https://bel.sputnik.by/20240619/shto-paglyadzets-na-vystave-natsyyanalnaya-byaspeka-belarus-2024--vdea-1087291836.html
Што паглядзець на выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024" – відэа
Што паглядзець на выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024" – відэа
Sputnik Беларусь
На "Мінск-Арэне" ў сталіцы адкрылася міжнародная выстава "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024". Адным з першых па стэндах прагуляўся карэспандэнт Sputnik. 19.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-19T15:07+0300
2024-06-19T15:07+0300
2024-06-19T15:07+0300
відэа
відэа
выстава
бяспека
нацыянальная бяспека
мінск
у беларусі
беларусь
мінск-арэна
аляксандр вальфовіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087285330_0:59:1280:779_1920x0_80_0_0_ec0a096bb27dd132993bb7018700f3b9.jpg
Інавацыйныя распрацоўкі і гатовыя рашэнні ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі, узбраення, медабсталявання, амуніцыі прэзентаваны на 2-й Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024", якая стартавала ў беларускай сталіцы. Арганізатарамі форуму сталі дзяржсакратарыят беларускага Савета бяспекі, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".На папярэдняй выставе двухгадовай даўнасці было прадстаўлена больш за 70 стэндаў, сёння іх удвая больш, адзначыў на адкрыцці форуму дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.Аснову экспазіцыі складае прадукцыя беларускай вытворчасці – ваенна-прамысловага комплексу, арганізацый з сістэмы Міністэрства аховы здароўя, МНС і іншых ведамстваў. На стэндах можна паглядзець новыя ўзоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, сродкі абароны, экіпіроўкі, тэхнічныя сродкі аховы, прадухілення аварый і тэхнагенных катастроф, праграмныя прадукты.Асаблівая частка форуму – навукова-дзелавая, дэлегацыі маюць намер абмяняцца вопытам і актуальнымі напрацоўкамі ў кожнай са сфер, якія маюць дачыненне да забеспячэння нацбяспекі, расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.У прыватнасці, запланаваны шэраг канферэнцый, практычных семінараў, круглых сталоў. Не абыдуць увагай і такія тэмы, як мытны кантроль, аказанне меддапамогі і кібербяспека.Выстава працягнецца да 21 чэрвеня, яна праходзіць на "Мінск-Арэне", на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і Нацыянальнай бібліятэкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/13/1087285330_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_98605f6d4fd78dac99483f48b2530ffb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, выстава, бяспека, нацыянальная бяспека, мінск, у беларусі, беларусь, мінск-арэна, аляксандр вальфовіч, видео
відэа, выстава, бяспека, нацыянальная бяспека, мінск, у беларусі, беларусь, мінск-арэна, аляксандр вальфовіч, видео
Што паглядзець на выставе "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024" – відэа
На "Мінск-Арэне" ў сталіцы адкрылася міжнародная выстава "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024". Адным з першых па стэндах прагуляўся карэспандэнт Sputnik.
Інавацыйныя распрацоўкі і гатовыя рашэнні ў галіне ахоўных сістэм, тэхнікі, узбраення, медабсталявання, амуніцыі прэзентаваны на 2-й Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі "Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024", якая стартавала ў беларускай сталіцы. Арганізатарамі форуму сталі дзяржсакратарыят беларускага Савета бяспекі, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа".
На папярэдняй выставе двухгадовай даўнасці было прадстаўлена больш за 70 стэндаў, сёння іх удвая больш, адзначыў на адкрыцці форуму дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
"Геаграфія краін, якія прысутнічаюць на нашай выставе, нягледзячы на спробы ізаляваць Беларусь, павялічылася, сёння больш за 12 дэлегацый замежных дзяржаў прысутнічаюць на выставе… Нам прыемна, што сёння тут разгорнута прадукцыя нашага стратэгічнага партнёра – Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі", - сказаў Вальфовіч.
Аснову экспазіцыі складае прадукцыя беларускай вытворчасці – ваенна-прамысловага комплексу, арганізацый з сістэмы Міністэрства аховы здароўя, МНС і іншых ведамстваў. На стэндах можна паглядзець новыя ўзоры ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, сродкі абароны, экіпіроўкі, тэхнічныя сродкі аховы, прадухілення аварый і тэхнагенных катастроф, праграмныя прадукты.
Асаблівая частка форуму – навукова-дзелавая, дэлегацыі маюць намер абмяняцца вопытам і актуальнымі напрацоўкамі ў кожнай са сфер, якія маюць дачыненне да забеспячэння нацбяспекі, расказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
У прыватнасці, запланаваны шэраг канферэнцый, практычных семінараў, круглых сталоў. Не абыдуць увагай і такія тэмы, як мытны кантроль, аказанне меддапамогі і кібербяспека.
Выстава працягнецца да 21 чэрвеня, яна праходзіць на "Мінск-Арэне", на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС і Нацыянальнай бібліятэкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"