https://bel.sputnik.by/20240610/sabalenka-bolsh-ne-drugaya-raketka-svetu-1087005451.html
Сабаленка больш не другая ракетка свету
Сабаленка больш не другая ракетка свету
Sputnik Беларусь
Сярод беларускіх тэнісістак толькі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч здолелі палепшыць свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. 10.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-10T10:08+0300
2024-06-10T10:08+0300
2024-06-10T10:08+0300
арына сабаленка
спорт
у свеце
тэніс
навіны
рэйтынг wta
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/06/1086892352_0:0:2281:1284_1920x0_80_0_0_329e72243aca885b8eb045f11a60280a.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не здолела захаваць другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).Традыцыйна ў панядзелак WTA апублікавала абноўлены рэйтынг найлепшых спартсменак свету.У Сабаленкі ў цяперашні час 7 788 ачкоў, яна апусцілася на трэці радок у спіску.Цяпер другой ракеткай свету стала амерыканская спартсменка Коры Гауф, на рахунку якой 7 988 набраных ачкоў. Лідзіруючую пазіцыю, як і раней займае тэнісістка з Польшчы Іга Свёнтэк, у яе 11 695 ачкоў.Што тычыцца іншых беларускіх тэнісістак, то Вікторыя Азаранка палепшыла сваё становішча – яна паднялася на два радкі і апынулася на 19 месцы ў рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч узнялася адразу на шэсць пазіцый – да 98-й. Ірына Шымановіч страціла 77 радкоў і аказалася на 275 пазіцыі сусветнага рэйтынгу тэнісістак. Яна Каладынская таксама не здолела палепшыць сваю пазіцыю, у яе падзенне на 48 радкоў да 293 месца.Нагадаем, у канцы мая Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Францыі. Беларуска ўступіла 17-гадовай прадстаўніцы Расіі Міры Андрэевай, якая ў абноўленым рэйтынгу ўзнялася на 15 радкоў і зараз займае 23 месца ў сусветным рэйтынгу.Да гэтага Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру Internazionali BNL d’Italia серыі WTA-1000 у Рыме. Яна ўступіла польскай спартсменцы і першай ракетцы свету Ізе Свёнтэк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240601/zbornaya-belarus-pa-khake-zaymae-16-e-mestsa--abnolenym-reytyngu-iihf-1086667350.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/06/1086892352_253:0:2281:1521_1920x0_80_0_0_15c86fc53a34911d8f52a9d4f6c5123e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, спорт, у свеце, тэніс, навіны , рэйтынг wta
арына сабаленка, спорт, у свеце, тэніс, навіны , рэйтынг wta
Сабаленка больш не другая ракетка свету
Сярод беларускіх тэнісістак толькі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч здолелі палепшыць свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не здолела захаваць другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Традыцыйна ў панядзелак WTA апублікавала абноўлены рэйтынг найлепшых спартсменак свету.
У Сабаленкі ў цяперашні час 7 788 ачкоў, яна апусцілася на трэці радок у спіску.
Цяпер другой ракеткай свету стала амерыканская спартсменка Коры Гауф, на рахунку якой 7 988 набраных ачкоў. Лідзіруючую пазіцыю, як і раней займае тэнісістка з Польшчы Іга Свёнтэк, у яе 11 695 ачкоў.
Што тычыцца іншых беларускіх тэнісістак, то Вікторыя Азаранка палепшыла сваё становішча – яна паднялася на два радкі і апынулася на 19 месцы ў рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч узнялася адразу на шэсць пазіцый – да 98-й. Ірына Шымановіч страціла 77 радкоў і аказалася на 275 пазіцыі сусветнага рэйтынгу тэнісістак. Яна Каладынская таксама не здолела палепшыць сваю пазіцыю, у яе падзенне на 48 радкоў да 293 месца.
Нагадаем, у канцы мая Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Францыі. Беларуска ўступіла 17-гадовай прадстаўніцы Расіі Міры Андрэевай, якая ў абноўленым рэйтынгу ўзнялася на 15 радкоў і зараз займае 23 месца ў сусветным рэйтынгу.
Да гэтага Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру Internazionali BNL d’Italia серыі WTA-1000 у Рыме. Яна ўступіла польскай спартсменцы і першай ракетцы свету Ізе Свёнтэк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"