Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мезенцаў: саюзны рынак электраэнергіі практычна сфарміраваны

© Пресс-служба президента БеларусиДзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2024
Падпісацца
Стварэнне аб’яднанага рынку ўмацуе энергетычны патэнцыял Саюзнай дзяржавы, зараз Мінск і Масква распрацоўваюць правілы работы на ім.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Адзіны рынак электраэнергіі Беларусі і Расіі практычна сфарміраваны, паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

"Размова аб фарміраванні такога рынку ішла ў сувязі з патэнцыялам беларускай атамнай энергетыкі. Гэта важнае пытанне, вельмі тонкае, знакавае. Прафесіяналы адкажуць на яго ў хуткім часе", - сказаў ён у інтэрв’ю "Российской газете".

У лютым гэтага года паведамлялася, што агульны рынак электраэнергіі гатоў да першага этапу працы. Ён прадугледжвае пачатак гандлю электрычнасцю паміж упаўнаважанымі арганізацыямі.
На другім этапе будзе больш глыбокая інтэграцыя ў электраэнергетыцы з пашырэннем удзельнікаў рынку і арганізацыяй адзінага тэхналагічнага працэсу аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення.
У перспектыве плануецца сінхранізаваць аб’яднаны рынак электраэнергіі СД з агульным рынкам электраэнергіі ЕАЭС.
Акрамя таго, зараз Мінск і Масква вядуць работу над фарміраваннем аб’яднанага рынку газу.
Як раней заяўляў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, пазіцыя беларускага боку ў тым, каб працэсы фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі і газу былі ўзаемаўвязаны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Энергасетка БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 06.06.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Каранкевіч: Беларусь і Расія прасунуліся наперад у стварэнні агульных энергарынкаў
Стужка навiн
0