Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пагранслужба Беларусі гатова расследаваць гібель польскага ваеннага на мяжы

© Twitter / Straż GranicznaЗагарода на мяжы Польшчы і Беларусі
Загарода на мяжы Польшчы і Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2024
Падпісацца
Адзін з нелегальных мігрантаў пры спробе перасячы польска-беларускую мяжу смяротна параніў польскага вайскоўца.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Пагранічная служба Беларусі гатова правесці як аднабаковае, так і двухбаковае расследаванне інцыдэнту, звязанага з гібеллю польскага ваеннаслужачага на польска-беларускай мяжы, паведаміў Дзяржпагранкамітэт рэспублікі ў сваім Tekegram-канале.
У маі адзін з нелегальных мігрантаў пры спробе перасячы польска-беларускую мяжу смяротна параніў польскага вайскоўца.
Беларускі бок адмоўна ставіцца да любых праяў агрэсіі і гвалту да вайскоўцаў, якія ахоўваюць дзяржмяжу, адзначылі ў ДПК. Акрамя таго, у камітэце падкрэслілі, што яны заўсёды гатовы да адкрытага і канструктыўнага дыялогу для пошуку адэкватных рашэнняў і выпадак гібелі польскага ваеннаслужачага – не выключэнне.
У сувязі з гэтым беларуская пагранслужба гатова правесці расследаванне гэтага інцыдэнту, калі яны атрымаюць ад польскага боку канкрэтныя звесткі аб абставінах трагедыі.
"Разам з тым, па лініі пагранпрадстаўніцкай дзейнасці ў адрас Дзяржпагранкамітэта змястоўных зыходных даных і неабходнай інфармацыі аб здарэнні не паступіла", - гаворыцца ў паведамленні.
Аднак Дзяржпагранкамітэт працягвае выступаць за спыненне трагедый на агульнай мяжы.

Польшча патрабуе выдаць нелегала

Раней МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценку і запатрабавала выдаць нелегальнага мігранта, які смяротна параніў польскага вайскоўца.
Польскае знешнепалітычнае ведамства запатрабавала ў беларускага боку ўстанавіць асобу падазронага ў забойстве і экстрадаваць яго.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Польскі пагранічнік - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
Польшча будуе электронную загароду на прыгранічных з Беларуссю рэках
Стужка навiн
0