https://bel.sputnik.by/20240611/galochanka-belarus--kuba-sumesna-supratsstayats-sanktsyyam-1087060018.html
Галоўчанка: Беларусь і Куба сумесна супрацьстаяць санкцыям
Галоўчанка: Беларусь і Куба сумесна супрацьстаяць санкцыям
Sputnik Беларусь
Мінск і Гавана праводзяць суверэнную знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама актыўна развіваюць эканамічныя адносіны, што не задавальняе Захад. 11.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-11T17:38+0300
2024-06-11T17:38+0300
2024-06-11T17:38+0300
раман галоўчанка
савет міністраў рб
куба
у беларусі
беларусь
навіны
эканоміка
палітыка
у свеце
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_0:0:3043:1711_1920x0_80_0_0_affadcf941eda57bb6739093e4ff05f3.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Беларусь і Куба маюць станоўчыя эканамічныя вынікі, у мінулым годзе краіны падвоілі тавараабарот, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Кубы Рыкарда Кабрысасам Руісам, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён сказаў, што абедзве дзяржавы працягваюць сумесна супрацьстаяць санкцыйнаму націску і гегемоніі Захаду. Паводле слоў Галоўчанкі, заходнія рэстрыкцыі – гэта адказ на незалежную і суверэнную знешнюю і ўнутраную палітыку, што праводзіцца Мінскам і Гаванай."Наша суверэнная палітыка накіравана на нацыянальнае развіццё і паляпшэнне жыцця нашых народаў, што не падабаецца моцным свету гэтага", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.Вынікі ёсць, але можна лепейГалоўчанка расказаў, што апошнім часам двухбаковы дыялог паміж Мінскам і Гаванай актывізаваўся на ўсіх узроўнях. І нагадаў пра дзве сустрэчы са сваім кубінскім калегам у 2023 годзе.Разам з тым, паводле яго слоў, пакуль што не ва ўсіх сферах краіны дабіліся патрэбных вынікаў. Ён лічыць, што трэба рухацца па двух асноўных трэках: пашырэнне аб’ёмаў і механізмаў сустрэчнага гандлю, а таксама праекты, якія датычацца сумесных інвестыцый у вытворчую сферу. У якасці аднаго з ключавых напрамкаў Раман Галоўчанка вылучыў сферу медыцыны і фармацэўтыкі, якія вельмі развіты і ў Беларусі, і на Кубе."Не ведаю, як вы ацэньваеце работу кубінскіх таварышаў, але лічу, што з нашага боку – і беларуская фармацэўтыка, і вучоныя – недапрацоўваюць", - звярнуў увагу прэм’ер-міністр.Трактары, навука, малочкаГалоўчанка дадаў, што ў сумесным беларуска-кубінскім парадку дня працягваюць заставацца праекты па стварэнні зборачных вытворчасцей трактарнай тэхнікі на Кубе, выпуску цэльнай малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны.У сферы навукі за два гады падпісана больш за 60 дакументаў паміж навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін. У асноўным гэтыя пагадненні сканцэнтраваліся ў фармацэўтыцы, біятэхналогіі, хіміі, ветэрынарыі."Але мы хацелі б, каб яны ўвасобіліся ў практычную рэалізацыю, а сумесныя распрацоўкі былі ўкаранёны ў вытворчасць", - падсумаваў кіраўнік урада Беларусі.У завяршэнне ён сказаў, што Мінск вельмі шануе адносіны з Кубай і гатоў развіваць іх на ўзаемавыгадных умовах.Перазапуск адносінВіцэ-прэм’ер Кубы Рыкарда Кабрысас Руіс у сваю чаргу перадаў прывітанне ад прэзідэнта і прэм’ер-міністра краіны і запрасіў Рамана Галоўчанку з візітам у адказ на Кубу.Кабрысас расказаў, што яго цяперашні візіт у Беларусь вельмі кароткі, аднак ён меў магчымасць падчас сустрэч з беларускімі вышэйшымі службовымі асобамі падзяліцца станам і складаным становішчам спраў у эканоміцы Кубы. Намеснік кіраўніка кубінскага ўрада нагадаў, што яго краіна знаходзіцца пад эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакадай. Паводле яго слоў, Куба з’яўляецца дзяржавай з адкрытай эканомікай і вялікай доляй залежнасці ад імпарту тавараў, таму супрацоўніцтва з Беларуссю вельмі важнае.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240408/mnsk--gavana-zatskaleny--razvtsts-kantakta-pa-ln-vps--spa-1085298785.html
куба
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_93:0:2822:2047_1920x0_80_0_0_265ce5fd1a79a0d41fb3c77b54ba0820.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, савет міністраў рб, куба, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, палітыка, у свеце, захад
раман галоўчанка, савет міністраў рб, куба, у беларусі, беларусь, навіны , эканоміка, палітыка, у свеце, захад
Галоўчанка: Беларусь і Куба сумесна супрацьстаяць санкцыям
Мінск і Гавана праводзяць суверэнную знешнюю і ўнутраную палітыку, а таксама актыўна развіваюць эканамічныя адносіны, што не задавальняе Захад.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Беларусь і Куба маюць станоўчыя эканамічныя вынікі, у мінулым годзе краіны падвоілі тавараабарот, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Кубы Рыкарда Кабрысасам Руісам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У нас сёння з вамі сяброўская сустрэча, таму што Беларусь і Куба не проста партнёры, а даўнія сябры і таварышы", - адзначыў ва ўступнай прамове кіраўнік беларускага ўрада.
