Мальцаў: ядзерны парасон з Расіяй гарантуе бяспеку Беларусі
© Sputnik / Дмитрий МарковДырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў
© Sputnik / Дмитрий Марков
Падпісацца
Эксклюзіў
Аб стварэнні Канцэпцыі нацбяспекі, аб вывадзе з Беларусі ядзернай зброі пасля развалу СССР у інтэрв’ю Sputnik расказаў дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.
Беларусь заўсёды прытрымлівалася і будзе прытрымлівацца міралюбівай палітыкі, а абнаўленне такіх важнейшых дакументаў, як Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына, з’яўляецца адказам на новыя выклікі і пагрозы, заявіў у інтэрв’ю карэспандэнту Sputnik Тамары Бяляевай доктар палітычных навук, кандыдат сацыялагічных навук, дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў.
Будучы ў розныя гады міністрам абароны Беларусі, дзяржсакратаром Савета бяспекі, кіраўніком Дзяржпагранкамітэта, Леанід Сямёнавіч Мальцаў непасрэдна прымаў удзел у распрацоўцы гэтых важнейшых для краіны дакументаў.
– Леанід Сямёнавіч, раскажыце, калі ласка, пра гісторыю стварэння Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.
– Станаўленне і развіццё Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі праходзіла ў дастаткова складаных умовах. У пастанове Вярхоўнага савета БССР "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР", якая была прынята 25 жніўня 1991 года (праз некалькі дзён пасля путчу 19 жніўня), нічога не гаварылася аб забеспячэнні нацыянальнай бяспекі на той перыяд, а вырашэнне праблемы ваеннай бяспекі краіны звялося да скарачэння Беларускай ваеннай акругі і вываду з Беларусі ядзернай зброі.
© SputnikМесцы дыслакацыі Тополь - інфаграфіка
© Sputnik
Першая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі была прынята вясной 1995 года. Яна разглядала нацыянальную бяспеку як стан абароненасці жыццёва важных інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад унутраных і знешніх пагроз. Было вызначана шэсць сфер нацыянальнай бяспекі, і на іх аснове пачала выбудоўвацца сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі, што дало магчымасць краіне вырашыць многія праблемы. Напрыклад, утаймаваць злачыннасць. Унутры рэспублікі ішла стабілізацыя, ішло ўпэўненае будаўніцтва незалежнай, суверэннай дзяржавы, знешняя абстаноўка мянялася. У 2001 годзе гэтую Канцэпцыю ўдакладнілі. Але толькі ўдакладнілі.
Барацьба за гегемонію і новыя выклікі
– У сярэдзіне 2000-х у свеце пачалі з’яўляцца новыя выклікі і пагрозы, у тым ліку тэрарызм, абвастрылася барацьба за глабальнае дамінаванне. Як гэта адбілася на Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі?
– У 2010 годзе Канцэпцыя была кардынальна перапрацавана, зыходзячы з той сітуацыі, якая складалася ў свеце. Ужо тады было відавочна, што ідзе барацьба за гегемонію ў свеце, за аднапалярны свет, што міжнародныя нормы, міжнародныя інстытуты страчваюць сваю актуальнасць і што больш пачынае выкарыстоўвацца сіла.
Натуральна, мы павінны былі на гэта рэагаваць. І, адпаведна, рэакцыя была ў выглядзе новай Канцэпцыі, дзе была ўдакладнена сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Новы дакумент ужо разглядаў нацбяспеку як стан абароненасці не жыццёва важных інтарэсаў, а нацыянальных інтарэсаў ад унутраных і знешніх пагроз.
Новая канцэпцыя і рэакцыя грамадства
– На працягу доўгага часу прыняцце Канцэпцыі нацбяспекі, Ваеннай дактрыны, пагадзіцеся, не выклікала ў грамадстве асаблівай рэакцыі. Зусім іншая сітуацыя – у 2024 годзе. З чым вы гэта звязваеце?
– Гэта вельмі проста растлумачыць. Па-першае, у грамадстве ёсць запыт на такую інфармацыю. Вы ж бачыце, якая сітуацыя і ў свеце ў цэлым, і побач з нашымі межамі. Ваенная небяспека заўсёды была, але ваенная небяспека была на ўзроўні рызыкі, не больш за тое. А зараз, на жаль, ваенная небяспека на ўзроўні рэальнай ваеннай пагрозы. Побач, на тэрыторыі Украіны, ідуць баявыя дзеянні, праблема бежанцаў. На тэрыторыі Польшчы – НАТАўскія групоўкі.
