Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мінабароны РФ: знішчаны склад "Замежнага легіёна" і беспілотныя катэры УСУ

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачы мінабароны РФ праводзіць навядзенне РСЗА БМ-21 "Град"
Ваеннаслужачы мінабароны РФ праводзіць навядзенне РСЗА БМ-21 Град - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2024
Падпісацца
Узброеныя сілы РФ працягваюць выкананне задач спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая праводзіцца ва Украіне.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Расійскім вайскоўцам за мінулыя суткі ўдалося знішчыць склады са зброяй і ваеннай тэхнікі "Замежнага легіёна", які ваюе на баку УСУ, паведамілі ў абаронным ведамстве РФ.
Там таксама адзначылі, што вайскоўцы ліквідавалі склады з беспілотнымі катэрамі ўкраінскіх узброеных сіл.
"Аператыўна-тактычнай авіяцыяй, беспілотнымі лятальнымі апаратамі, ракетнымі войскамі і артылерыяй груповак войск Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі знішчаны склады з узбраеннем і ваеннай тэхнікай аператыўна-стратэгічнай групоўкі УСУ "Хорціца" і баевікоў "Замежнага легіёна", ліквідавана месца захоўвання безэкіпажных катэраў, а таксама вялікай колькасці жывой сілы і ваеннай тэхнікі праціўніка ў 118 раёнах", - сказана ў паведамленні.
У абаронным ведамстве апавясцілі, што за мінулыя суткі сістэмы СПА РФ збілі 55 украінскіх беспілотнікаў, 10 снарадаў РСЗА розных тыпаў, а таксама дзве ракеты Patriot. Былі знішчаны і іншыя цэлі.
Усяго з моманту пачатку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне расійскім ваенным удалося знішчыць больш за 600 украінскіх ваенных самалётаў, 274 верталёты, 25 177 беспілотных лятальных апаратаў, 527 зенітных ракетных комплексаў, 16 264 танкі і іншыя баявыя браніраваныя машыны.
Знішчэнню падвергліся таксама баявыя машыны сістэм залпавага агню і больш за 10 тысяч гармат палявой артылерыі, мінамётаў. У ліку страт праціўніка больш за 22 тыс адзінак спецтэхнікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: французскія інструктары – законная цэль для УС Расіі
Стужка навiн
0