https://bel.sputnik.by/20240617/valodzn-u-kozhnaga-studenta-belarusa--ras-pavnna-byts-pushknskaya-karta-1087222602.html
Валодзін: у кожнага студэнта-беларуса ў Расіі павінна быць Пушкінская карта
Валодзін: у кожнага студэнта-беларуса ў Расіі павінна быць Пушкінская карта
Sputnik Беларусь
Спікер Дзярждумы РФ таксама прапанаваў павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ ў прыгранічных рэгіёнах і стварыць маладзёжны лагер. 17.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-17T17:59+0300
2024-06-17T17:59+0300
2024-06-17T18:02+0300
вячаслаў валодзін
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
адукацыя
вышэйшая адукацыя
грамадства
вну
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/11/1087218767_0:243:2500:1649_1920x0_80_0_0_18319fec1fc444dd61600acb6e5fc626.jpg
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Усе студэнты з Беларусі, якія атрымліваюць адукацыю ў Расіі, павінны быць забяспечаны Пушкінскай картай, лічыць спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.Гэтую думку ён агучыў на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РФ у панядзелак у Мінску.Пушкінская карта з’явілася ў Расіі ў верасні 2021 года. Гэты праект накіраваны на тое, каб моладзь магла за кошт дзяржавы павышаць свой культурны ўзровень. Расплачваючыся картай, можна, напрыклад, наведваць тэатры, канцэрты, а таксама кіно, калі дэманструецца фільмы вытворчасці РФ. Пушкінская карта прызначана для маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў уключна.Мэтавы набор і бюджэтныя месцы ў ВНУСтаршыня Дзярждумы Расіі таксама ўнёс прапанову ў рамках супрацоўніцтва з Беларуссю павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ, размешчаных у прыграніччы – Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай абласцях.Ён лічыць, што, улічваючы гэта, трэба даць "магчымасці павелічэння бюджэтных месцаў для паступлення, месцаў у аспірантуры як раз у ВНУ, якія знаходзяцца на сумежных тэрыторыях – Бранская, Смаленская, Пскоўская".Гэта пытанне спікер Дзярждумы ўвязаў з мэтавым наборам у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзякуючы якому будуць укамплектоўвацца прадпрыемствы як Беларусі, так і Расіі.Маладзёжныя лагерыАкрамя таго, на пасяджэнні ў Мінску спікер Дзярждумы прапанаваў пад эгідай парламенцкай структуры стварыць у Саюзнай дзяржаве маладзёжны лагер па аналогіі з "Артекам".Ён выказаў спадзяванне, што гэтая ідэя знойдзе падтрымку ва ўлад дзвюх краін.Паводле яго слоў, там бы "дзеці з дзвюх дзяржаў у рамках адзінай прасторы Саюзнай дзяржавы маглі б знаёміцца, адпачываць разам".Таксама ў такіх лагерах можна арганізоўваць семінары для педагогаў Расіі і Беларусі, дадаў спікер Дзярждумы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240617/belarusam-dlya-pastuplennya--vnu-ras-buduts-vydzyalyatstsa-granty-1087211444.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/11/1087218767_61:0:2284:1667_1920x0_80_0_0_7e6f60ad0e1449a8a8663cc622f0b1d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вячаслаў валодзін, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, адукацыя, вышэйшая адукацыя, грамадства, вну, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
вячаслаў валодзін, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, адукацыя, вышэйшая адукацыя, грамадства, вну, навіны , парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
Валодзін: у кожнага студэнта-беларуса ў Расіі павінна быць Пушкінская карта
17:59 17.06.2024 (абноўлена: 18:02 17.06.2024) Спікер Дзярждумы РФ таксама прапанаваў павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ ў прыгранічных рэгіёнах і стварыць маладзёжны лагер.
МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Усе студэнты з Беларусі, якія атрымліваюць адукацыю ў Расіі, павінны быць забяспечаны Пушкінскай картай, лічыць спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
Гэтую думку ён агучыў на пасяджэнні 66-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РФ у панядзелак у Мінску.
Пушкінская карта з’явілася ў Расіі ў верасні 2021 года. Гэты праект накіраваны на тое, каб моладзь магла за кошт дзяржавы павышаць свой культурны ўзровень. Расплачваючыся картай, можна, напрыклад, наведваць тэатры, канцэрты, а таксама кіно, калі дэманструецца фільмы вытворчасці РФ. Пушкінская карта прызначана для маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў уключна.
"Каб усе студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў расійскіх ВНУ, былі забяспечаны Пушкінскай картай", - сказаў Валодзін.
Мэтавы набор і бюджэтныя месцы ў ВНУ
Старшыня Дзярждумы Расіі таксама ўнёс прапанову ў рамках супрацоўніцтва з Беларуссю павялічыць колькасць бюджэтных месцаў у аспірантуры ВНУ, размешчаных у прыграніччы – Бранскай, Смаленскай, Пскоўскай абласцях.
"Калі мы гаворым аб развіцці адносін, у нас яны больш прасунуліся па шляху адзін да аднаго менавіта ў рэгіёнах", - адзначыў Валодзін.
Ён лічыць, што, улічваючы гэта, трэба даць "магчымасці павелічэння бюджэтных месцаў для паступлення, месцаў у аспірантуры як раз у ВНУ, якія знаходзяцца на сумежных тэрыторыях – Бранская, Смаленская, Пскоўская".
Гэта пытанне спікер Дзярждумы ўвязаў з мэтавым наборам у вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзякуючы якому будуць укамплектоўвацца прадпрыемствы як Беларусі, так і Расіі.
"Нам трэба, каб аспірантуры нашых ВНУ былі даступныя рабятам і з Расіі, і з Беларусі. Нам важна, каб у нас з вамі мэтавы набор дазваляў укамплектавацца кадрамі як прадпрыемствам адной краіны, так і іншай краіны", - падкрэсліў Валодзін.
Акрамя таго, на пасяджэнні ў Мінску спікер Дзярждумы прапанаваў пад эгідай парламенцкай структуры стварыць у Саюзнай дзяржаве маладзёжны лагер па аналогіі з "Артекам".
Ён выказаў спадзяванне, што гэтая ідэя знойдзе падтрымку ва ўлад дзвюх краін.
"…стварыць лагер для дзяцей, па аналогіі з "Артекам", але менавіта для рабят з Расіі і Беларусі на прыгранічнай тэрыторыі", - сказаў Валодзін, адзначыўшы, што такія лагеры можна стварыць у некалькіх рэгіёнах.
Паводле яго слоў, там бы "дзеці з дзвюх дзяржаў у рамках адзінай прасторы Саюзнай дзяржавы маглі б знаёміцца, адпачываць разам".
Таксама ў такіх лагерах можна арганізоўваць семінары для педагогаў Расіі і Беларусі, дадаў спікер Дзярждумы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"