Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пуцін падтрымаў ініцыятыву Беларусі ў знешняй палітыцы

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2024
Падпісацца
Расійскі бок выступае за фарміраванне шматпалярнага свету, які дасць магчымасць забяспечыць устойлівае развіццё для ўсіх краін.
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў ініцыятыву Беларусі аб распрацоўцы Хартыі разнастайнасці для XXI стагоддзя.
У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС кіраўнік расійскай дзяржавы сказаў, што падтрымлівае "ініцыятыву беларускіх сяброў, распрацаваць праграмны дакумент, Хартыю шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі".
У сувязі з гэтым Уладзімір Пуцін даручыў расійскаму знешнепалітычнаму ведамству прапрацаваць такі дакумент з партнёрамі і ўсімі зацікаўленымі бакамі.
"Лічу важным і прашу глыбока прапрацаваць такі дакумент з нашымі партнёрамі і з усімі зацікаўленымі дзяржавамі", - сказаў расійскі лідар.
Раней у кастрычніку 2023 года кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік выступіў з адпаведнай ініцыятывай на міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца".
Паводле яго слоў, беларускі бок фармуліраваў ідэю аб падрыхтоўцы Хартыі разнастайнасці для XXI стагоддзя. У гэтым дакуменце краіны глабальных Усходу і Поўдня, якія з’яўляюцца большасцю ў свеце, маглі б адлюстраваць свае прынцыпы фарміравання справядлівага сусветнага парадку. У гэтым працэсе можа прыняць удзел і Захад.
Беларускі міністр замежных спраў заклікаў прадумаць дзеянні, якія дапамогуць спыніць эскалацыю, што знішчыла ўзаемны давер.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2024
Пуцін: свет мяняецца, як раней ужо не будзе
Стужка навiн
0