https://bel.sputnik.by/20240613/lukashenka-pryznachy-novaga-mnstra-nfarmatsy-1087113899.html
Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі
Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі
Sputnik Беларусь
У 2017 годзе Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ" і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу. 13.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-13T12:49+0300
2024-06-13T12:49+0300
2024-06-13T13:00+0300
аляксандр лукашэнка
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь
кадравы дзень
палітыка
смі
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
марат маркаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102798/93/1027989344_0:80:1352:840_1920x0_80_0_0_3ef61d0e097bf39adbe46e627aadc4eb.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў старшыню праўлення тэлеканала АНТ Марата Маркава на пасаду міністра інфармацыі рэспублікі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Беларусі. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (цяпер гэта Ваенная акадэмія Беларусі). Потым вучыўся на юрыдычным факультэце БДУ і ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.Некалькі гадоў працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, дайшоўшы да пазіцыі першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У канцы 2011 года Маркава прызначылі намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі.У 2017 годзе Марат Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ", і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу. Сярод шырокай аўдыторыі вядомы як вядучы тэлеперадач "Крупным планом" (канал "Беларусь 1") і "Марков. Ничего личного" (канал "АНТ"). У гэтых праграмах ён браў інтэрв’ю ў вядомых людзей.У сваю чаргу тэлеканал АНТ узначаліў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Луцкага на пасаду кіраўніка тэлеканала АНТ (ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"), паведамляе telegram-канал "Пул Першага".Пры гэтым не так даўно Ігар Луцкі стаў таксама кіраўніком Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.Да працы ў парламенце, куды яго выбралі ў 2024 годзе, Луцкі прыкладна тры гады быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240523/lukashenka-pryznachy-novaga-kranka-genshtaba-1086468371.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102798/93/1027989344_50:0:1297:935_1920x0_80_0_0_711d1a1b73659ed54f82d948f6370e42.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, кадравы дзень, палітыка, смі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, марат маркаў
аляксандр лукашэнка, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, кадравы дзень, палітыка, смі, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, марат маркаў
Лукашэнка прызначыў новага міністра інфармацыі
12:49 13.06.2024 (абноўлена: 13:00 13.06.2024) У 2017 годзе Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ" і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў старшыню праўлення тэлеканала АНТ Марата Маркава на пасаду міністра інфармацыі рэспублікі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Беларусі. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (цяпер гэта Ваенная акадэмія Беларусі). Потым вучыўся на юрыдычным факультэце БДУ і ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
Некалькі гадоў працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, дайшоўшы да пазіцыі першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У канцы 2011 года Маркава прызначылі намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі.
У 2017 годзе Марат Маркаў узначаліў тэлеканал "АНТ", і на гэтай пасадзе прапрацаваў да гэтага часу. Сярод шырокай аўдыторыі вядомы як вядучы тэлеперадач "Крупным планом" (канал "Беларусь 1") і "Марков. Ничего личного" (канал "АНТ"). У гэтых праграмах ён браў інтэрв’ю ў вядомых людзей.
У сваю чаргу тэлеканал АНТ узначаліў былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне Ігара Луцкага на пасаду кіраўніка тэлеканала АНТ (ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал"), паведамляе telegram-канал "Пул Першага".
Пры гэтым не так даўно Ігар Луцкі стаў таксама кіраўніком Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
Да працы ў парламенце, куды яго выбралі ў 2024 годзе, Луцкі прыкладна тры гады быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"