© AFP 2024 / Wojtek RadwanskiНямецкі танк Leopard 2A4 на ваенных вучэннях НАТА Steadfast Defender-2024 у Польшчы
Нямецкі танк Leopard 2A4 на ваенных вучэннях НАТА Steadfast Defender-2024 у Польшчы
© AFP 2024 / Wojtek Radwanski
Супраць нас вядзецца агрэсіўная інфармацыйная вайна. З тэрыторыі Літвы таксама пагрозы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗакрыты пункт пропуску "Твярачус - Відзы" на беларуска-літоўскай мяжы
Закрыты пункт пропуску "Твярачус - Відзы" на беларуска-літоўскай мяжы
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзі гэта адчуваюць. І, натуральна, у кожнага чалавека, у людзей узнікае пытанне: а як жа ў гэтых умовах іх бяспека забяспечваецца? Вось чаму такая цікавасць у сучасных умовах да Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
Ваенная дактрына – дакумент палітычны. У дадзеным кантэксце варта, безумоўна, звярнуць увагу і на такі момант: у людзей склалася ўяўленне, што калі гаворка ідзе пра нацыянальную бяспеку, то гэта ваенны дакумент. Але варта дакладна разумець, што гэта не ваенны дакумент, гэта – дакумент палітычны. Гэтак жа сама, як і Ваенная дактрына – дакумэнт палітычны.
Таму самае галоўнае ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі – гэта каб было адзінства народа, грамадства і дзяржавы. Ні адна дзяржава ў свеце ў гісторыі ніколі не загінула ад знешніх ворагаў – любая дзяржава гіне знутры, знешнія ворагі яе толькі дабіваюць.
І хачу яшчэ раз паўтарыць: калі ёсць адзінства народа, то такі народ ніхто ніколі не асмеліцца заваяваць, у тым ліку і ўзброеным шляхам. Прычым аперыраваць такімі паняццямі, як малы народ ці вялікі народ, недарэчна, я лічу. Няма малога ці вялікага народа – ёсць народ, які сябе паважае, гэта значыць адзіны народ.
© Sputnik / Дмитрий МарковСамая галоўная гарантыя нацыянальнай бяспекі заключаецца ў тым, каб было адзінства, перакананы генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў
Самая галоўная гарантыя нацыянальнай бяспекі заключаецца ў тым, каб было адзінства, перакананы генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў
© Sputnik / Дмитрий Марков
Таму прэзідэнт Беларусі ўвесь час кажа: кожны займайцеся сапраўды сваёй справай. Вось у гэтым ёсць глыбінная праўда. Калі мы будзем усе адзіныя, калі мы будзем займацца ўсё сваімі справамі, то наш народ ніколі не будзе нікім пераможаны. Нават ніхто спрабаваць не будзе гэта зрабіць.
Бяз’ядзерны статус
– Вы былі міністрам абароны Беларусі. Ці шкадавалі, што былі падпісаны дакументы аб бяз’ядзерным статусе краіны і ядзерная зброя была выведзена з рэспублікі?
– Гэтыя дакументы былі падпісаны яшчэ да выбрання прэзідэнтам краіны Аляксандра Лукашэнкі. Вывад ядзернай зброі з Беларусі быў сур’ёзнай стратэгічнай памылкай.
Хачу ў сувязі з гэтым узгадаць выказванне аднаго з бацькоў амерыканскай дэмакратыі Бенджаміна Франкліна. Ён так вызначыў дэмакратыю: "Дэмакратыя – гэта дамоўленасць аб правілах паводзін добра ўзброеных джэнтльменаў". Калісьці мы былі добра ўзброеным джэнтльменам, потым аддалі зброю і перасталі быць добра ўзброеным джэнтльменам. Але ж тады можна было і патаргавацца за ядзерную зброю: вам трэба выводзіць, а не нам. Раніцай – грошы, увечары – ракеты, ці наадварот.
Але гэтага тады зроблена не было. Падпісалі мемарандум у 1994 годзе ў Будапешце. Але ніводны пункт гэтага дакумента не быў выкананы. Там выразна напісана, што краіны-падпісанты, а гэта ЗША, Вялікабрытанія і РФ, не будуць уводзіць ніякіх эканамічных санкцый, але яны былі практычна адразу з боку Захаду. У Будапешцкім мемарандуме гаварылася, што не будзе ніякіх узброеных і вайсковых пагроз.
А што атрымалася на самай справе? Тут узгадваецца іншая, нядаўняя, гісторыя, калі Меркель нават прызнала, што Мінскія пагадненні па Украіне ніхто не збіраўся выконваць, а іх падпісалі, каб час адцягнуць. Вось і ўсё. Няўжо можна спадзявацца на гэтыя міжнародныя дагаворы? Не. Таму трэба спадзявацца толькі на сябе і на сваіх брацкіх саюзнікаў, што мы і робім зараз.
© Photo : Public DomainПадпісанню Будапешцкага мемарандума 5 снежня 1994 года папярэднічала трохбаковая заява аб далейшым ядзерным раззбраенні Украіны, якую падпісалі ў студзені 1994 года Біл Клінтан, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук (на фота – злева направа)
Падпісанню Будапешцкага мемарандума 5 снежня 1994 года папярэднічала трохбаковая заява аб далейшым ядзерным раззбраенні Украіны, якую падпісалі ў студзені 1994 года Біл Клінтан, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук (на фота – злева направа)
© Photo : Public Domain
Падазроны сакрэт
– Праўда, што першая Ваенная дактрына Беларусі была нейкай сакрэтнай?
