https://bel.sputnik.by/20240610/varshask-sud-vyda-erapeysk-order-na-arysht-suddz-shmta-1087022848.html
Варшаўскі суд выдаў еўрапейскі ордэр на арышт суддзі Шміта
Варшаўскі суд выдаў еўрапейскі ордэр на арышт суддзі Шміта
Sputnik Беларусь
Інтэрпол адмовіўся аб’явіць былога суддзю ў вышук па сваіх каналах, пра што яго раней прасіла Польшча. 10.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-10T17:26+0300
2024-06-10T17:26+0300
2024-06-10T17:26+0300
томаш шміт
польшча
беларусь
у свеце
навіны
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086073309_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_20db85b74789100ee6618e1dcc76ae28.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Варшаўскі суд выпісаў еўрапейскі ордэр на арышт суддзі Томаша Шміта, які выехаў у Беларусь, паведаміла ў панядзелак Нацпракуратура Польшчы.Суддзя другога аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт вясной 2024 года прыехаў у Беларусь. Ён заявіў, што ў знак пратэсту супраць палітыкі Польшчы ў дачыненні да Мінска і Масквы будзе прасіць палітычнага прыстанішча ў Беларусі.Раней Міжнародная паліцыя (Інтэрпол) адмовілася аб’явіць Шміта ў міжнародны вышук і ўнесці ў свае вышуковыя базы (так званы "чырвоны спісак"). Сваю адмову Інтэрпол патлумачыў тым, што не займаецца вышукам асоб, якія праследуюцца па палітычных перакананнях.У паведамленні Інтэрпола, у прыватнасці, гаворыцца, што ў адпаведнасці са Статутам арганізацыя "не дазваляе апрацоўку звестак па сваіх каналах за дзеянні супраць бяспекі дзяржавы, якія лічацца палітычнымі злачынствамі".Суддзя Шміт прыехаў у Беларусь больш за месяц таму. Ён даў у Мінску вялікую прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што публічна адмаўляецца ад пасады суддзі варшаўскага суда і мае намер папрасіць палітычнага прыстанішча ў Беларусі.У Польшчы на яго завялі крымінальную справу па артыкуле аб шпіянажы. Польская пракуратура кваліфікавала яго дзеянні, як удзел у дзейнасці замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча". Варшаўскі суд завочна арыштаваў Шміта на тры месяцы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240517/eks-suddzya-shmt-ne-suprats-atrymats-gramadzyanstva-belarus-zakhavashy-polskae-1086274095.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/08/1086073309_115:0:1186:803_1920x0_80_0_0_62a9b6b3d71e14172c7d3f234aefac3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
томаш шміт, польшча, беларусь, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
томаш шміт, польшча, беларусь, у свеце, навіны , палітыка, бяспека
Варшаўскі суд выдаў еўрапейскі ордэр на арышт суддзі Шміта
Інтэрпол адмовіўся аб’явіць былога суддзю ў вышук па сваіх каналах, пра што яго раней прасіла Польшча.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Варшаўскі суд выпісаў еўрапейскі ордэр на арышт суддзі Томаша Шміта, які выехаў у Беларусь, паведаміла ў панядзелак Нацпракуратура Польшчы.
Суддзя другога аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шміт вясной 2024 года прыехаў у Беларусь. Ён заявіў, што ў знак пратэсту супраць палітыкі Польшчы ў дачыненні да Мінска і Масквы будзе прасіць палітычнага прыстанішча ў Беларусі.
"(…) па прадстаўленні пракурора выдадзены еўрапейскі ордэр на арышт Томаша Шміта, які падазраецца ва ўчыненні шпіянажу", - цытуе паведамленне польскай пракуратуры РІА Навіны.
Раней Міжнародная паліцыя (Інтэрпол) адмовілася аб’явіць Шміта ў міжнародны вышук і ўнесці ў свае вышуковыя базы (так званы "чырвоны спісак"). Сваю адмову Інтэрпол патлумачыў тым, што не займаецца вышукам асоб, якія праследуюцца па палітычных перакананнях.
У паведамленні Інтэрпола, у прыватнасці, гаворыцца, што ў адпаведнасці са Статутам арганізацыя "не дазваляе апрацоўку звестак па сваіх каналах за дзеянні супраць бяспекі дзяржавы, якія лічацца палітычнымі злачынствамі".
Суддзя Шміт прыехаў у Беларусь больш за месяц таму. Ён даў у Мінску вялікую прэс-канферэнцыю, на якой заявіў, што публічна адмаўляецца ад пасады суддзі варшаўскага суда і мае намер папрасіць палітычнага прыстанішча ў Беларусі.
У Польшчы на яго завялі крымінальную справу па артыкуле аб шпіянажы. Польская пракуратура кваліфікавала яго дзеянні, як удзел у дзейнасці замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча". Варшаўскі суд завочна арыштаваў Шміта на тры месяцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"