https://bel.sputnik.by/20240605/va-radze-abmerkaval-pravyadzenne-vaennaga-parada--mnsku-3-lpenya-1086876896.html
Ва ўрадзе абмеркавалі правядзенне ваеннага парада ў Мінску 3 ліпеня
Ва ўрадзе абмеркавалі правядзенне ваеннага парада ў Мінску 3 ліпеня
Sputnik Беларусь
Агляд ваеннай тэхнікі і ўрачысты марш пешых разлікаў на Дзень Незалежнасці пройдуць у традыцыйным месцы – каля стэлы "Мінск – горад-герой". 05.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-05T16:58+0300
2024-06-05T16:58+0300
2024-06-05T16:58+0300
навіны
раман галоўчанка
парад
парад 3 ліпеня
дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
грамадства
свята
палітыка
мінск
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086244467_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_528df72a280a6d1212d063a13f663731.jpg
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Падрыхтоўка да правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выйшла на фінальную прамую, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адкрываючы ў сераду чарговае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік урада адзначыў, што за час, які прайшоў з апошняга пасяджэння, у рэспубліцы праведзены ўжо шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Вялікай Перамогі. Па словах кіраўніка Саўміна, усе яны прайшлі на высокім узроўні, выклікалі пазітыўны рэзананс як у беларусаў, так і ў прыезджых гасцей.Прэм’ер нагадаў, што на папярэдніх пасяджэннях былі сфармуліраваны асноўныя напрамкі работы і дадзены адпаведныя даручэнні. Ён заявіў, што зараз трэба засяродзіць увагу на правядзенні юбілейных святочных мерапрыемстваў непасрэдна 3 ліпеня ў сталіцы."У сувязі з гэтым разгледзім канчатковы варыянт дэталізаваных канцэпцый гэтых мерапрыемстваў, задума правядзення ваеннага парада і катэгорый, запрошаных на яго", - удакладніў ён.Пасля чаго дадаў, што падчас пасяджэння таксама абмяркуюць пытанні забяспечэння ўсіх неабходных мер бяспекі на мерапрыемствах 3 ліпеня. Таксама, звярнуў увагу кіраўнік урада, трэба канчаткова вызначыцца з катэгорыямі замежных гасцей, якіх плануецца запрасіць на свята."Наколькі я ведаю, міністэрствам замежных спраў адпаведная работа праведзена, і прапановы сфарміраваны", - падсумаваў Раман Галоўчанка.Што пакажуць на парадзе 3 ліпеня?Агляд ваеннай тэхнікі і марш пешых калон традыцыйна пройдуць каля стэлы "Мінск – горад-герой" на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава. Зараз беларускія вайскоўцы рыхтуюцца да параду на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры.У парадзе таксама прымуць удзел расійскія, казахстанскія і азербайджанскія ваенныя. Чакаецца, што колькасць пешых парадных разлікаў складзе каля 5 тысяч чалавек, 150 з якіх – дзяўчаты.У святочным шэсці будзе задзейнічана больш за 250 адзінак тэхнікі, у тым ліку легендарны танк Т-34. Беларускія збройнікі прадставяць на парадзе звыш 10 беспілотнікаў і мадэрнізаваны Т-72БМ2.Таксама ў парадзе ўпершыню прымуць удзел і аператыўна-тактычныя комплексы "Искандер-М", здольныя несці ядзерныя боезарады, а ў неба над сталіцай узнімуцца баявыя самалёты і верталёты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240531/amal-150-gadzn-trenrovak-sk-upershynyu-pryme-dzel-u-vaennym-paradze-1086732972.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/10/1086244467_172:0:2901:2047_1920x0_80_0_0_5a8bcc1d42cf0115ec14e0339ac98071.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , раман галоўчанка, парад, парад 3 ліпеня, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, грамадства, свята, палітыка, мінск, у беларусі, беларусь
навіны , раман галоўчанка, парад, парад 3 ліпеня, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь, грамадства, свята, палітыка, мінск, у беларусі, беларусь
Ва ўрадзе абмеркавалі правядзенне ваеннага парада ў Мінску 3 ліпеня
Агляд ваеннай тэхнікі і ўрачысты марш пешых разлікаў на Дзень Незалежнасці пройдуць у традыцыйным месцы – каля стэлы "Мінск – горад-герой".
МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Падрыхтоўка да правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выйшла на фінальную прамую, паведаміў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адкрываючы ў сераду чарговае пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік урада адзначыў, што за час, які прайшоў з апошняга пасяджэння, у рэспубліцы праведзены ўжо шэраг урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 79-й гадавіне Вялікай Перамогі. Па словах кіраўніка Саўміна, усе яны прайшлі на высокім узроўні, выклікалі пазітыўны рэзананс як у беларусаў, так і ў прыезджых гасцей.
"Фактычна святкаванне Дня Перамогі дало магчымасць праверыць гатоўнасць і да святкавання 80-й гадавіны вызвалення", - падкрэсліў Галоўчанка.
Прэм’ер нагадаў, што на папярэдніх пасяджэннях былі сфармуліраваны асноўныя напрамкі работы і дадзены адпаведныя даручэнні. Ён заявіў, што зараз трэба засяродзіць увагу на правядзенні юбілейных святочных мерапрыемстваў непасрэдна 3 ліпеня ў сталіцы.
"У сувязі з гэтым разгледзім канчатковы варыянт дэталізаваных канцэпцый гэтых мерапрыемстваў, задума правядзення ваеннага парада і катэгорый, запрошаных на яго", - удакладніў ён.
Пасля чаго дадаў, што падчас пасяджэння таксама абмяркуюць пытанні забяспечэння ўсіх неабходных мер бяспекі на мерапрыемствах 3 ліпеня. Таксама, звярнуў увагу кіраўнік урада, трэба канчаткова вызначыцца з катэгорыямі замежных гасцей, якіх плануецца запрасіць на свята.
"Наколькі я ведаю, міністэрствам замежных спраў адпаведная работа праведзена, і прапановы сфарміраваны", - падсумаваў Раман Галоўчанка.
Што пакажуць на парадзе 3 ліпеня?
Агляд ваеннай тэхнікі і марш пешых калон традыцыйна пройдуць каля стэлы "Мінск – горад-герой" на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і праспекта Машэрава. Зараз беларускія вайскоўцы рыхтуюцца да параду на пляцы Мінскай ваеннай камендатуры.
У парадзе таксама прымуць удзел расійскія, казахстанскія і азербайджанскія ваенныя. Чакаецца, што колькасць пешых парадных разлікаў складзе каля 5 тысяч чалавек, 150 з якіх – дзяўчаты.
У святочным шэсці будзе задзейнічана больш за 250 адзінак тэхнікі, у тым ліку легендарны танк Т-34. Беларускія збройнікі прадставяць на парадзе звыш 10 беспілотнікаў і мадэрнізаваны Т-72БМ2.
Таксама ў парадзе ўпершыню прымуць удзел і аператыўна-тактычныя комплексы "Искандер-М", здольныя несці ядзерныя боезарады, а ў неба над сталіцай узнімуцца баявыя самалёты і верталёты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"