https://bel.sputnik.by/20240606/baltsk-novaya-federalnaya-akruga-mozha-atrymats-nazvu-novorossiya-1086917065.html
Баліцкі: новая федэральная акруга можа атрымаць назву "Новороссия"
Баліцкі: новая федэральная акруга можа атрымаць назву "Новороссия"
Sputnik Беларусь
Губернатар Запарожскай вобласці прымае ўдзел у рабоце Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. 06.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-06T17:12+0300
2024-06-06T17:12+0300
2024-06-06T17:12+0300
спецаперацыя
расія
лнр
днр
крым
запарожская вобласць
херсонская вобласць
навіны
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
санкт-пецярбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/06/1086914758_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_e3d6c318a9396ef7c7e0aefbd9120542.jpg
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Новая федэральная акруга, у склад якой увойдуць чатыры рэгіёны і Крым, можа атрымаць назву "Новороссия", паведаміў РІА Навіны на ПМЭФ губернатар Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі.Паводле яго слоў, ужо наспела неабходнасць стварыць новую федэральную акругу, у якую ўвойдуць тэрыторыі, што нядаўна сталі расійскімі. Баліцкі выказаў упэўненасць, што гэтае пытанне будзе вырашана ў хуткім часе, таксама ў яго ўжо ёсць папярэдняя назва новай акругі.Расказваючы аб перспектывах стварэння новай акругі, губернатар удакладніў, што ў яго павінны ўвайсці "Данецк, Луганск, Запарожская, Херсонская вобласці і Крым".Рэферэндум і канстытуцыйныя нормыУвосень 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў канстытуцыйныя законы аб прыняцці ў склад РФ чатырох новых тэрыторый.Такім чынам у склад РФ увайшлі Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, а таксама Херсонская і Запарожская вобласці. У 2014 годзе рэферэндум прайшоў у Крыме, і гэта тэрыторыя па яго выніках увайшла ў склад Расіі.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на вялікім канцэрце з нагоды 10-годдзя ўз’яднання Крыма з РФ падкрэсліў, што людзі, якія жывуць у Крыме, ніколі не аддзялялі сябе ад Расіі, менавіта гэта дазволіла Крыму вярнуцца ў склад "расійскай сям’і"."Шлях дадому", у Расію, яшчэ чатырох рэгіёнаў аказаўся значна больш цяжкім і трагічным, чым крымчан і севастопальцаў, адзначыў тады Пуцін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240605/putsn-na-pazbalenne-ad-zyalenskaga-mozha-spatrebtstsa-god-1086886551.html
расія
крым
запарожская вобласць
херсонская вобласць
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/06/1086914758_98:0:2829:2048_1920x0_80_0_0_5d3014792b248e95b32a097ef5064406.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, лнр, днр, крым, запарожская вобласць, херсонская вобласць, навіны , пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, палітыка
спецаперацыя, расія, лнр, днр, крым, запарожская вобласць, херсонская вобласць, навіны , пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, палітыка
Баліцкі: новая федэральная акруга можа атрымаць назву "Новороссия"
Губернатар Запарожскай вобласці прымае ўдзел у рабоце Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Новая федэральная акруга, у склад якой увойдуць чатыры рэгіёны і Крым, можа атрымаць назву "Новороссия", паведаміў
РІА Навіны на ПМЭФ губернатар Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі.
Паводле яго слоў, ужо наспела неабходнасць стварыць новую федэральную акругу, у якую ўвойдуць тэрыторыі, што нядаўна сталі расійскімі. Баліцкі выказаў упэўненасць, што гэтае пытанне будзе вырашана ў хуткім часе, таксама ў яго ўжо ёсць папярэдняя назва новай акругі.
"Напэўна, "Новороссия"", - так адказаў РІА Навіны Баліцкі на пытанне аб тым, як бы магла звацца гэта акруга.
Расказваючы аб перспектывах стварэння новай акругі, губернатар удакладніў, што ў яго павінны ўвайсці "Данецк, Луганск, Запарожская, Херсонская вобласці і Крым".
Рэферэндум і канстытуцыйныя нормы
Увосень 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў канстытуцыйныя законы аб прыняцці ў склад РФ чатырох новых тэрыторый.
Такім чынам у склад РФ увайшлі Данецкая і Луганская народныя рэспублікі, а таксама Херсонская і Запарожская вобласці. У 2014 годзе рэферэндум прайшоў у Крыме, і гэта тэрыторыя па яго выніках увайшла ў склад Расіі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на вялікім канцэрце з нагоды 10-годдзя ўз’яднання Крыма з РФ падкрэсліў, што людзі, якія жывуць у Крыме, ніколі не аддзялялі сябе ад Расіі, менавіта гэта дазволіла Крыму вярнуцца ў склад "расійскай сям’і".
"Шлях дадому", у Расію, яшчэ чатырох рэгіёнаў аказаўся значна больш цяжкім і трагічным, чым крымчан і севастопальцаў, адзначыў тады Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"