Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2024 года

© Sputnik / Юлія ХвошчЯкі сёння дзень: 15 чэрвеня 2024 года
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.06.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.
Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, рускі паэт Канстанцін Бальмонт і французскі рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.
У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.
На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.
Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівы дзень. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.
Стужка навiн
0