https://bel.sputnik.by/20240612/zakharava-pradstank-abse-pa-svabodze-sm-zho-shmat-gado-ne-pratsue-1087075195.html
Захарава: прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ ўжо шмат гадоў не працуе
Захарава: прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ ўжо шмат гадоў не працуе
Sputnik Беларусь
Некалькі гадоў таму Еўрапейскі парламент прыняў дакумент, які ўказвае на неабходнасць супрацьдзеяння СМІ з РФ. 12.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-12T11:05+0300
2024-06-12T11:05+0300
2024-06-12T11:05+0300
марыя захарава
мзс рф
смі
свабода смі
еўрасаюз
навіны
грамадства
палітыка
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/11/1085542377_0:96:3065:1820_1920x0_80_0_0_6c52c6f356166275202d48b8e6dab810.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейру ўжо шмат гадоў заяўляе, што вядзе "ціхую дыпламатыю", у той час як расійскіх журналістаў прыгнятаюць і забіваюць, сказала афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.Афіцыйны прадстаўнік ведамства звярнула ўвагу на тое, што на гэтай пасадзе ёсць мноства функцый, але Рыбейру абясцэніла існаванне самога інстытута.Расійскія СМІ на ЗахадзеСітуацыя з расійскімі СМІ на Захадзе ў апошнія гады становіцца ўсё больш складанай. Восенню 2016 года Еўрапейскі парламент прыняў дакумент, які ўказвае на неабходнасць супрацьдзеяння СМІ з РФ.У рэзалюцыі еўрапарламентарыі галоўнай пагрозай назвалі Sputnik і RT. Шэраг заходніх палітыкаў, у тым ліку амерыканскія сенатары і кангрэсмены, а таксама прэзідэнт Францыі, абвінавачвалі Sputnik і RT ва ўмяшанні ў выбары, але доказаў не прадставілі. Масква назвала дадзеныя заявы галаслоўнымі.За гэтыя гады ЕС ужо ўвёў санкцыі супраць найбуйнейшых расійскіх СМІ, забараніўшы іх вяшчанне на тэрыторыі Еўрасаюза. Такое рашэнне было прынята без звароту ў суд ці да нацыянальных рэгулятараў у краінах ЕС, якія адказваюць за медыярынкі сваіх краін.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240517/es-zabaran-vyashchanne-trokh-rasyskkh-sm-1086286144.html
еўрасаюз
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/11/1085542377_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_cdffffc1378b069fd26f885bdfba1b4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, мзс рф, смі, свабода смі, еўрасаюз, навіны , грамадства, палітыка, у свеце, расія, еўрапейскі парламент, sputnik, rt, абсе
марыя захарава, мзс рф, смі, свабода смі, еўрасаюз, навіны , грамадства, палітыка, у свеце, расія, еўрапейскі парламент, sputnik, rt, абсе
Захарава: прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ ўжо шмат гадоў не працуе
Некалькі гадоў таму Еўрапейскі парламент прыняў дакумент, які ўказвае на неабходнасць супрацьдзеяння СМІ з РФ.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейру ўжо шмат гадоў заяўляе, што вядзе "ціхую дыпламатыю", у той час як расійскіх журналістаў прыгнятаюць і забіваюць, сказала афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.
"Гэтая арганізацыя ў прынцыпе не працуе, не выконвае нічога з таго, што заяўлена і нядрэнна аплачваецца краінамі-членамі. Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе слова не працуе ўжо шмат гадоў", - заявіла яна ў эфіры радыё Sputnik.
Афіцыйны прадстаўнік ведамства звярнула ўвагу на тое, што на гэтай пасадзе ёсць мноства функцый, але Рыбейру абясцэніла існаванне самога інстытута.
"За час ціхай яе дыпламатыі колькі расійскіх журналістаў было ўзарвана па загадзе кіеўскага рэжыму.., колькі журналістаў было забіта, да іх ужыты былі сілавыя меры ўздзеяння, колькі журналістаў было выслана, колькі СМІ было пазачынена, а яна ўсё ціхую дыпламатыю вядзе", - канстатавала Захарава.
Сітуацыя з расійскімі СМІ на Захадзе ў апошнія гады становіцца ўсё больш складанай. Восенню 2016 года Еўрапейскі парламент прыняў дакумент, які ўказвае на неабходнасць супрацьдзеяння СМІ з РФ.
У рэзалюцыі еўрапарламентарыі галоўнай пагрозай назвалі Sputnik і RT. Шэраг заходніх палітыкаў, у тым ліку амерыканскія сенатары і кангрэсмены, а таксама прэзідэнт Францыі, абвінавачвалі Sputnik і RT ва ўмяшанні ў выбары, але доказаў не прадставілі. Масква назвала дадзеныя заявы галаслоўнымі.
За гэтыя гады ЕС ужо ўвёў санкцыі супраць найбуйнейшых расійскіх СМІ, забараніўшы іх вяшчанне на тэрыторыі Еўрасаюза. Такое рашэнне было прынята без звароту ў суд ці да нацыянальных рэгулятараў у краінах ЕС, якія адказваюць за медыярынкі сваіх краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"