https://bel.sputnik.by/20240619/putsn-prakats-km-chen-yna-na-padoranym-aurus--vdea-1087300896.html
Пуцін пракаціў Кім Чэн Ына на падораным Aurus – відэа
Пуцін пракаціў Кім Чэн Ына на падораным Aurus – відэа
Sputnik Беларусь
Пасля афіцыйных перагавораў расійскі і паўночнакарэйскі лідары працягнулі зносіны ў нефармальнай абстаноўцы – Уладзімір Пуцін асабіста сеў за руль "Ауруса" і... 19.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-19T17:53+0300
2024-06-19T17:53+0300
2024-06-19T17:53+0300
відэа
відэа
уладзімір пуцін
кім чэн ын
кндр
расія
у свеце
палітыка
aurus
аўто
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087298798_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d9d224dd106b0465f39f749f80cb2225.jpg
Пасля перагавораў у Пхеньяне Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін правялі асабістую сустрэчу, на якой абмяняліся падарункамі. Расійскі лідар падарыў паўночнакарэйскаму калегу аўтамабіль Aurus, адміральскі корцік і чайны сервіз. Падарункі Пуціну ад Кім Чэн Ына былі "звязаны з выявай" прэзідэнта Расіі, паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.На кадрах, апублікаваных інфармагенцтвамі, паказана сумесная паездка двух лідараў на аўтамабілі пасля сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт. Пуцін і Кім Чэн Ын разам адправіліся на ўрачысты канцэрт, падрыхтаваны ў гонар візіту высокага госця.На кадрах бачна, як Уладзімір Пуцін асабіста садзіцца за руль Ауруса, у той час як Кім Чэн Ын займае пярэдняе пасажырскае сядзенне, пасля чаго лідары адпраўляюцца ў паездку па дарогах сярод зеляніны дрэў у рэзідэнцыі "Кымсусан".Далей кіраўнікі дзяржаў адправіліся ў спартыўны комплекс "Чаюквон" у Пхеньяне, дзе прайшоў канцэрт у гонар Пуціна. Кульмінацыяй канцэрта сталі вядомыя ў Расіі песні, якія выканалі паўночнакарэйскія артысты. У прыватнасці, спявачка выканала песню "Встанем" Shamanа, прагучалі кампазіцыі "Священная война", "С чего начинается Родина", "Нам нужна одна победа", "От Волги до Енисея", "Катюша" і фрагменты з папулярных песень Газманава, Лепса і групы "Любэ". Падчас выканання расійскага гімна ў зале разгарнулі сцяг РФ.На ўрачыстым прыёме Уладзімір Пуцін асабліва падзякаваў Кім Чэн Ына за чуллівы канцэрт у гонар яго прыезду.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
кндр
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087298798_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_37b004d34b9b64d74634eaa280b0ac87.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, уладзімір пуцін, кім чэн ын, кндр, расія, у свеце, палітыка, aurus, аўто, видео
відэа, уладзімір пуцін, кім чэн ын, кндр, расія, у свеце, палітыка, aurus, аўто, видео
Пуцін пракаціў Кім Чэн Ына на падораным Aurus – відэа
Пасля афіцыйных перагавораў расійскі і паўночнакарэйскі лідары працягнулі зносіны ў нефармальнай абстаноўцы – Уладзімір Пуцін асабіста сеў за руль "Ауруса" і пракаціў на ім Кім Чэн Ына. Глядзіце на відэа, як адбывалася паездка кіраўнікоў дзяржаў.
Пасля перагавораў у Пхеньяне Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін правялі асабістую сустрэчу, на якой абмяняліся падарункамі. Расійскі лідар падарыў паўночнакарэйскаму калегу аўтамабіль Aurus, адміральскі корцік і чайны сервіз. Падарункі Пуціну ад Кім Чэн Ына былі "звязаны з выявай" прэзідэнта Расіі, паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў.
На кадрах, апублікаваных інфармагенцтвамі, паказана сумесная паездка двух лідараў на аўтамабілі пасля сустрэчы ў фармаце тэт-а-тэт. Пуцін і Кім Чэн Ын разам адправіліся на ўрачысты канцэрт, падрыхтаваны ў гонар візіту высокага госця.
На кадрах бачна, як Уладзімір Пуцін асабіста садзіцца за руль Ауруса, у той час як Кім Чэн Ын займае пярэдняе пасажырскае сядзенне, пасля чаго лідары адпраўляюцца ў паездку па дарогах сярод зеляніны дрэў у рэзідэнцыі "Кымсусан".
Далей кіраўнікі дзяржаў адправіліся ў спартыўны комплекс "Чаюквон" у Пхеньяне, дзе прайшоў канцэрт у гонар Пуціна. Кульмінацыяй канцэрта сталі вядомыя ў Расіі песні, якія выканалі паўночнакарэйскія артысты. У прыватнасці, спявачка выканала песню "Встанем" Shamanа, прагучалі кампазіцыі "Священная война", "С чего начинается Родина", "Нам нужна одна победа", "От Волги до Енисея", "Катюша" і фрагменты з папулярных песень Газманава, Лепса і групы "Любэ". Падчас выканання расійскага гімна ў зале разгарнулі сцяг РФ.
На ўрачыстым прыёме Уладзімір Пуцін асабліва падзякаваў Кім Чэн Ына за чуллівы канцэрт у гонар яго прыезду.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"