Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Авярчук: пры адмене роўмінгу трэба ўлічыць і перадачу даных

© Sputnik / Александр Астафьев / Перайсці ў медыябанкВіцэ-прэм’ер Аляксей Авярчук
Віцэ-прэм’ер Аляксей Авярчук - Sputnik Беларусь, 1920, 06.06.2024
Падпісацца
Беларусь і Расія не першы год працуюць над адменай роўмінгу, поўнасцю зрабіць гэта пакуль што не ўдалося.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Працяг працы над адменай роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю – найважнейшая задача, заявіў расійскі віцэ-прэм’ер Аляксей Авярчук на сесіі па Саюзнай дзяржаве XXVII Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ-2024).
"…Цяпер не толькі выходныя званкі ў нас знаходзяцца ў зоне ўвагі, але і перадача даных, што, вядома ж, у сучасных умовах нават больш важна, чым традыцыйны тэлефонны трафік", - адзначыў Авярчук.

Вынікі і планы

Беларусь і Расія працуюць над адменай роўмінгу ўжо не першы год. Пакуль ёсць толькі частковы вынік. Краіны ў дзесяткі разоў знізілі кошт роўмінгу, а з 1 красавіка 2022 года поўнасцю адменена плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу.
Не так даўно, у маі 2024 года, тэму роўмінгу ўзняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"…Мабільная сувязь для ўсіх абанентаў у дзвюх краінах будзе поўнасцю забяспечвацца ў рэжыме дамашняй сеткі", - сказаў ён.

ПМЭФ-2024

У гэтым годзе Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праходзіць з 5 па 8 чэрвеня.
Акрамя насычанай дзелавой праграмы, прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку Спартыўныя гульні ПМЭФ па 18 відах спорту з удзельнікамі з 11 краін. Будуць спаборніцтвы па веласпорце, боксе, дзюдо і парусным спорце.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама ўдзельнічае ў некаторых мерапрыемствах форуму: 7 чэрвеня плануецца яго выступленне на пленарнай сесіі ПМЭФ, а таксама сустрэча з прадстаўніцамі арганізацыі "Женщины бизнеса".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Афіцыйны візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін пра паездку ў Мінск: вырашаліся важныя і адчувальныя пытанні
Стужка навiн
0