https://bel.sputnik.by/20240619/valfovch-raspav-ab-novykh-vyklkakh--pagrozakh-natsbyaspetsy-1087279240.html
Вальфовіч распавёў аб новых выкліках і пагрозах нацбяспецы
Вальфовіч распавёў аб новых выкліках і пагрозах нацбяспецы
Sputnik Беларусь
Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, цяпер усё большую актуальнасць набывае ядзерны і біялагічны парадак дня. 19.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-19T12:19+0300
2024-06-19T12:19+0300
2024-06-19T12:19+0300
аляксандр вальфовіч
бяспека
савет бяспекі беларусі
навіны
у беларусі
беларусь
нацыянальная бяспека
выстава
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_0:175:3017:1872_1920x0_80_0_0_3ef622d396e5fb3c07d5c972a8231c89.jpg
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. За апошнія два гады геапалітычная сітуацыя ў свеце не стала больш стабільнай і прагнознай, сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на адкрыцці выставы "Нацыянальная бяспека 2024", перадае Sputnik.На яго думку, на планеце няма краіны, дзе можна адчуваць сябе ў абсалютнай бяспецы – на першы план выйшла ваенная сіла, а не сіла праўды.Дзяржсакратар падкрэсліў, што на стратэгічным узроўні адбываецца гіперызацыя ваенных канфліктаў з інтэнсіўным выкарыстаннем інфармацыйнага проціборства і тэхналагічных метадаў, штучнага інтэлекту, квантавых тэхналогій.Паводле яго слоў, усё большую актуальнасць набывае ядзерны і біялагічны парадак дня, назіраецца актывізацыя мерапрыемстваў па падтрыманні пастаяннай баявой гатоўнасці стратэгічных наступальных сіл.Новае ўспрыманне набылі праблемы забеспячэння інфармацыйнай і кібербяспекі. Паводле інфармацыі Вальфовіча, штогод фіксуюцца мільёны розных кібератак.Націск санкцыяміДзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што немагчымасць рэалізацыі краінамі калектыўнага Захаду ваеннага сцэнарыя прыводзіць да выкарыстання санкцыйнага націску на эканоміку "непажаданых краін".Акрамя эканамічных санкцый усё часцей прымяняюцца інструменты для развязвання навукова-тэхналагічных і прамысловых канфліктаў.Таксама, паводле яго слоў, усё больш важнае значэнне для кожнай дзяржавы набывае дэмаграфічная ўстойлівасць, абарона навакольнага асяроддзя, а таксама развіццё сацыяльнай сферы.Вальфовіч перакананы, што ў наяўных умовах ад надзейнасці сістэмы нацбяспекі, зладжанасці дзеянняў структур сілавога блока, эканомікі і інстытута грамадзянскай супольнасці і эфектыўнага ўзаемадзеяння з насельніцтвам у крызіснай сітуацыі залежыць мір, спакой і парадак у любой краіне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240618/mnabarony-belarus-vypratsavala-novuyu-metadalogyu-atsenk-vaennay-byaspek-1087246536.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_4b8ad6ca30677a459a41f4f3c94c8ccc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, бяспека, савет бяспекі беларусі, навіны , у беларусі, беларусь, нацыянальная бяспека, выстава, у свеце
аляксандр вальфовіч, бяспека, савет бяспекі беларусі, навіны , у беларусі, беларусь, нацыянальная бяспека, выстава, у свеце
Вальфовіч распавёў аб новых выкліках і пагрозах нацбяспецы
Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, цяпер усё большую актуальнасць набывае ядзерны і біялагічны парадак дня.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. За апошнія два гады геапалітычная сітуацыя ў свеце не стала больш стабільнай і прагнознай, сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на адкрыцці выставы "Нацыянальная бяспека 2024", перадае Sputnik.
"За апошнія з мінулага мерапрыемства два гады геапалітычная сітуацыя на нашай Планеце не стала больш стабільнай і прагнознай. Толькі за мінулы год на розных кантынентах былі развязаны і прадаўжаюцца больш як 25 ваенных канфліктаў", - адзначыў дзяржсакратар.
На яго думку, на планеце няма краіны, дзе можна адчуваць сябе ў абсалютнай бяспецы – на першы план выйшла ваенная сіла, а не сіла праўды.
Дзяржсакратар падкрэсліў, што на стратэгічным узроўні адбываецца гіперызацыя ваенных канфліктаў з інтэнсіўным выкарыстаннем інфармацыйнага проціборства і тэхналагічных метадаў, штучнага інтэлекту, квантавых тэхналогій.
"Умяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, расхістванне ўнутрыпалітычнай сітуацыі, правакаванне ўзброеных канфліктаў на падставе дэмакратызацыі і барацьбы за правы чалавека становіцца нормай вырашэння міждзяржаўных супярэчнасцей", - адзначыў ён.
Паводле яго слоў, усё большую актуальнасць набывае ядзерны і біялагічны парадак дня, назіраецца актывізацыя мерапрыемстваў па падтрыманні пастаяннай баявой гатоўнасці стратэгічных наступальных сіл.
Новае ўспрыманне набылі праблемы забеспячэння інфармацыйнай і кібербяспекі. Паводле інфармацыі Вальфовіча, штогод фіксуюцца мільёны розных кібератак.
"Шырокае распаўсюджванне набывае праблематыка выкарыстання беспілотных апаратаў і комплексаў не толькі ў грамадзянскіх, але і, на жаль, у ваенных мэтах. Пошук шляхоў для прадухілення іх выкарыстання тэрарыстамі становіцца ўсё больш актуальным пытаннем спецслужбаў", - падкрэсліў ён.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што немагчымасць рэалізацыі краінамі калектыўнага Захаду ваеннага сцэнарыя прыводзіць да выкарыстання санкцыйнага націску на эканоміку "непажаданых краін".
"Сёння Еўрасаюзам і ЗША уведзена беспрэцэдэнтная колькасць незаконных абмежавальных мер па ўсім свеце. І маштаб такіх супрацьпраўных дзеянняў, на жаль, толькі пашыраецца", - дадаў Вальфовіч.
Акрамя эканамічных санкцый усё часцей прымяняюцца інструменты для развязвання навукова-тэхналагічных і прамысловых канфліктаў.
"Нацыянальныя інтарэсы шэрага краін сёння пераважаюць над міжнароднымі, гэта абазначае пачатак новай эпохі міждзяржаўных узаемаадносін", - лічыць ён.
Таксама, паводле яго слоў, усё больш важнае значэнне для кожнай дзяржавы набывае дэмаграфічная ўстойлівасць, абарона навакольнага асяроддзя, а таксама развіццё сацыяльнай сферы.
Вальфовіч перакананы, што ў наяўных умовах ад надзейнасці сістэмы нацбяспекі, зладжанасці дзеянняў структур сілавога блока, эканомікі і інстытута грамадзянскай супольнасці і эфектыўнага ўзаемадзеяння з насельніцтвам у крызіснай сітуацыі залежыць мір, спакой і парадак у любой краіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"