https://bel.sputnik.by/20240616/pratsenty-spazhyvetskkh-mkrapazyk-planuetstsa-abmezhavats-1087127616.html
Працэнты спажывецкіх мікрапазык плануецца абмежаваць
Працэнты спажывецкіх мікрапазык плануецца абмежаваць
Sputnik Беларусь
У парламент паступіў новы законапраект аб крэдытах, якія не звязаны з бізнесам і бяруцца на асабістыя патрэбы. 16.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-16T10:48+0300
2024-06-16T10:48+0300
2024-06-16T10:48+0300
крэдыт
крэдытаванне
пазыка
грамадства
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
эканоміка
фінансы
у беларусі
беларусь
законапраект
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_0:192:2960:1857_1920x0_80_0_0_a89090bf6fe9a3c542372b7d723a2cf4.jpg
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Новыя нормы па спажывецкіх крэдытах і мікрапазыках могуць з’явіцца ў Беларусі, вынікае з законапраекта "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Па даных сайта Палаты прадстаўнікоў, гэты дакумент ужо ўнесены ў парламент і рыхтуецца да першага чытання.Ён будзе датычыцца крэдытаў, якія фізічныя асобы бяруць для асабістых патрэб, але не для прадпрымальніцкай дзейнасці. Размова ідзе і аб мікрапазыках не больш як на 15 тыс базавых велічынь (цяпер гэта 600 тыс рублёў).Як растлумачылі Sputnik Беларусь у Нацбанку, адно з новаўвядзенняў – абмежаванне працэнтаў па мікрапазыках (спажывецкіх).Банкі абавязаныІншая навіна ў тым, што банкі і мікрафінансавыя арганізацыі будуць абавязаны інфармаваць грамадзян да заключэння дагавораў аб перавышэнні памеру ўстаноўленых паказчыкаў пазыковай нагрузкі (забяспечанасці крэдыту), каб кліент мог прыняць узважанае рашэнне.Прадугледжваецца, што фізічныя асобы не будуць аплачваць паслугі індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асоб па заключэнні дагавораў аб спажывецкіх крэдытах (мікрапазыках), па афармленні дакументаў на крэдыт.Адтэрміноўкі плацяжоўЯк і анансавалася раней, прапанавана, каб грамадзяне атрымлівалі адтэрміноўку плацяжоў па спажывецкім крэдыце або мікрапазыцы ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Мінімальная адтэрміноўка – тры месяцы.Пад цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі маюцца на ўвазе:Калі дакумент прымуць, то ён пачне працаваць праз дзевяць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240430/chek-zhyll-prandeksaval--mnskay-voblasts-1085820937.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036891_115:0:2846:2048_1920x0_80_0_0_848b9ce5687e3ee4562fda8596d595bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крэдыт, крэдытаванне, пазыка, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь, законапраект, навіны
крэдыт, крэдытаванне, пазыка, грамадства, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь, законапраект, навіны
Працэнты спажывецкіх мікрапазык плануецца абмежаваць
У парламент паступіў новы законапраект аб крэдытах, якія не звязаны з бізнесам і бяруцца на асабістыя патрэбы.
МІНСК, 16 чэр – Sputnik. Новыя нормы па спажывецкіх крэдытах і мікрапазыках могуць з’явіцца ў Беларусі, вынікае з законапраекта "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)", які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Па даных сайта Палаты прадстаўнікоў, гэты дакумент ужо ўнесены ў парламент і рыхтуецца да першага чытання.
Ён будзе датычыцца крэдытаў, якія фізічныя асобы бяруць для асабістых патрэб, але не для прадпрымальніцкай дзейнасці. Размова ідзе і аб мікрапазыках не больш як на 15 тыс базавых велічынь (цяпер гэта 600 тыс рублёў).
Як растлумачылі Sputnik Беларусь у Нацбанку, адно з новаўвядзенняў – абмежаванне працэнтаў па мікрапазыках (спажывецкіх).
"…Не больш за суму мікрапазыкі пры тэрміне вяртання да года і двухразовую суму мікрапазыкі пры тэрміне звыш года", - паведаміў банкаўскі рэгулятар.
Іншая навіна ў тым, што банкі і мікрафінансавыя арганізацыі будуць абавязаны інфармаваць грамадзян да заключэння дагавораў аб перавышэнні памеру ўстаноўленых паказчыкаў пазыковай нагрузкі (забяспечанасці крэдыту), каб кліент мог прыняць узважанае рашэнне.
Прадугледжваецца, што фізічныя асобы не будуць аплачваць паслугі індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асоб па заключэнні дагавораў аб спажывецкіх крэдытах (мікрапазыках), па афармленні дакументаў на крэдыт.
Як і анансавалася раней, прапанавана, каб грамадзяне атрымлівалі адтэрміноўку плацяжоў па спажывецкім крэдыце або мікрапазыцы ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Мінімальная адтэрміноўка – тры месяцы.
Пад цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі маюцца на ўвазе:
страта працы або прызнанне чалавека непрацаздольным;
павелічэнне колькасці ўтрыманцаў;
працяглая непрацаздольнасць (40 і больш дзён).
Калі дакумент прымуць, то ён пачне працаваць праз дзевяць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"