https://bel.sputnik.by/20240606/grupa-vysokaga-zronyu-sayuznaga-samna-zbyaretstsa--smalensku-10-chervenya-1086911207.html
Група высокага ўзроўню саюзнага Саўміна збярэцца ў Смаленску 10 чэрвеня
Група высокага ўзроўню саюзнага Саўміна збярэцца ў Смаленску 10 чэрвеня
Sputnik Беларусь
Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, група за апошнія два гады ў разы павялічыла інтэнсіўнасць работы. 06.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-06T14:16+0300
2024-06-06T14:16+0300
2024-06-06T14:16+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
санкт-пецярбург
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
навіны
палітыка
эканоміка
смаленск
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_0:144:3039:1853_1920x0_80_0_0_ca5e3b0cff15a4ee08e9fe7bab0c3e97.jpg
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва будуць разгледжаны на чарговым пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ). На сваё пасяджэнне ГВУ збярэцца 10 чэрвеня, паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.Цяпер сустаршынямі ГВУ з’яўляюцца віцэ-прэм’ер урада РФ Аляксей Авярчук, а таксама беларускі пасол у Маскве Дзмітрый Крутой. У пасяджэннях групы заўсёды ўдзельнічае дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, прадстаўнікі пасольстваў, чыноўнікі.Група высокага ўзроўню была створана на падставе рашэння саюзнага ўрада ў 2012 годзе. Яна рэгулярна збіраецца на расійскай ці беларускай пляцоўках, на пасяджэннях абмяркоўваюцца актуальныя пытанні супрацоўніцтва Масквы і Мінска, у тым ліку праекты парадкаў дня пасяджэнняў саюзнага Саўміна, ВДС.У апошнія некалькі гадоў ГВУ надае ўвагу тэме супрацьстаяння заходнім санкцыям. У прыватнасці, на адным з апошніх пасяджэнняў, якое адбылося ў Магілёве, яго ўдзельнікі абмяркоўвалі тэму лічбавага суверэнітэту Беларусі і Расіі ва ўмовах санкцый калектыўнага Захаду.Тады віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук заявіў журналістам, што Беларусі і Расіі, якія падвергліся беспрэцэдэнтным санкцыям з боку Захаду, удалося арганізаваць пераарыентаванне грузаў па чыгунцы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240606/etukho-kredyt-ras-dlya-belarus-pa-mpartazamyashchenn-ponastsyu-pavybrany-1086909369.html
санкт-пецярбург
смаленск
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102023/52/1020235254_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_444c083f24dd4b217c193751521e8403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), навіны , палітыка, эканоміка, смаленск, расія, беларусь
саюзная дзяржава, санкт-пецярбург, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), навіны , палітыка, эканоміка, смаленск, расія, беларусь
Група высокага ўзроўню саюзнага Саўміна збярэцца ў Смаленску 10 чэрвеня
Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы, група за апошнія два гады ў разы павялічыла інтэнсіўнасць работы.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва будуць разгледжаны на чарговым пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ). На сваё пасяджэнне ГВУ збярэцца 10 чэрвеня, паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
"Пасяджэнне групы высокага ўзроўню, якая за апошнія два гады ў 5 разоў павялічыла інтэнсіўнасць сваёй працы нават па колькасці прынятых рашэнняў, пройдзе ў Смаленску 10 чысла", - сказаў Мезенцаў падчас выступлення на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, які праходзіць у паўночнай сталіцы з 5 па 8 чэрвеня.
Цяпер сустаршынямі ГВУ з’яўляюцца віцэ-прэм’ер урада РФ Аляксей Авярчук, а таксама беларускі пасол у Маскве Дзмітрый Крутой. У пасяджэннях групы заўсёды ўдзельнічае дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы, прадстаўнікі пасольстваў, чыноўнікі.
Група высокага ўзроўню была створана на падставе рашэння саюзнага ўрада ў 2012 годзе. Яна рэгулярна збіраецца на расійскай ці беларускай пляцоўках, на пасяджэннях абмяркоўваюцца актуальныя пытанні супрацоўніцтва Масквы і Мінска, у тым ліку праекты парадкаў дня пасяджэнняў саюзнага Саўміна, ВДС.
У апошнія некалькі гадоў ГВУ надае ўвагу тэме супрацьстаяння заходнім санкцыям. У прыватнасці, на адным з апошніх пасяджэнняў, якое адбылося ў Магілёве, яго ўдзельнікі абмяркоўвалі тэму лічбавага суверэнітэту Беларусі і Расіі ва ўмовах санкцый калектыўнага Захаду.
Тады віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Авярчук заявіў журналістам, што Беларусі і Расіі, якія падвергліся беспрэцэдэнтным санкцыям з боку Захаду, удалося арганізаваць пераарыентаванне грузаў па чыгунцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"