Пуцін не выключыў унясення змяненняў у ядзерную дактрыну Расіі

© Sputnik / Russian Defence Ministry / Перайсці ў медыябанкУ Расіі пачаліся вучэнні па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі
У Расіі пачаліся вучэнні па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2024
Падпісацца
Разам з тым расійскі лідар папрасіў лішні раз "не ўпамінаць дарэмна" магчымасць ядзернай вайны.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не выключыў таго, што ў ядзерную дактрыну краіны будуць унесены змены.
Ён адзначыў, што ядзерная дактрына Расіі – жывы інструмент.
"Мы сочым за тым, што адбываецца ў свеце, не выключаем яе (дактрыны - Sputnik) змены", - сказаў Пуцін падчас пленарнага пасяджэння Пецярбургскага эканамічнага форуму.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Расія ніколі не была ініцыятарам рыторыкі аб ядзернай эскалацыі, у адрозненне ад шэрага заходніх дзяржаў.
У сувязі з гэтым прэзідэнт РФ нагадаў, як былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі пры ўступленні на пасаду "сказала, што гатова націснуць ядзерную кнопку". Масква сабе такога ніколі не дазваляла і ніколі не бразгала зброяй, звярнуў увагу Пуцін.
Расійскі лідар таксама папрасіў лішні раз "не ўпамінаць дарэмна" магчымасць ядзернай вайны.
Нагадаўшы, што ў ядзернай дактрыне РФ прапісана, калі можа быць выкарыстана ядзерная зброя, Пуцін падкрэсліў – такі выпадак не наступіў.
"Выкарыстанне (магчыма - Sputnik) у выключным выпадку, у выпадку пагрозы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, у выключным выпадку. Я не лічу, што такі выпадак наступіў", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У Расіі пачаліся вучэнні па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2024
Пуцін заклікаў не даводзіць да пагрозы выкарыстання ядзернай зброі
Стужка навiн
0