https://bel.sputnik.by/20240610/knr-vystupae-za-sklkanne-mrnay-kanferentsy-yakuyu-pryznayuts--rf--ukrana-1087024888.html
КНР выступае за скліканне мірнай канферэнцыі, якую прызнаюць і РФ, і Украіна
КНР выступае за скліканне мірнай канферэнцыі, якую прызнаюць і РФ, і Украіна
Sputnik Беларусь
У Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць пасяджэнне кіраўнікоў МЗС краін БРІКС, на якім абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў стратэгічнага партнёрства. 10.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-10T17:56+0300
2024-06-10T17:56+0300
2024-06-10T18:02+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
швейцарыя
кнр
кітай
украіна
расія
у свеце
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_0:77:3309:1938_1920x0_80_0_0_19a80414aa321635b050a521447c9399.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. МЗС Кітая заявіла аб неабходнасці склікаць сапраўдную мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Масква, і Кіеў, заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І.Гэтую заяву ён зрабіў падчас выступлення на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін БРІКС, якое праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе.Паводле слоў дыпламата, украінскі крызіс працягваецца, таму трэба правесці мірную канферэнцыю з удзелам усіх бакоў і "шчыра абмеркаваць усе мірныя планы".Як паведамлялася, 15-16 чэрвеня Швейцарыя будзе праводзіць канферэнцыю па Украіне, у якой збіраюцца ўдзельнічаць амаль 90 краін. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, а таксама старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва не прыедуць на канферэнцыю. Не будзе ўдзельнічаць у ёй і Расія – Берн не накіроўваў Маскве запрашэнні.Не накіравана на вынікУ Крамлі раней заяўлялі, што дадзеная "мірная" канферэнцыя відавочна не накіравана на вынік, без удзелу Масквы нельга казаць аб сур’ёзных чаканнях.Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адзначаў, што саміт у Швейцарыі – спроба навязаць Маскве нейкія ўмовы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, і завершыцца яна тым жа, што і спроба нанесці Расіі стратэгічнае паражэнне.Канферэнцыя па Украіне запланавана на 15-16 чэрвеня. Шэраг запрошаных краін ужо адмовіліся ад удзелу, у прыватнасці Саудаўская Аравія і Кітай, а некаторыя дзяржавы прадставяць чыноўнікі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240530/laro-u-damolenastsyakh-pa-ukrane-pavnny-lchvatstsa-real-na-zyaml-1086664012.html
швейцарыя
кнр
кітай
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/1c/1060899186_510:0:3241:2048_1920x0_80_0_0_a9a0f8b086b4349e9e19cdfe8ddabfb7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, швейцарыя, кнр, кітай, украіна, расія, у свеце, палітыка, навіны , бяспека, брікс
спецаперацыя, швейцарыя, кнр, кітай, украіна, расія, у свеце, палітыка, навіны , бяспека, брікс
КНР выступае за скліканне мірнай канферэнцыі, якую прызнаюць і РФ, і Украіна
17:56 10.06.2024 (абноўлена: 18:02 10.06.2024) У Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць пасяджэнне кіраўнікоў МЗС краін БРІКС, на якім абмяркоўваецца шырокі спектр пытанняў стратэгічнага партнёрства.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. МЗС Кітая заявіла аб неабходнасці склікаць сапраўдную мірную канферэнцыю, якую прызнаюць і Масква, і Кіеў, заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І.
Гэтую заяву ён зрабіў падчас выступлення на пасяджэнні кіраўнікоў МЗС краін БРІКС, якое праходзіць у Ніжнім Ноўгарадзе.
"Кітай выступае за своечасовае скліканне сапраўднай мірнай канферэнцыі, якую прызнаюць і Расія, і Украіна", - цытуе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Кітая РІА Навіны.
Паводле слоў дыпламата, украінскі крызіс працягваецца, таму трэба правесці мірную канферэнцыю з удзелам усіх бакоў і "шчыра абмеркаваць усе мірныя планы".
Як паведамлялася, 15-16 чэрвеня Швейцарыя будзе праводзіць канферэнцыю па Украіне, у якой збіраюцца ўдзельнічаць амаль 90 краін. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, а таксама старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва не прыедуць на канферэнцыю. Не будзе ўдзельнічаць у ёй і Расія – Берн не накіроўваў Маскве запрашэнні.
У Крамлі раней заяўлялі, што дадзеная "мірная" канферэнцыя відавочна не накіравана на вынік, без удзелу Масквы нельга казаць аб сур’ёзных чаканнях.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін адзначаў, што саміт у Швейцарыі – спроба навязаць Маскве нейкія ўмовы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, і завершыцца яна тым жа, што і спроба нанесці Расіі стратэгічнае паражэнне.
Канферэнцыя па Украіне запланавана на 15-16 чэрвеня. Шэраг запрошаных краін ужо адмовіліся ад удзелу, у прыватнасці Саудаўская Аравія і Кітай, а некаторыя дзяржавы прадставяць чыноўнікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"