Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Небензя: рэжым Зяленскага недагавораздольны

© Sputnik / Нэнси Сисель / Перайсці ў медыябанкПастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небензя
Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небензя - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2024
Падпісацца
Расійскі бок неаднаразова паказваў, што гатоў да перагавораў, аднак Кіеў на заканадаўчым узроўні ўвёў забарону на іх.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Рэжым Уладзіміра Зяленскага недагавораздольны, Масква ў гэтым пераканалася, заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небензя.
Ён падкрэсліў, што Масква неаднаразова гаварыла аб сваёй гатоўнасці да дыялогу. Так, у красавіку 2022 года расійскія перагаворшчыкі парафіравалі Стамбульскія дамоўленасці, на якіх таксама быў подпіс і кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі.
Аднак, на думку пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН, такі аператыўны выхад на мірнае ўрэгуляванне "англасаксонскім "спонсарам" Кіева быў відавочна не патрэбен". Таму яны зрабілі ўсё, каб гэтаму перашкодзіць. У прыватнасці, ва Украіну прыехаў Барыс Джонсан, які на той момант быў прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі, і запэўніў Кіеў, што трэба працягваць ваяваць.

"Адзіная заканамерная выснова, якую мы зрабілі ў выніку – рэжым Зяленскага недагавораздольны", - падкрэсліў Небензя ў інтэрв’ю РІА Навіны.

Акрамя таго, Зяленскі восенню 2022 года выдаў указ, згодна з якім забараняліся ўсялякія перагаворы з Расіяй.
"Узнікае рытарычнае пытанне – ці магчыма дамовіцца без дыялогу? Зрэшты, такая абуральная непаслядоўнасць з’яўляецца "візітнай карткай" усёй знешняй палітыкі Кіева", - мяркуе расійскі пастаянны прадстаўнік.

Расійска-ўкраінскія перагаворы

Першыя перагаворы паміж Масквой і Кіевам пасля пачатку СВА прайшлі ў Беларусі ў пачатку сакавіка 2022 года, але істотных вынікаў яны не далі.
Потым былі сустрэчы ў Турцыі. Тады Масква ўпершыню атрымала ад Кіева зафіксаваныя на паперы прынцыпы магчымага будучага дагавора.
Асобнымі пунктамі ў тым дакуменце былі абавязацельствы па пазаблокавым статусе Украіны, адмове Кіева ад размяшчэння на сваёй тэрыторыі замежных узбраенняў, у тым ліку ядзернай зброі.
Затым былі дыстанцыйныя раўнды з выкарыстаннем відэасувязі, аднак неўзабаве перагаворы зайшлі ў тупік.
Расійскі бок неаднаразова паведамляў, што гатоў да перагавораў, проста іх няма з кім весці, бо Кіеў сам сабе забараніў перагаворы з Масквой.
Акрамя таго, на мінулым тыдні расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў умовы для мірнага ўрэгулявання сітуацыі. Паводле яго слоў, Кіеў павінен прызнаць тэрытарыяльныя рэаліі, а менавіта статус Крыма, Севастопаля, ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцей як расійскіх рэгіёнаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 14.06.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў: адмовы Захаду ад мірных прапаноў Расіі да дабра не прыводзілі
Стужка навiн
0