https://bel.sputnik.by/20240613/mzs-belarus-vyklcha-pasla-z-armen-1087120386.html
МЗС: Беларусь выклікае пасла з Арменіі
МЗС: Беларусь выклікае пасла з Арменіі
Sputnik Беларусь
Прадстаўнік пасольства Арменіі ў чацвер быў выкліканы ў МЗС Беларусі для тлумачэнняў. 13.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-13T16:19+0300
2024-06-13T16:19+0300
2024-06-13T16:26+0300
мзс беларусі
нікол пашынян
арменія
анатоль глаз
у беларусі
беларусь
у свеце
адкб
аляксандр лукашэнка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_0:224:3128:1984_1920x0_80_0_0_e43a62967f689cd8148ab8786d9010a3.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Анатоль Глаз.Паводле яго слоў, беларускі бок бачыць, што ў Арменіі складваецца складаная сітуацыя ва ўнутранай палітыцы, што прыводзіць да абвастрэння супрацьстаяння.Анатоль Глаз расказаў, што прадстаўнік армянскага пасольства быў выкліканы сёння ў беларускае знешнепалітычнае ведамства, каб растлумачыць сітуацыю.Афіцыйны прадстаўнік МЗС звярнуў увагу, што адцягненне ўвагі ад унутрыпалітычнай праблематыкі пры дапамозе вобраза знешняга ворага з’яўляецца недальнабачным рашэннем.Пасля чаго нагадаў, што Мінск і Ерэван звязаны блізкімі, дружалюбнымі адносінамі і агульнай гісторыяй, а таксама ўзаемным гандлем і выгаднымі дзелавымі кантактамі.У завяршэнне беларускі дыпламат нагадаў, што Беларусь ніколі не рабіла нічога на шкоду і не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Арменіі, таму што паважае народ гэтай краіны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240613/krutoy-prakamentsrava-zayavu-pashynyana-1087117560.html
арменія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/18/1084838716_211:0:2942:2048_1920x0_80_0_0_933069b9f6ef45c4625002b20047d62b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, нікол пашынян, арменія, анатоль глаз, у беларусі, беларусь, у свеце, адкб, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
мзс беларусі, нікол пашынян, арменія, анатоль глаз, у беларусі, беларусь, у свеце, адкб, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка
МЗС: Беларусь выклікае пасла з Арменіі
16:19 13.06.2024 (абноўлена: 16:26 13.06.2024) Прадстаўнік пасольства Арменіі ў чацвер быў выкліканы ў МЗС Беларусі для тлумачэнняў.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС краіны Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, беларускі бок бачыць, што ў Арменіі складваецца складаная сітуацыя ва ўнутранай палітыцы, што прыводзіць да абвастрэння супрацьстаяння.
"І ў розных людзей, вядома, розная рэзістэнтнасць да сур’ёзных эмацыянальных нагрузак. Гэта мы можам зразумець. Але мы не разумеем – пры чым тут Беларусь?" - адзначыў беларускі дыпламат.
Анатоль Глаз расказаў, што прадстаўнік армянскага пасольства быў выкліканы сёння ў беларускае знешнепалітычнае ведамства, каб растлумачыць сітуацыю.
"Улічваючы развіццё сітуацыі, наш пасол з Ерэвана (Аляксандр Канюк - Sputnik) у бліжэйшы час таксама прыбудзе ў Мінск", - запэўніў ён.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС звярнуў увагу, што адцягненне ўвагі ад унутрыпалітычнай праблематыкі пры дапамозе вобраза знешняга ворага з’яўляецца недальнабачным рашэннем.
Пасля чаго нагадаў, што Мінск і Ерэван звязаны блізкімі, дружалюбнымі адносінамі і агульнай гісторыяй, а таксама ўзаемным гандлем і выгаднымі дзелавымі кантактамі.
"Мы не збіраемся гэтыя адносіны пагаршаць, колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага не падштурхоўвалі знешнія гульцы", - падкрэсліў Анатоль Глаз.
У завяршэнне беларускі дыпламат нагадаў, што Беларусь ніколі не рабіла нічога на шкоду і не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Арменіі, таму што паважае народ гэтай краіны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"