– Так, на жаль, першая Ваенная дактрына, якая была прынята, была чамусьці сакрэтная. Для мяне таксама гэта незразумела – як ваенная дактрына можа быць сакрэтнай? Адна з функцый Ваеннай дактрыны – інфармацыйная, яна павінна інфармаваць і сваё насельніцтва, і міжнародную грамадскасць, як мы забяспечваем сваю ваенную бяспеку. Так, у Ваеннай дактрыне могуць быць выключэнні. Але тады ўказваецца, што такі пункт не для друку. Але ўся дактрына не можа быць сакрэтнай. Гэта было ў самым пачатку, у 1992 годзе, калі прымалася гэтая дактрына.
Наогул, калі робяць сакрэтным дакументам ваенную дактрыну, гэта адразу наводзіць на нядобрую думку: нешта яны там хаваюць... Потым, калі пачалося ўжо ў нас будаўніцтва незалежнай дзяржавы з выбарамі прэзідэнта, усе ваенныя дактрыны Беларусі не былі сакрэтнымі.
© Пресс-служба президента БеларусиАбноўленая Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі былі зацверджаны на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ў красавіку 2024 года
Абноўленая Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі былі зацверджаны на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу ў красавіку 2024 года
© Пресс-служба президента Беларуси
І прынятая ў 2024 годзе Ваенная дактрына – не сакрэтная. З ёю можна ўсім азнаёміцца. Мы дакладна і зразумела распісваем, як мы забяспечваем сваю ваенную бяспеку, як мы разумеем, што такое вайна, што такое ваенны канфлікт, што такое ўзброены канфлікт і іншае. Гэта ўсё зроблена, каб і насельніцтва Беларусі, і сусветная грамадскасць, міжнародная грамадскасць бачылі, як мы забяспечваем сваю нацыянальную бяспеку.
Беларусь не збіраецца нікому пагражаць. Ні адзін народ, ні адзін урад, незалежна ад таго, як яны сябе паводзяць, мы не разглядаем не тое што як ворага, а нават як праціўніка. Мы гатовы пры ўсіх умовах з усімі праводзіць міралюбівую незалежную раўнапраўную палітыку.
Апаненты ўважліва вывучаюць
– Апаненты і ворагі Беларусі ўважліва чытаюць нашы Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацбяспекі?
– Вядома. Спецыялісты заўсёды вывучаюць усе дакументы, і мы таксама вывучаем такія дакументы іншых краін. Бо, зыходзячы з гэтых дакументаў, рэальна ідзе будаўніцтва Узброеных сіл і будаўніцтва сістэмы нацыянальнай бяспекі. Таму так, вывучаюць – і ваенныя аташэ, і аналітычныя цэнтры, і разведка, і палітыкі, і сацыёлагі. Спецыялісты выбіраюць свае вобласці і ўважліва вывучаюць.
Па гэтай прычыне казаць, што ў Ваеннай дактрыне ці Канцэпцыі нацбяспекі нешта галоўнае, а нешта другараднае, нельга. Там нічога не галоўнага няма, усё – галоўнае.
Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі для нас з’яўляецца не проста задумай забеспячэння нацыянальнай бяспекі, яна з’яўляецца дакументам абавязковым для выканання ўсімі суб’ектамі гарантавання нацыянальнай бяспекі. Адпаведна, зыходзячы з канцэпцыі, распрацоўваюцца ўсе астатнія законы, указы.
Вяртанне ТЯЗ і стратэгічнае стрымліванне
– Інфармацыя аб тым, што Расія размесціць у Беларусі ТЯЗ, мела эфект разарванай бомбы. На Вашую думку, чаму?
– Тут важна адзначыць такі момант, які ёсць і ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама шырока пазначаны ў Ваеннай дактрыне. Гэта – стратэгічнае стрымліванне. Яно заключаецца ў тым, што нашы Узброеныя Сілы павінны быць у гатоўнасці нанесці так званую непрымальную шкоду любому агрэсару. Вось навошта мы вярнулі тактычную ядзерную зброю (ТЯЗ).
© Sputnik / Виктор ТолочкоРасійскія АТРК "Искандер" на рэпетыцыі ваеннага парада да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, май 2024 года
Расійскія АТРК "Искандер" на рэпетыцыі ваеннага парада да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, май 2024 года
© Sputnik / Виктор Толочко
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: як толькі будзе нейкая спроба парушэння нашай дзяржаўнай мяжы, замаху на нашу тэрыторыю, мы не будзем ні на што глядзець – мы выкарыстаем гэту ядзерную зброю па цэнтрах прыняцця рашэнняў. І гэта адразу астудзіла запал аматараў бразгаць зброяй.
Аднак нашыя Узброеныя Сілы, у тым ліку ядзерная зброя, не для таго, каб весці вайну, а для таго, каб яе не дапусціць. Трэба разумець: калі ёсць адзінства народа, калі ёсць стратэгічнае стрымліванне, тым больш Саюз з Расійскай Федэрацыяй, так званы ядзерны парасон – гэта гарант нашага мірнага жыцця.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"