Перемещенный палестинский ребенок сидит за колючей проволокой на дюне с видом на импровизированный лагерь на границе с Египтом, к западу от Рафаха на юге сектора Газа, 14 января 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Абвастрэнне сітуацыі паміж Ізраілем і Палесцінай адбылося раніцай 7 кастрычніка: байцы палесцінскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС атакавалі Ізраіль. Апошнія навіны пра сітуацыю чытайце на сайце Sputnik Беларусь.

Пуцін: Расія гатова зрабіць усё, каб вырашыць канфлікт у Газе

© AP / Fatima ShbairСектор Газа
Сектор Газа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2024
Падпісацца
Тое, што адбылося – гэта вынік палітыкі ЗША, якія манапалізавалі рашэнне палесціна-ізраільскага пытання, падкрэсліў прэзідэнт РФ.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ гатова зрабіць усё, каб вырашыўся канфлікт у сектары Газа.
"Вядома, мы супраць тэрарызму ва ўсіх яго праявах, супраць актаў тэрарызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ў любым месцы і ў любой краіне", - сказаў Пуцін у сераду на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых сусветных інфармагенцтваў на палях ПМЭФ-24.
Пры гэтым ён адзначыў, што тое, што адбываецца ў сектары Газа, мала падобна на вайну. "Гэта нейкае татальнае знішчэнне мірнага насельніцтва", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што ўсё гэта з’яўляецца вынікам палітыкі Вашынгтона, які манапалізаваў вырашэнне палесціна-ізраільскага пытання.
Ён запэўніў, што Масква будзе рабіць усё магчымае для ўрэгулявання палесцінскай праблемы, і з улікам захавання адносін з Ізраілем.
Расійскі прэзідэнт у чарговы раз нагадаў, што РФ стаіць на пазіцыях, вызначаных ААН аб тым, што павінны быць утвораны дзве дзяржавы – ізраільская і палесцінская.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Параненыя ў бальніцы аль-Шыфа пасля ўдару па бальніцы Аль-Ахлі ў Газе - Sputnik Беларусь, 1920, 31.05.2024
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Лаўроў: прызнанне краінамі Палесціны – жаданне свету хутчэй вырашыць праблему
Стужка навiн
0