https://bel.sputnik.by/20240620/dpk-ukrana-kantsentrue-na-myazhy-z-belarussyu-tsyazhkuyu-tekhnku-1087327537.html
ДПК: Украіна канцэнтруе на мяжы з Беларуссю цяжкую тэхніку
ДПК: Украіна канцэнтруе на мяжы з Беларуссю цяжкую тэхніку
Sputnik Беларусь
Беларускія сілавікі фіксуюць канцэнтрацыю падраздзяленняў украінскай арміі на сумежнай тэрыторыі, якія аснашчаны цяжкім узбраеннем. 20.06.2024, Sputnik Беларусь
2024-06-20T15:19+0300
2024-06-20T15:19+0300
2024-06-20T15:19+0300
украіна
беларусь
навіны
дпк беларусі
бяспека
пагранічнікі
спецаперацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1c/1078909952_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_403a7d114ed3d9f31d9090e1fada5b95.jpg
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Дзяржпагранкамітэт папярэджвае аб недапушчальнасці правакацый на ўкраінска-беларускай мяжы, гаворыцца ў заяве ДПК Беларусі.У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што на тэрыторыі, за якую адказвае Жытомірскі пагранічны атрад украінскай пагранслужбы, расце групоўка сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў украінскай ваеннай разведкі.У прэс-службе ДПК паведамілі, што беларускія пагранічнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме на ўкраінскім напрамку. ДПК разам з Мінабароны рэагуе на змены абстаноўкі на мяжы.У сувязі з гэтым павялічваецца шчыльнасць прыкрыцця мяжы. У тым ліку, гэта робіцца пры дапамозе манеўраных груп, якія аснашчаны сучаснымі тэхнікай і зброяй."Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па разведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы", - канстатавалі ў ДПК.У прэс-службе асабліва адзначылі, што ахова мяжы ажыццяўляецца пры дапамозе беларускай арміі. Сумесная работа сілавых ведамстваў накіравана "на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на мяжы і папярэджанне правакацый. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб’ектамі забеспячэння нацыянальнай бяспекі".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240314/novaya-paggranzastava-zyavlasya-na-myazhy-z-ukranay-1084480955.html
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/1c/1078909952_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_3063a752bc8631af1dcbee1172f5debe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, беларусь, навіны , дпк беларусі, бяспека, пагранічнікі, спецаперацыя
украіна, беларусь, навіны , дпк беларусі, бяспека, пагранічнікі, спецаперацыя
ДПК: Украіна канцэнтруе на мяжы з Беларуссю цяжкую тэхніку
Беларускія сілавікі фіксуюць канцэнтрацыю падраздзяленняў украінскай арміі на сумежнай тэрыторыі, якія аснашчаны цяжкім узбраеннем.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Дзяржпагранкамітэт папярэджвае аб недапушчальнасці правакацый на ўкраінска-беларускай мяжы, гаворыцца ў заяве ДПК Беларусі.
У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што на тэрыторыі, за якую адказвае Жытомірскі пагранічны атрад украінскай пагранслужбы, расце групоўка сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў украінскай ваеннай разведкі.
"На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключаючы амерыканскія "Брэдлі", рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі "Гепард" нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння", - распавялі ў Дзяржпагранкамітэце.
У прэс-службе ДПК паведамілі, што беларускія пагранічнікі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме на ўкраінскім напрамку. ДПК разам з Мінабароны рэагуе на змены абстаноўкі на мяжы.
У сувязі з гэтым павялічваецца шчыльнасць прыкрыцця мяжы. У тым ліку, гэта робіцца пры дапамозе манеўраных груп, якія аснашчаны сучаснымі тэхнікай і зброяй.
"Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па разведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы", - канстатавалі ў ДПК.
У прэс-службе асабліва адзначылі, што ахова мяжы ажыццяўляецца пры дапамозе беларускай арміі. Сумесная работа сілавых ведамстваў накіравана "на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на мяжы і папярэджанне правакацый. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб’ектамі забеспячэння нацыянальнай бяспекі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"