Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Вальфовіч: у свеце няма адзіных поглядаў на працэсы, якія адбываюцца ва Украіне

© AFP 2024 / DIMITAR DILKOFFКанферэнцыя па Украіне ў Бюргенштоку (Швейцарыя)
Канферэнцыя па Украіне ў Бюргенштоку (Швейцарыя) - Sputnik Беларусь, 1920, 19.06.2024
Падпісацца
Дзяржсакратар Савета бяспекі лічыць, што трэба лічыцца і ўлічваць інтарэсы ўсіх краін, а не толькі вялікіх дзяржаў.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Адзінага пункту гледжання і поглядаў на працэсы, якія адбываюцца ва Украіне, сёння шмат у якіх краін няма, заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч пасля пачатку выставы "Нацыянальная бяспека 2024", перадае Sputnik.
"Сёння палітыка мяняецца, многія краіны выказваюць свой пункт гледжання і маюць сваё меркаванне, але, на жаль, не ўсім гэта падабаецца. Свежы прыклад – гэта праведзеная нядаўна мірная канферэнцыя па Украіне ў Швейцарыі", - адзначыў ён.
Вальфовіч нагадаў, што краіны Захаду хацелі прыцягнуць на канферэнцыю вельмі шмат дзяржаў свету, але на самай справе прыехала значна менш, чым чакалася. Акрамя таго, многія краіны проста панізілі статус сваёй прысутнасці на гэтым мерапрыемстве.
"Вынікі канферэнцыі гавораць самі за сябе: з 92 краін, якія прысутнічалі на так званай мірнай канферэнцыі, выніковае камюніке падпісалі, па-мойму, усяго 76. Гэта сведчыць аб тым, што няма сёння ўзгодненасці і адзінага пункту гледжання, адзіных поглядаў не толькі на тыя працэсы, якія сёння адбываюцца ва Украіне, але і на глабальныя працэсы светаўладкавання", - адзначыў дзяржсакратар.
Вальфовіч лічыць, што цяпер сапраўды трэба лічыцца з пазіцыяй усіх краін, улічваць яе, а не толькі меркаванне вялікіх дзяржаў.

Канферэнцыя ў Швейцарыі

Канферэнцыя па Украіне прайшла на мінулых выхадных у Швейцарыі. У ёй прынялі ўдзел 92 краіны і 55 кіраўнікоў дзяржаў, а таксама восем арганізацый, у тым ліку Савет Еўропы і ААН.
Расію і Беларусь на саміт па Украіне ў Швейцарыі не запрасілі.
Выніковае камюніке падпісалі 80 дзяржаў, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, ад падпісання адмовіліся краіны БРІКС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 17.06.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: Расія прыме пад увагу пазіцыю краін на саміце па Украіне
Стужка навiн
0