https://bel.sputnik.by/20240605/rasya-khocha-stvaryts-u-belarus-servsnyya-tsentry-dlya-avyatekhnk-1086855189.html
Расія хоча стварыць у Беларусі сэрвісныя цэнтры для авіятэхнікі
Расія хоча стварыць у Беларусі сэрвісныя цэнтры для авіятэхнікі
Sputnik Беларусь
Расійскія авіябудаўнічыя прадпрыемствы плануюць наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі. 05.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-05T10:07+0300
2024-06-05T10:07+0300
2024-06-05T10:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
іркуцк
іркуцкая вобласць
палітыка
эканоміка
бяспека
самалёт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/07/1069875548_0:130:3181:1919_1920x0_80_0_0_3c2ddadf25587f2d1592bc993dd157e4.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Расійскі бок прапрацоўвае магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сэрвіснага абслугоўвання пастаўленай у рэспубліку расійскай авіятэхнікі. Пра гэта ішла размова на Іркуцкім авіяцыйным заводзе, які наведаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.На заводзе, дзе таксама вырабляюць самалёты і для беларускіх Ваенна-паветраных сіл, беларускі лідар азнаёміўся з вытворчасцю ваеннай авіяцыйнай тэхнікі і зборкай пасажырскага лайнера МС-21.На прадпрыемстве падкрэслілі, што яны накіраваны на пашырэнне вытворчай кааперацыі з беларускімі авіяцыйнымі прадпрыемствамі.Больш за тое, аб’яднаная авіябудаўнічая карпарацыя рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і нарошчвання тэмпаў вытворчасці. У сувязі з гэтым развіццё супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі набывае больш важнае значэнне.Акрамя таго, прапрацоўваецца магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сервіснага абслугоўвання пастаўленай у рэспубліку расійскай авіятэхнікі.Таксама на заводзе Лукашэнку падарылі мадэль знішчальніка Су-30. Прэзідэнт прызнаўся, што гэта яго любімы самалёт.Візіт у Іркуцкую вобласцьБеларускі лідар прыбыў у Іркуцк 4 чэрвеня пасля дзяржаўнага візіту ў Манголію.Сёння кіраўнік дзяржавы ўжо правёў сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці Расіі Ігарам Кобзевым і здзейсніў сваю даўнюю мару – пракаціўся на караблі па Байкале.Аб тым, што кіраўнік дзяржавы плануе наведаць гэты расійскі горад, стала вядома на мінулым тыдні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240605/lukashenka-zdeysn-u-rkutsku-adno-sa-svakh-dankh-zhadannya-1086854854.html
беларусь
расія
іркуцк
іркуцкая вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/07/1069875548_225:0:2956:2048_1920x0_80_0_0_0fd81edf2b07997a663b56d4f82bd097.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, іркуцк, іркуцкая вобласць, палітыка, эканоміка, бяспека, самалёт, ваенныя самалёты, навіны , аляксандр лукашэнка, імпартазамяшчэнне
саюзная дзяржава, беларусь, расія, іркуцк, іркуцкая вобласць, палітыка, эканоміка, бяспека, самалёт, ваенныя самалёты, навіны , аляксандр лукашэнка, імпартазамяшчэнне
Расія хоча стварыць у Беларусі сэрвісныя цэнтры для авіятэхнікі
Расійскія авіябудаўнічыя прадпрыемствы плануюць наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі.
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Расійскі бок прапрацоўвае магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сэрвіснага абслугоўвання пастаўленай у рэспубліку расійскай авіятэхнікі. Пра гэта ішла размова на Іркуцкім авіяцыйным заводзе, які наведаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
На заводзе, дзе таксама вырабляюць самалёты і для беларускіх Ваенна-паветраных сіл, беларускі лідар азнаёміўся з вытворчасцю ваеннай авіяцыйнай тэхнікі і зборкай пасажырскага лайнера МС-21.
На прадпрыемстве падкрэслілі, што яны накіраваны на пашырэнне вытворчай кааперацыі з беларускімі авіяцыйнымі прадпрыемствамі.
Больш за тое, аб’яднаная авіябудаўнічая карпарацыя рэалізуе праграму імпартазамяшчэння і нарошчвання тэмпаў вытворчасці. У сувязі з гэтым развіццё супрацоўніцтва з партнёрамі з Беларусі набывае больш важнае значэнне.
"Плануецца наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне з беларускімі вытворцамі, у тым ліку па нарошчванні аб’ёму паставак авіяцыйных кампанентаў, вузлоў і агрэгатаў", - паведамляе БелТА.
Акрамя таго, прапрацоўваецца магчымасць стварэння на тэрыторыі Беларусі пляцовак для рамонту і сервіснага абслугоўвання пастаўленай у рэспубліку расійскай авіятэхнікі.
Таксама на заводзе Лукашэнку падарылі мадэль знішчальніка Су-30. Прэзідэнт прызнаўся, што гэта яго любімы самалёт.
Візіт у Іркуцкую вобласць
Беларускі лідар прыбыў у Іркуцк 4 чэрвеня пасля дзяржаўнага візіту ў Манголію.
Сёння кіраўнік дзяржавы ўжо правёў сустрэчу з губернатарам Іркуцкай вобласці Расіі Ігарам Кобзевым і здзейсніў сваю даўнюю мару – пракаціўся на караблі па Байкале.
Аб тым, што кіраўнік дзяржавы плануе наведаць гэты расійскі горад, стала вядома на мінулым тыдні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"