https://bel.sputnik.by/20240611/lukashenka-belarus-zdolna-sumlenna--prystoyna-pravests-vybary--2025-godze-1087050430.html
Лукашэнка: Беларусь здольна сумленна і прыстойна правесці выбары ў 2025 годзе
Лукашэнка: Беларусь здольна сумленна і прыстойна правесці выбары ў 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў рэспубліцы не пазней за 20 ліпеня наступнага года, беларускі лідар даручыў правесці электаральную кампанію на... 11.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-11T14:05+0300
2024-06-11T14:05+0300
2024-10-30T18:11+0300
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
навіны
аляксандр лукашэнка
у беларусі
беларусь
цвк рэспублікі беларусь
ігар карпенка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_0:0:2953:1662_1920x0_80_0_0_9d46e0d5afb9b957559eb93951b29493.jpg
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Беларусь сумленна і прыстойна здольна правесці прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам.Дакладная дата галасавання пакуль што невядомая – адпаведнае рашэнне прыме парламент. Аднак раней заяўлялася, што выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня наступнага года.Не пакрыўдзіць людзейПаводле яго слоў, Беларусь павінна правесці належна гэтыя выбары, каб "не пакрыўдзіць людзей".Прэзідэнт нагадаў, што краіна знаходзіцца ў электаральным цыкле з лютага 2024 года, калі ў рэспубліцы прайшоў адзіны дзень галасавання, у рамках якога быў выбраны новы дэпутацкі корпус."Ад адных выбараў да іншых. Час няпросты. Але пакуль што палову шляху мы прайшлі даволі паспяхова. Дай бог, каб і да выбараў так было", - адзначыў ён.Назіральнікаў будзе большЛукашэнка і Карпенка таксама абмеркавалі некаторыя дэталі наконт выбараў-2025. У прыватнасці, размова ішла аб запрашэнні міжнародных назіральнікаў.Кіраўнік ЦВК паведаміў, што іх можа быць удвая больш, чым у адзіны дзень галасавання. Тады назіральнікаў было 294.Кіраўнік беларускага Цэнтрбізіркама растлумачыў, што традыцыйна плануецца запрасіць назіральнікаў ад СНД і ШАС. Таксама могуць прыехаць прадстаўнікі цэнтральных выбарчых камісій з краін Еўропы, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240611/karpenka-ruchy-lukashenku-pasvedchanne-starshyn-uns-1087046660.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104325/65/1043256503_107:0:2836:2047_1920x0_80_0_0_d7053005f0ec1d5aad650fa681373185.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка, у беларусі, беларусь, цвк рэспублікі беларусь, ігар карпенка
Лукашэнка: Беларусь здольна сумленна і прыстойна правесці выбары ў 2025 годзе
14:05 11.06.2024 (абноўлена: 18:11 30.10.2024) Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў рэспубліцы не пазней за 20 ліпеня наступнага года, беларускі лідар даручыў правесці электаральную кампанію на належным узроўні.
МІНСК, 11 чэр – Sputnik. Беларусь сумленна і прыстойна здольна правесці прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам.
Дакладная дата галасавання пакуль што невядомая – адпаведнае рашэнне прыме парламент. Аднак раней заяўлялася, што выбары павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня наступнага года.
"Выбары пастараемся правесці так, каб камар носа не падтачыў. Нам няма ніякай неабходнасці (як гэта было і ў мінулыя гады) націскаць, адміністрацыйны рэсурс выкарыстоўваць. Мы сумленна і прыстойна здольны правесці гэтыя выбары", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле яго слоў, Беларусь павінна правесці належна гэтыя выбары, каб "не пакрыўдзіць людзей".
"Вось гэта – галоўнае. Выбары для народа, для нашай дзяржавы. Але не пакрыўдзіць людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў, што краіна знаходзіцца ў электаральным цыкле з лютага 2024 года, калі ў рэспубліцы прайшоў адзіны дзень галасавання, у рамках якога быў выбраны новы дэпутацкі корпус.
"Ад адных выбараў да іншых. Час няпросты. Але пакуль што палову шляху мы прайшлі даволі паспяхова. Дай бог, каб і да выбараў так было", - адзначыў ён.
Назіральнікаў будзе больш
Лукашэнка і Карпенка таксама абмеркавалі некаторыя дэталі наконт выбараў-2025. У прыватнасці, размова ішла аб запрашэнні міжнародных назіральнікаў.
Кіраўнік ЦВК паведаміў, што іх можа быць удвая больш, чым у адзіны дзень галасавання. Тады назіральнікаў было 294.
"Думаю, што лічба можа вырасці ў паўтара-два разы", - сказаў Карпенка, яго словы прывяла
БелТА.
Кіраўнік беларускага Цэнтрбізіркама растлумачыў, што традыцыйна плануецца запрасіць назіральнікаў ад СНД і ШАС. Таксама могуць прыехаць прадстаўнікі цэнтральных выбарчых камісій з краін Еўропы, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"