"Я помню чудное мгновенье…": вершы Пушкіна прагучалі ў цэнтры Мінска
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваУ Мінску каля помніка Пушкіну прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная 225-гадоваму юбілею з дня нараджэння вялікага рускага паэта
© Sputnik / Екатерина Воробьева
Падпісацца
Радкі з твораў Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна гучалі сёння ў цэнтры Мінска. Каля бронзавага помніка вялікаму рускаму паэту на беразе Свіслачы адбылася літаратурная сустрэча, прысвечаная 225-гадоваму юбілею Пушкіна. Як гэта было, глядзіце ў сюжэце Sputnik.
Прадстаўнікі Дома Масквы ў Мінску, Саюза пісьменнікаў Беларусі, грамадскіх арганізацый, навучэнцы мінскіх школ і іншыя аматары творчасці Пушкіна прыйшлі аддаць даніну павагі класіку сусветнай літаратуры.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Міхаіл Пазнякоў адзначыў, што творчасць Пушкіна разам з творчасцю іншых класікаў рускай літаратуры палепшыла ўсю сусветную культуру, у тым ліку і Беларусі.
"Ён злабадзённы і сёння, таму што яго заклік – "И долго буду тем любезен я народу, что чувства добрые я лирой пробуждал…" – застаецца не толькі для пісьменнікаў матывам у творчым жыцці, але і для кожнага чалавека. У барацьбе за справядлівасць, за мірнае неба, за сяброўскія адносіны, за ўмацаванне літаратурных і дзяржаўных сувязей паміж народамі краін", - падкрэсліў Пазнякоў.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваПрадстаўнік Дома Масквы ў Мінску Святлана Панцялеева і паэт, празаік і перакладчык Міхаіл Пазнякоў
Прадстаўнік Дома Масквы ў Мінску Святлана Панцялеева і паэт, празаік і перакладчык Міхаіл Пазнякоў
© Sputnik / Екатерина Воробьева
Прадстаўнікі Дома Масквы ў Мінску ўшаноўвалі пераможцаў анлайн-віктарыны, якую яны правялі сумесна з ГА "Саюз". Як адзначылі арганізатары, усяго ў ёй прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, але пераможцамі сталі толькі двое. Адзін з іх – студэнт БДУ Антон Умінскі. Малады чалавек прызнаўся, што, хаця вучыцца на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, са школьных гадоў любіць творчасць Пушкіна.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваУ Мінску каля помніка Пушкіну прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная 225-гадоваму юбілею з дня нараджэння вялікага рускага паэта
У Мінску каля помніка Пушкіну прайшла літаратурная сустрэча, прысвечаная 225-гадоваму юбілею з дня нараджэння вялікага рускага паэта
© Sputnik / Екатерина Воробьева
Яшчэ адзін знаўца твораў класіка сусветнай літаратуры намеснік дырэктара ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска" Алена Чарняўская. Жанчына прызналася, што адно пытанне ў яе выклікала складанасць, і правільна адказаць на яго дапамог яе сын-адзінаццацікласнік.
Упрыгажэннем літаратурнай сустрэчы стала выступленне навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў №2 Насці Хадыка, Эвяліны Селіванавай і Елісея Удавічэнкі. Гэтыя юнакі вучацца на тэатральным аддзяленні. На літаратурнай сустрэчы яны прадэкламавалі радкі з рамана "Евгений Онегин" і вершаў "Осень" і "Бесы". Падтрымаць сваіх вучняў прыйшла іх педагог – настаўнік па сцэнічнай мове Алена Тухто.
© Sputnik / Екатерина ВоробьеваМінскія школьнікі Елісей Удавічэнка, Насця Хадыка, Эвеліна Селіванава (на фота злева направа) з педагогам па сцэнічнай мове Аленай Тухто. У выкананні рабят каля помніка Пушкіну гучалі вершы вялікага паэта
Мінскія школьнікі Елісей Удавічэнка, Насця Хадыка, Эвеліна Селіванава (на фота злева направа) з педагогам па сцэнічнай мове Аленай Тухто. У выкананні рабят каля помніка Пушкіну гучалі вершы вялікага паэта
© Sputnik / Екатерина Воробьева
Прысутныя ўсклалі чырвоныя гваздзікі да помніка Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну, а пасля многія адправіліся на выставу, прысвечаную творчасці паэта, у Дом Масквы ў Мінску.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"