https://bel.sputnik.by/20240617/konkurs-mya-andreya-stsenna-abyav-short-lst-2024-goda-1087225413.html
Конкурс імя Андрэя Сценіна аб’явіў шорт-ліст 2024 года
Конкурс імя Андрэя Сценіна аб’явіў шорт-ліст 2024 года
Sputnik Беларусь
Уладальнікаў узнагарод прэстыжнага міжнароднага конкурсу журы аб’явіць у верасні бягучага года. 17.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-17T18:52+0300
2024-06-17T18:52+0300
2024-06-17T18:52+0300
фота
фота
фотастужка
фотаздымкі
конкурс
міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна
андрэй сценін
медыягрупа "россия сегодня"
расія
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/11/1087193175_0:156:3071:1883_1920x0_80_0_0_2fd8805aa968c93572cb5b71dfdbea7b.jpg
Лаўрэаты 2024 года, якія ўвайшлі ў шорт-ліст юбілейнага Х Міжнароднага конкурсу для маладых фотарэпарцёраў памяці Андрэя Сценіна, аб’яўлены ў Маскве.Іх поўны спісак, як і падборку фатаграфій са шорт-ліста можна ўбачыць на рускай і англійскай версіях сайта конкурсу.Прытрымліваючыся традыцыі, шорт-ліст, удзельнікаў якога вызначыла міжнароднае журы конкурсу, не ўключае ўказанне прызавых месцаў: яны будуць аб’яўлены разам з уладальнікам галоўнага прыза ў верасні. У юбілейны для конкурсу год міжнароднае журы ўпершыню складаецца толькі з фотажурналістаў-уладальнікаў Гран-пры конкурсу розных гадоў.З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў конкурсу імя Сценіна шырыцца. У 2024 годзе ў конкурсны шорт-ліст упершыню ўвайшлі работы з Сірыі, ПАР і М’янмы. Усяго ж ён аб’яднаў адзіночныя здымкі і серыі маладых фотарэпарцёраў з 10-ці краін. Агульная колькасць работ, якія ацаніла міжнароднае журы конкурсу ў 2024 годзе, склала каля дзвюх тысяч ад 557 удзельнікаў з 36 краін, такіх як Расія, Індыя, Іран, Кітай, Італія, ЗША, Іспанія, Вялікабрытанія, ПАР, Польшча, Францыя, Эквадор, Сірыя, Мексіка і іншых.Куратар конкурсу імя Андрэя Сценіна Аксана Алейнік пракаменціравала аб’яву шорт-ліста: "Адным з найважнейшых этапаў нашага конкурсу з’яўляецца праца журы. У юбілейным для конкурсу імя Андрэя Сценіна годзе мы запрасілі да ўдзелу ў журы ўладальнікаў Гран-пры нашага конкурсу папярэдніх гадоў. Гэта фатографы з розных краін свету, якія зараз ужо сталі прызнанымі майстрамі са сваёй экспертнай думкай. Яны пацвердзілі свой высокі прафесійны ўзровень, выбраўшы ў шорт-ліст з вялікай і вельмі шматаблічнай масы фатаграфій, якія паступілі на конкурс, сапраўды таленавітыя работы. Я ўсіх запрашаю зайсці на сайт нашага конкурсу і пазнаёміцца з імі. Маладыя фатографы працягваюць радаваць нас сваімі работамі, і мы шчаслівы дапамагаць ім на старце кар’еры".У планах конкурсу да канца года даць старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету.Пра конкурсМіжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists (Расія), партал Russian Photo (Расія), партал Photo-study.ru (Расія).Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/11/1087193175_256:0:2987:2048_1920x0_80_0_0_69235de53b154abeae5f27e5d26ba0ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фота, фотастужка, фотаздымкі, конкурс, міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, медыягрупа "россия сегодня", расія, грамадства, у свеце, смі, фото, культура
фота, фотастужка, фотаздымкі, конкурс, міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя андрэя сценіна, андрэй сценін, медыягрупа "россия сегодня", расія, грамадства, у свеце, смі, фото, культура
Конкурс імя Андрэя Сценіна аб’явіў шорт-ліст 2024 года
Уладальнікаў узнагарод прэстыжнага міжнароднага конкурсу журы аб’явіць у верасні бягучага года.