Ён сказаў, што абедзве дзяржавы працягваюць сумесна супрацьстаяць санкцыйнаму націску і гегемоніі Захаду. Паводле слоў Галоўчанкі, заходнія рэстрыкцыі – гэта адказ на незалежную і суверэнную знешнюю і ўнутраную палітыку, што праводзіцца Мінскам і Гаванай.
"Наша суверэнная палітыка накіравана на нацыянальнае развіццё і паляпшэнне жыцця нашых народаў, што не падабаецца моцным свету гэтага", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Вынікі ёсць, але можна лепей
Галоўчанка расказаў, што апошнім часам двухбаковы дыялог паміж Мінскам і Гаванай актывізаваўся на ўсіх узроўнях. І нагадаў пра дзве сустрэчы са сваім кубінскім калегам у 2023 годзе.
"Можна канстатаваць, што пэўныя поспехі ў нашых эканамічных адносінах ёсць: у мінулым годзе мы падвоілі аб’ём тавараабароту, маем станоўчую дынаміку і ў гэтым годзе", - канстатаваў кіраўнік Саўміна.
Разам з тым, паводле яго слоў, пакуль што не ва ўсіх сферах краіны дабіліся патрэбных вынікаў. Ён лічыць, што трэба рухацца па двух асноўных трэках: пашырэнне аб’ёмаў і механізмаў сустрэчнага гандлю, а таксама праекты, якія датычацца сумесных інвестыцый у вытворчую сферу. У якасці аднаго з ключавых напрамкаў Раман Галоўчанка вылучыў сферу медыцыны і фармацэўтыкі, якія вельмі развіты і ў Беларусі, і на Кубе.
"Не ведаю, як вы ацэньваеце работу кубінскіх таварышаў, але лічу, што з нашага боку – і беларуская фармацэўтыка, і вучоныя – недапрацоўваюць", - звярнуў увагу прэм’ер-міністр.
Трактары, навука, малочка
Галоўчанка дадаў, што ў сумесным беларуска-кубінскім парадку дня працягваюць заставацца праекты па стварэнні зборачных вытворчасцей трактарнай тэхнікі на Кубе, выпуску цэльнай малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны.
У сферы навукі за два гады падпісана больш за 60 дакументаў паміж навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі дзвюх краін. У асноўным гэтыя пагадненні сканцэнтраваліся ў фармацэўтыцы, біятэхналогіі, хіміі, ветэрынарыі.
"Але мы хацелі б, каб яны ўвасобіліся ў практычную рэалізацыю, а сумесныя распрацоўкі былі ўкаранёны ў вытворчасць", - падсумаваў кіраўнік урада Беларусі.
У завяршэнне ён сказаў, што Мінск вельмі шануе адносіны з Кубай і гатоў развіваць іх на ўзаемавыгадных умовах.
Віцэ-прэм’ер Кубы Рыкарда Кабрысас Руіс у сваю чаргу перадаў прывітанне ад прэзідэнта і прэм’ер-міністра краіны і запрасіў Рамана Галоўчанку з візітам у адказ на Кубу.
Кабрысас расказаў, што яго цяперашні візіт у Беларусь вельмі кароткі, аднак ён меў магчымасць падчас сустрэч з беларускімі вышэйшымі службовымі асобамі падзяліцца станам і складаным становішчам спраў у эканоміцы Кубы. Намеснік кіраўніка кубінскага ўрада нагадаў, што яго краіна знаходзіцца пад эканамічнай, гандлёвай і фінансавай блакадай. Паводле яго слоў, Куба з’яўляецца дзяржавай з адкрытай эканомікай і вялікай доляй залежнасці ад імпарту тавараў, таму супрацоўніцтва з Беларуссю вельмі важнае.
"Зносіны паміж намі праходзіць у адкрытай і давернай абстаноўцы, разам мы можам знайсці рашэнні для перазапуску нашых гандлёвых адносін", - сказаў на заканчэнне Кабрысас.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"