https://bel.sputnik.by/20240618/starshynya-vyarkhonaga-suda-rf-pakhvalla-belarusk-zakon-ab-bankrutstve-1087256093.html
Старшыня Вярхоўнага суда РФ пахваліла беларускі закон аб банкруцтве
Старшыня Вярхоўнага суда РФ пахваліла беларускі закон аб банкруцтве
Sputnik Беларусь
Напярэдадні ў Сочы адкрыўся Форум старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС, у яго рабоце ўдзельнічае кіраўнік ВС Беларусі Валянцін Сукала. 18.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-18T17:59+0300
2024-06-18T17:59+0300
2024-06-18T18:03+0300
вярхоўны суд рб
брікс
сочы
расія
вярхоўны суд рф
навіны
у свеце
грамадства
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087254291_0:71:3072:1798_1920x0_80_0_0_460507714d41447d2b9f232a896d0478.jpg
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Старшыня Вярхоўнага суда Расіі Ірына Падносава пахваліла беларускае заканадаўства аб банкруцтве, адзначыўшы сцісласць і даходлівасць закона ў параўнанні з расійскім.Яна звярнула ўвагу на ўзаемасувязь судовых спрэчак і эканамічнага развіцця.Кіраўнік ВС Беларусі Валянцін Сукала, які прысутнічае на Форуме, растлумачыў, што раней у рэспубліцы быў залішні кантроль судовай сістэмы над кожным крокам банкрута."Літаральна кожны крок рэгуляваўся судом, занадта шмат было судовай адказнасці за працэдуру банкруцтва", - сказаў ён.Беларускія суддзі вырашылі спрасціць гэтую працэдуру, дадаў Сукала.Падносава назвала рашэнне беларускіх калег разумным.Форум у СочыЯк паведамлялася, у Сочы з 17 па 21 чэрвеня праходзіць Форум старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС. На мерапрыемства былі запрошаны старшыні вышэйшых судовых інстанцый Кітая, Ірана, Егіпта, Эфіопіі, ПАР, Індыі.Прысутнічае на мерапрыемстве і старшыня ВС Беларусі. У Вярхоўным судзе рэспублікі адзначалі, што гэта пасадзейнічае распаўсюджванню аб’ектыўнай інфармацыі аб краіне і яе судовай сістэме, умацаванню прафесійных сувязей, пашырэнню супрацоўніцтва з прадстаўнікамі судовых органаў дзяржаў БРІКС і абмену вопытам у вырашэнні актуальных прававых пытанняў.У рамках Форуму абмяркоўваюцца пытанні забеспячэння аднастайнасці судовай практыкі і абароны сацыяльных праў грамадзян. Увага таксама ўдзяляецца ўкараненню тэхналогій у судовыя працэсы, гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-удзельніц БРІКС, абароне праў інвестараў і абароне праў чалавека і асноўных свабод у крымінальным судаводстве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230414/lukashenka-prapanava-peratvaryts-sudovuyu-sferu--kranakh-snd-1074378710.html
сочы
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087254291_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_d27343559f608536d935fb0f53792086.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вярхоўны суд рб, брікс, сочы, расія, вярхоўны суд рф, навіны , у свеце, грамадства, эканоміка
вярхоўны суд рб, брікс, сочы, расія, вярхоўны суд рф, навіны , у свеце, грамадства, эканоміка
Старшыня Вярхоўнага суда РФ пахваліла беларускі закон аб банкруцтве
17:59 18.06.2024 (абноўлена: 18:03 18.06.2024) Напярэдадні ў Сочы адкрыўся Форум старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС, у яго рабоце ўдзельнічае кіраўнік ВС Беларусі Валянцін Сукала.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. Старшыня Вярхоўнага суда Расіі Ірына Падносава пахваліла беларускае заканадаўства аб банкруцтве, адзначыўшы сцісласць і даходлівасць закона ў параўнанні з расійскім.
"Я вашым законам аб банкруцтве як сцягам размахваю, таму што ён напісаны коратка і зразумела, а наш у тры разы большы і не такі даходлівы", - сказала Падносава, звяртаючыся да беларускіх калег на Форуме старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС у Сочы.
Яна звярнула ўвагу на ўзаемасувязь судовых спрэчак і эканамічнага развіцця.
Кіраўнік ВС Беларусі Валянцін Сукала, які прысутнічае на Форуме, растлумачыў, што раней у рэспубліцы быў залішні кантроль судовай сістэмы над кожным крокам банкрута.
"Літаральна кожны крок рэгуляваўся судом, занадта шмат было судовай адказнасці за працэдуру банкруцтва", - сказаў ён.
Беларускія суддзі вырашылі спрасціць гэтую працэдуру, дадаў Сукала.
Падносава назвала рашэнне беларускіх калег разумным.
Як паведамлялася, у Сочы з 17 па 21 чэрвеня праходзіць Форум старшынь вярхоўных судоў краін БРІКС. На мерапрыемства былі запрошаны старшыні вышэйшых судовых інстанцый Кітая, Ірана, Егіпта, Эфіопіі, ПАР, Індыі.
Прысутнічае на мерапрыемстве і старшыня ВС Беларусі. У Вярхоўным судзе рэспублікі адзначалі, што гэта пасадзейнічае распаўсюджванню аб’ектыўнай інфармацыі аб краіне і яе судовай сістэме, умацаванню прафесійных сувязей, пашырэнню супрацоўніцтва з прадстаўнікамі судовых органаў дзяржаў БРІКС і абмену вопытам у вырашэнні актуальных прававых пытанняў.
У рамках Форуму абмяркоўваюцца пытанні забеспячэння аднастайнасці судовай практыкі і абароны сацыяльных праў грамадзян. Увага таксама ўдзяляецца ўкараненню тэхналогій у судовыя працэсы, гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-удзельніц БРІКС, абароне праў інвестараў і абароне праў чалавека і асноўных свабод у крымінальным судаводстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"