https://bel.sputnik.by/20240613/karabl-rasyskaga-flotu-rachysta-sustrel-na-kube--vdea-1087108492.html
Караблі расійскага флоту ўрачыста сустрэлі на Кубе – відэа
Караблі расійскага флоту ўрачыста сустрэлі на Кубе – відэа
Sputnik Беларусь
Карабельная група Паўночнага флоту Расіі прыбыла з афіцыйным візітам на Кубу. Як сустракалі гасцей – глядзіце на відэа. 13.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-13T11:07+0300
2024-06-13T11:07+0300
2024-06-13T11:07+0300
відэа
відэа
фрэгат "адмирал флота советского союза горшков"
вмф рф
бяспека
куба
расія
у свеце
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0d/1087105248_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_c6fab317602245f9db211a55d3b19217.jpg
У складзе карабельнай групы – фрэгат "Адмирал Горшков", атамная падводная лодка "Казань", танкер "Академик Пашин" і буксір "Николай Чикер". Ваенныя судны і караблі суправаджэння прыйшлі ў Гавану пасля вучэнняў па выкарыстанні высокадакладнай зброі ў Атлантычным акіяне.Улады Гаваны адсалютавалі расійскім караблям 21-м артылерыйскім залпам, а жыхары горада прыйшлі ў гавань, каб паглядзець як судны заходзяць на рэйд. Кадры прыбыцця публікуе Мінабароны Расіі.Расійскіх маракоў сустрэў другі камандуючы ВМФ Кубы капітан флатыліі Хасэ Луіс Саута і пасол Расіі на Кубе Віктар Каранелі.З 13 па 15 чэрвеня ў вячэрні час кубінцы змогуць трапіць на борт "Адмирала Горшкова".Падчас візіту на Кубу расійскія маракі сустрэнуцца з кіраўніцтвам ВМФ Кубы і губернатарам Гаваны Янэт Эрнандэс і наведаюць вядомыя месцы краіны.Карабельная група Паўночнага флоту, узначаленая фрэгатам "Адмирал флота Советского Союза Горшков", да заходу на Кубу здзейсніла трансатлантычны пераход. Такі ж шлях прарабіў атамны падводны ракетны крэйсер "Казань". "Адмирал Горшков" і АПЛ "Казань" з’яўляюцца носьбітамі сучаснай высокадакладнай ракетнай зброі, у тым ліку гіпергукавых ракет "Циркон", крылатых ракет "Калибр" і супрацькарабельных ракет "Оникс".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
куба
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/0d/1087105248_237:0:1677:1080_1920x0_80_0_0_43be330380537430ce32f65ea40c560f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, фрэгат "адмирал флота советского союза горшков", вмф рф, бяспека, куба, расія, у свеце, видео, міністэрства абароны рф
відэа, фрэгат "адмирал флота советского союза горшков", вмф рф, бяспека, куба, расія, у свеце, видео, міністэрства абароны рф
Караблі расійскага флоту ўрачыста сустрэлі на Кубе – відэа
Карабельная група Паўночнага флоту Расіі прыбыла з афіцыйным візітам на Кубу. Як сустракалі гасцей – глядзіце на відэа.
У складзе карабельнай групы – фрэгат "Адмирал Горшков", атамная падводная лодка "Казань", танкер "Академик Пашин" і буксір "Николай Чикер". Ваенныя судны і караблі суправаджэння прыйшлі ў Гавану пасля вучэнняў па выкарыстанні высокадакладнай зброі ў Атлантычным акіяне.
Улады Гаваны адсалютавалі расійскім караблям 21-м артылерыйскім залпам, а жыхары горада прыйшлі ў гавань, каб паглядзець як судны заходзяць на рэйд. Кадры прыбыцця публікуе Мінабароны Расіі.
Расійскіх маракоў сустрэў другі камандуючы ВМФ Кубы капітан флатыліі Хасэ Луіс Саута і пасол Расіі на Кубе Віктар Каранелі.
З 13 па 15 чэрвеня ў вячэрні час кубінцы змогуць трапіць на борт "Адмирала Горшкова".
Падчас візіту на Кубу расійскія маракі сустрэнуцца з кіраўніцтвам ВМФ Кубы і губернатарам Гаваны Янэт Эрнандэс і наведаюць вядомыя месцы краіны.
Карабельная група Паўночнага флоту, узначаленая фрэгатам "Адмирал флота Советского Союза Горшков", да заходу на Кубу здзейсніла трансатлантычны пераход. Такі ж шлях прарабіў атамны падводны ракетны крэйсер "Казань". "Адмирал Горшков" і АПЛ "Казань" з’яўляюцца носьбітамі сучаснай высокадакладнай ракетнай зброі, у тым ліку гіпергукавых ракет "Циркон", крылатых ракет "Калибр" і супрацькарабельных ракет "Оникс".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"