Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лаўроў распавёў аб неафішыраваных кантактах Масквы і Захаду па Украіне

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2024
Падпісацца
Расія лічыць няправільным садзіцца за стол перагавораў так, быццам ва Украіне не было фактаў прыгнёту рускай мовы.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Расія кантактавала з прадстаўнікамі Захаду па Украіне, але гэтыя кантакты не афішыраваліся, расказаў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля нарады міністраў замежных спраў (СМЗС) БРІКС.
Па словах кіраўніка ведамства, Захад не хоча заўважаць таго эфекту, які стварыў Кіеў.
"У нас былі некаторыя неафішыраваныя кантакты. І ніхто на Захадзе не жадае заўважаць нацысцкага, русафобскага эфекту, які стварае рэжым (Зяленскага - Sputnik)", - заявіў ён.
Кіраўнік МЗС згадаў, што падчас кантактаў з Захадам стала зразумела, што заходнія краіны заахвочваюць захаванне ўлады ва Украіне ў тым выглядзе, у якім яна прадстаўлена зараз.
"Калі таварышы нашы ў розных краінах ад чыстага сэрца прапануюць перагаворныя працэсы, часам гучыць – ну давайце зараз проста спынім баявыя дзеянні і пачнем размаўляць. А хіба патрабаванне выконваць правы любой нацыянальнай меншасці, тым больш такой буйной, як руская, ва Украіне з’яўляецца штучнай папярэдняй умовай? Я так не лічу", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што ў першую чаргу трэба вярнуць Кіеў у прававое поле.
Пры гэтым Лаўроў звярнуў увагу на тое, што Расія не можа пачынаць перагаворы з украінскім бокам так, нібы ва Украіне не прыгняталі рускую мову.

Перагаворы Расіі і Украіны

Расійска-ўкраінскія перагаворы былі арганізаваны адразу пасля пачатку спецаперацыі і адбыліся ў Беларусі ў сакавіку 2022-га. Тым не менш, дабіцца істотных вынікаў дзякуючы ім не ўдалося.
Былі прызначаны перагаворы ў Стамбуле 29 сакавіка 2022-га. РФ упершыню атрымала ад прадстаўнікоў кіеўскага рэжыму зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага пагаднення.
Але Кіеў не стаў выконваць дамоўленасці. Восенню 2023-га кіраўнік фракцыі прапрэзідэнцкай партыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія, які быў у складзе ўкраінскіх перагаворшчыкаў як на беларускай, так і на стамбульскай пляцоўцы, заявіў мясцоваму тэлеканалу, што ад мірнага шляху ўкраінскі бок адгаварыў Барыс Джонсан, які тады быў прэм’ерам Вялікабрытаніі.
Расійскі лідар Уладзімір Пуцін адзначаў, што РФ выступае за перагаворы па Украіне, але зыходзіць трэба з сённяшніх рэалій. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Кіеве публічна заявілі, што перагаворы спыняюцца. Масква ад перагаворнага працэсу не адмаўлялася.
Пуцін таксама задаў пытанне: з кім весці перагаворы, бо Масква разумее, што легітымнасць Зяленскага скончылася.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў распавёў аб рэакцыі РФ на дазвол пастаўляць "Азову" зброю ЗША
Стужка навiн
0