага подпісу для грамадзян і кампаній.Прэм’ер таксама звярнуў увагу, што на першым TIBO у 1994 арыенцір быў толькі на прафесіяналаў вобласці – сувязістаў і праграмістаў. У 2014 годзе колькасць наведвальнікаў было 24 тысяч чалавек і форум быў цікавы больш шырокай аўдыторыі. У мінулым годзе наведвальнікаў было ўжо 56 тысяч.Што аблічбаванаПрэм’ер-міністр нагадаў, што пераведзены ў лічбу разлік падаткаў грамадзян, а таксама мытныя і падатковыя дэкларацыі."Цалкам перавялі ў электронны від збор статыстычнай інфармацыі, у тым ліку ў працоўнай сферы ўлік даходаў, працоўнага стажу і пенсіі", - сказаў ён.Беларусь першая ў СНД правяла перапіс насельніцтва ў электронным фармаце. У лічбавым фармаце кантралююцца і цэны ў будаўніцтве, кошт імпартных тавараў."Значны прагрэс дасягнуты і ў сферы электроннага ўрада", - падкрэсліў Галоўчанка.З дапамогай лічбавых подпісаў штомесяц праводзіцца больш за 10 млн транзакцый па аказанні 233 электронных паслуг і 330 відаў адміністрацыйных працэдур. Да сістэмы электроннага дакументаабароту падключана каля 17 тыс арганізацый.Юбілейны форумМіжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO праходзіць у Мінску ўжо ў трыццаты раз. Ён адкрыўся 5 чэрвеня і працягнецца да 8 чэрвеня. Арганізатары – Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".Сярод экспанатаў ёсць і расійскія кампаніі, у тым ліку з Ніжагародскай вобласці. Прадстаўлены рашэнні для лічбавізацыі вытворчасці прадуктаў харчавання, праграмна-апаратныя комплексы для навігацыі і дыстанцыйнага зандзіравання, сістэмы відэааналітыкі і іншае. Дэманструюцца і беспілотнікі.У праграме таксама форум па лічбавай эканоміцы, фіджытал-турнір, семінары па лічбавай бяспецы і сетках сувязі. Будуць уручаны і чарговыя інтэрнэт-прэміі. Узнагародзяць і пераможцаў алімпіяды па крэатыўным праграміраванні сярод школьнікаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240604/galochanka-zaklka-kanchatkova-vyrashyts-pytanne-z-lchbavym-podpsam-u-eaes-1086802482.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/09/1083507866_47:0:1131:813_1920x0_80_0_0_0fa98062c756b9802b99f15a06489528.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
tibo, навіны , раман галоўчанка, лічбавізацыя, у беларусі, беларусь, форум, грамадства, эканоміка, лічбавая прастора
tibo, навіны , раман галоўчанка, лічбавізацыя, у беларусі, беларусь, форум, грамадства, эканоміка, лічбавая прастора
Галоўчанка: амаль 2 млн сродкаў лічбавага подпісу выдадзена ў Беларусі
Улады рэспублікі маюць намер максімальна перавесці ўзаемадзеянне дзяржавы, грамадзян і бізнесу ў лічбу.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для дынамічнай лічбавай трансфармацыі, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на адкрыцці міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024, перадае карэспандэнт Sputnik Беларусь.
Паводле яго слоў, дзяржава хоча максімальна аблічбаваць узаемадзеянне з грамадзянамі і бізнесам.
"Гэта і ёсць асноўны элемент дэбюракратызацыі", - падкрэсліў прэм'ер.
Галоўчанка паведаміў, што з 2014 года ў краіне выдадзена амаль 2 млн сродкаў лічбавага подпісу для грамадзян і кампаній.
Прэм’ер таксама звярнуў увагу, што на першым TIBO у 1994 арыенцір быў толькі на прафесіяналаў вобласці – сувязістаў і праграмістаў. У 2014 годзе колькасць наведвальнікаў было 24 тысяч чалавек і форум быў цікавы больш шырокай аўдыторыі. У мінулым годзе наведвальнікаў было ўжо 56 тысяч.
Прэм’ер-міністр нагадаў, што пераведзены ў лічбу разлік падаткаў грамадзян, а таксама мытныя і падатковыя дэкларацыі.
"Цалкам перавялі ў электронны від збор статыстычнай інфармацыі, у тым ліку ў працоўнай сферы ўлік даходаў, працоўнага стажу і пенсіі", - сказаў ён.
Беларусь першая ў СНД правяла перапіс насельніцтва ў электронным фармаце. У лічбавым фармаце кантралююцца і цэны ў будаўніцтве, кошт імпартных тавараў.
"Значны прагрэс дасягнуты і ў сферы электроннага ўрада", - падкрэсліў Галоўчанка.
З дапамогай лічбавых подпісаў штомесяц праводзіцца больш за 10 млн транзакцый па аказанні 233 электронных паслуг і 330 відаў адміністрацыйных працэдур. Да сістэмы электроннага дакументаабароту падключана каля 17 тыс арганізацый.
Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO праходзіць у Мінску ўжо ў трыццаты раз. Ён адкрыўся 5 чэрвеня і працягнецца да 8 чэрвеня. Арганізатары – Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".
Сярод экспанатаў ёсць і расійскія кампаніі, у тым ліку з Ніжагародскай вобласці. Прадстаўлены рашэнні для лічбавізацыі вытворчасці прадуктаў харчавання, праграмна-апаратныя комплексы для навігацыі і дыстанцыйнага зандзіравання, сістэмы відэааналітыкі і іншае. Дэманструюцца і беспілотнікі.
У праграме таксама форум па лічбавай эканоміцы, фіджытал-турнір, семінары па лічбавай бяспецы і сетках сувязі. Будуць уручаны і чарговыя інтэрнэт-прэміі. Узнагародзяць і пераможцаў алімпіяды па крэатыўным праграміраванні сярод школьнікаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"