Лаўрэаты 2024 года, якія ўвайшлі ў шорт-ліст юбілейнага Х Міжнароднага конкурсу для маладых фотарэпарцёраў памяці Андрэя Сценіна, аб’яўлены ў Маскве.
Іх поўны спісак, як і падборку фатаграфій са шорт-ліста можна ўбачыць на
рускай і
англійскай версіях сайта конкурсу.
Прытрымліваючыся традыцыі, шорт-ліст, удзельнікаў якога вызначыла міжнароднае журы конкурсу, не ўключае ўказанне прызавых месцаў: яны будуць аб’яўлены разам з уладальнікам галоўнага прыза ў верасні. У юбілейны для конкурсу год міжнароднае журы ўпершыню складаецца толькі з фотажурналістаў-уладальнікаў Гран-пры конкурсу розных гадоў.
Ледакол Капітан Касалапаў
Рэальны клімат Паўднёвага Судана
"Дзецям страшна, а я ж сам бацька"
Паглядзець у вочы чалавеку
З кожным годам геаграфія ўдзельнікаў конкурсу імя Сценіна шырыцца. У 2024 годзе ў конкурсны шорт-ліст упершыню ўвайшлі работы з Сірыі, ПАР і М’янмы. Усяго ж ён аб’яднаў адзіночныя здымкі і серыі маладых фотарэпарцёраў з 10-ці краін. Агульная колькасць работ, якія ацаніла міжнароднае журы конкурсу ў 2024 годзе, склала каля дзвюх тысяч ад 557 удзельнікаў з 36 краін, такіх як Расія, Індыя, Іран, Кітай, Італія, ЗША, Іспанія, Вялікабрытанія, ПАР, Польшча, Францыя, Эквадор, Сірыя, Мексіка і іншых.
Куратар конкурсу імя Андрэя Сценіна Аксана Алейнік пракаменціравала аб’яву шорт-ліста: "Адным з найважнейшых этапаў нашага конкурсу з’яўляецца праца журы. У юбілейным для конкурсу імя Андрэя Сценіна годзе мы запрасілі да ўдзелу ў журы ўладальнікаў Гран-пры нашага конкурсу папярэдніх гадоў. Гэта фатографы з розных краін свету, якія зараз ужо сталі прызнанымі майстрамі са сваёй экспертнай думкай. Яны пацвердзілі свой высокі прафесійны ўзровень, выбраўшы ў шорт-ліст з вялікай і вельмі шматаблічнай масы фатаграфій, якія паступілі на конкурс, сапраўды таленавітыя работы. Я ўсіх запрашаю зайсці на сайт нашага конкурсу і пазнаёміцца з імі. Маладыя фатографы працягваюць радаваць нас сваімі работамі, і мы шчаслівы дапамагаць ім на старце кар’еры".
У планах конкурсу да канца года даць старт традыцыйнаму роўд-шоу пераможцаў па гарадах свету.
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны медыягрупай "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сабе за мэту падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў – таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.
Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik (Міжнароднае), тэлеканал і партал RT (Міжнароднае), медыяхолдынг Independent Media (ПАР), агенцтва навін ANA (ПАР), Shanghai United Media Group (SUMG) (Кітай), інтэрнэт-партал газеты China Daily (Кітай), інтэрнэт-партал The Paper (Кітай), медыясетка Al Mayadeen (Ліван).
У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць Саюз журналістаў Расіі, інфармацыйны партал YOung JOurnalists (Расія), партал Russian Photo (Расія), партал Photo-study.ru (Расія).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"