Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: трэба імкнуцца да "запаветнага мільярда" з Варонежскай вобласцю

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2024
Падпісацца
Беларускі лідар адзначыў, што рэспубліцы і расійскаму рэгіёну трэба актывізаваць супрацоўніцтва, і патэнцыял для гэтага ёсць.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Варонежская вобласць стала адным з найважнейшых партнёраў для Беларусі, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам вобласці Аляксандрам Гусевым, перадае Sputnik.
"Час рухаецца імкліва. Здаецца, не так даўно мы з Вамі сустракаліся, а прайшло ўжо два гады", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, тады ў Мінску намецілі шэраг важных напрамкаў для супрацоўніцтва, дамовіліся больш актыўна ўзаемадзейнічаць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гуманітарнай сферы.
Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым дзякуючы намаганням губернатара Варонежская вобласць увайшла ў лік важнейшых партнёраў рэспублікі.
"У 2023 годзе тавараабарот перавысіў паўмільярда долараў. Добрая лічба, але да запаветнага мільярда трэба імкнуцца", - сказаў Лукашэнка.
Гаворачы аб неабходнасці развіваць кааперацыйныя сувязі, Лукашэнка падкрэсліў, што і ў гэтым годзе паміж Беларуссю і Варонежскай вобласцю захоўваецца нядрэнная дынаміка.
"Ваш рэгіён выйшаў на 13-е месца ў Расіі па аб’ёмах экспарту з нашай краіны", - удакладніў ён.

Ключавыя напрамкі супрацоўніцтва

Лукашэнка назваў шэраг ключавых напрамкаў, па якіх ужо ідзе паспяховае ўзаемадзеянне.
Паводле яго слоў, сфера будаўніцтва традыцыйна лідзіруе ў гандлёвых адносінах.
"Агульны кошт праектаў, якія рэалізуюцца ў рамках супрацоўніцтва, за апошнія 3 гады ўзрос у 10 разоў. У грашовым выражэнні гэта 8,4 млрд расійскіх рублёў", - паведаміў беларускі лідар.
Сярод сумесных праектаў ёсць і прамысловае будаўніцтва, у прыватнасці, вытворчасць па ўтылізацыі шын.
Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што рэканструкцыя беларускімі будаўнікамі галоўнай спартыўнай арэны Варонежа (Цэнтральнага стадыёна прафсаюзаў) забяспечыць яго ўваходжанне ў катэгорыю найлепшых у Расіі.
Таксама Беларусь прапануе пашырыць гандаль шырокім спектрам прамысловай прадукцыі і дапоўніць кааперацыйнымі праектамі.
"Вы добра знаёмы з тэхнікай, што вырабляецца ў Беларусі. Амаль уся лінейка ў большай або меншай ступені выкарыстоўваецца ў Варонежскай вобласці", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
Паводле яго слоў, беларускі флагман МАЗ на пастаяннай аснове бярэ ўдзел у конкурсах на закупку аўтобуснай тэхнікі, а МТЗ, "Гомсельмаш", "Амкадор" – у конкурсах на пастаўку сельскагаспадарчай, дарожнай і лесанарыхтоўчай тэхнікі.
"Але сёння попыт на тэхніку, які расце ў Расіі, патрабуе папярэдняй работы паміж вытворцамі і спажыўцамі. Мы робім стаўку на якаснае і своечасовае сэрвіснае суправаджэнне, навучанне персаналу, пастаўкі запасных частак і расходных матэрыялаў", - адзначыў Лукашэнка.
Сярод прыярытэтных напрамкаў, па якіх Беларусь і Варонежская вобласць павінны развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, прэзідэнт назваў сельскую гаспадарку і харчаванне, камунальную гаспадарку.
Лукашэнка падкрэсліў, што тэм закрытых няма, Беларусь гатова да перагавораў і дамоўленасцей, і настаў час больш цеснага супрацоўніцтва.
"Нарэшце дзякуючы абставінам мы зразумелі, хто ёсць хто, хто сапраўдныя сябры, а хто проста прыляпляліся да Расіі і да нашага супрацоўніцтва", - падсумаваў беларускі лідар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў: Саюзная дзяржава – лепшае дзяржаўнае аб’яднанне ў XXI стагоддзі
Стужка навiн
0