https://bel.sputnik.by/20240607/usu-daryl-raketam-atacms-pa-zhylykh-damakh-luganska-1086936777.html
УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па жылых дамах Луганска
УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па жылых дамах Луганска
Sputnik Беларусь
Удар па горадзе быў нанесены пяццю ракетамі, расійская сістэма СПА збіла чатыры снарады, аднак адзін з іх трапіў у два шматкватэрныя дамы. 07.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-07T15:05+0300
2024-06-07T15:05+0300
2024-06-07T15:05+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
луганск
лнр
бяспека
грамадства
здарэнні
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086493809_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_1f700f07ac81dc0522963e450d587baf.jpg
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Украінскія вайскоўцы мэтанакіравана нанеслі ўдар па жылых дамах у Луганску амерыканскімі ракетамі ATACMS, паведамілі ў Мінабароны Расіі.Удар быў нанесены ў пятніцу прыкладна каля 11:00 раніцы. Супрацьпаветраная абарона Расіі збіла чатыры ракеты, але адна трапіла ў два шматкватэрныя дамы.Пры абстрэле каля пяціпавярховага жылога дома поўнасцю абрушыўся пад’езд. Аператыўныя службы паведамілі аб 35 пацярпелых, сярод якіх трое дзяцей. Пяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што пад заваламі застаецца некалькі чалавек, зараз ратавальнікі вядуць іх пошук.Акрамя жылых дамоў, пашкоджанні ў выніку ракетнага абстрэлу атрымалі дзве школы, тры дзіцячыя сады, каледж і адзін з карпусоў універсітэта.Ёсць загінулыяУ МНС Расіі пазней паведамілі, што пад заваламі шматпавярховага дома ў Луганску загінулі тры чалавекі, яшчэ семярых удалося выратаваць – іх перадалі медыкам. Супрацоўнікі міністэрства працягваюць выратавальныя працы на месцы здарэння.Украінскія ўзброеныя сілы абстрэльваюць населеныя пункты Данбаса у тым ліку снарадамі ATACMS. Гэта балістычныя ракеты класа "зямля-зямля". Радыус паражэння – да 300 км.Кіеўскі рэжым выпрошваў узбраенне гэтага тыпу ў Вашынгтона практычна з пачатку 2023 года, але адміністрацыя ЗША не спяшалася перадаваць яго Украіне. У красавіку бягучага года паведамлялася, што ракеты знаходзяцца на балансе УСУ.Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што пастаўкі краінамі Захаду на Украіну высокадакладнага ўзбраення далёкага радыуса дзеяння – гэта шлях да сур’ёзных праблем.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240607/zakharava-usu-atakaval-belgarad-z-dapamogay-himars-adrazu-paslya-dazvolu-zsha-1086927562.html
луганск
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/18/1086493809_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_0499cde49391d14058a14c2ba46d5d4d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , луганск, лнр, бяспека, грамадства, здарэнні, расія, украіна, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , луганск, лнр, бяспека, грамадства, здарэнні, расія, украіна, міністэрства абароны рф
УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS па жылых дамах Луганска
Удар па горадзе быў нанесены пяццю ракетамі, расійская сістэма СПА збіла чатыры снарады, аднак адзін з іх трапіў у два шматкватэрныя дамы.
МІНСК, 7 чэр – Sputnik. Украінскія вайскоўцы мэтанакіравана нанеслі ўдар па жылых дамах у Луганску амерыканскімі ракетамі ATACMS, паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Удар быў нанесены ў пятніцу прыкладна каля 11:00 раніцы. Супрацьпаветраная абарона Расіі збіла чатыры ракеты, але адна трапіла ў два шматкватэрныя дамы.
Пры абстрэле каля пяціпавярховага жылога дома поўнасцю абрушыўся пад’езд. Аператыўныя службы паведамілі аб 35 пацярпелых, сярод якіх трое дзяцей. Пяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што пад заваламі застаецца некалькі чалавек, зараз ратавальнікі вядуць іх пошук.
Акрамя жылых дамоў, пашкоджанні ў выніку ракетнага абстрэлу атрымалі дзве школы, тры дзіцячыя сады, каледж і адзін з карпусоў універсітэта.
У МНС Расіі пазней паведамілі, што пад заваламі шматпавярховага дома ў Луганску загінулі тры чалавекі, яшчэ семярых удалося выратаваць – іх перадалі медыкам. Супрацоўнікі міністэрства працягваюць выратавальныя працы на месцы здарэння.
Украінскія ўзброеныя сілы абстрэльваюць населеныя пункты Данбаса у тым ліку снарадамі ATACMS. Гэта балістычныя ракеты класа "зямля-зямля". Радыус паражэння – да 300 км.
Кіеўскі рэжым выпрошваў узбраенне гэтага тыпу ў Вашынгтона практычна з пачатку 2023 года, але адміністрацыя ЗША не спяшалася перадаваць яго Украіне. У красавіку бягучага года паведамлялася, што ракеты знаходзяцца на балансе УСУ.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раней заявіў, што пастаўкі краінамі Захаду на Украіну высокадакладнага ўзбраення далёкага радыуса дзеяння – гэта шлях да сур’ёзных праблем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"